[акорды] Бацька

Тэксты, акорды, табулятуры песень гурту N.R.M. можна выкладваць і шукаць у гэтым форуме.

Moderators: Мікалай, Alonka, macie3k

Post Reply
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

[акорды] Бацька

Post by macie3k »

Code: Select all

                 E7
застрахуй мяне, бацька, ад халоднага ветру,
ад марозу ды сьнегу застрахуй ты мяне.
застрахуй мяне, бацька, ад зiмовага сонца,
ад сьцюдзёнага лёду ты мяне застрахуй.

халаднее надзея, i зямля халаднее,
i зямля халаднее ўсё хутчэй i хутчэй.
толькi чорныя дрэвы цягнуць крохкiя пальцы
да халоднага сонца, да сьляпога сьвятла.

з кожным крокам i ўздыхам усё блiжэй да завеi.
з кожным крокам i ўздыхам усё блiжэй да зiмы.
у зiмовую сьпячку адыходзiць рабочы,
адыходзiць калгасьнiк, адыходзiць жаўнер.

   Em    C        G      A
сьпi спакойна, дарагi таварыш.
сьнi спакойна сонечныя сны.
сьпi спакойна, дарагi таварыш.
сьпi спакойна, дружа, да вясны.

             Em  C              Em  C
у зiмовую сьпячку адыходзiць краiна,
хiлiць вузкую сьпiну, смокча лапу сваю.
застрахуй мяне, бацька, ад заснулай краiны,
ад зiмовае сьпячкi застрахуй ты мяне.

сьпi спакойна, дарагi таварыш.
сьнi спакойна сонечныя сны.
сьпi спакойна, дарагi таварыш.
сьпi спакойна, дружа, да вясны.


Е7 у першым куплеце іграецца так:
e|------------0-|
b|---------5--5-|
G|-------7------|
D|-----6--------|
A|---7----------|
E|-0------------|
крыніца - http://richstabs.narod.ru/Tabs/nrm.html
Post Reply