Увага! Абвестка!
У сувязі з тым, што спам-робаты ўсё часьцей сталі «прыходзіць» на наш форум, з 15 студзеня 2007 году пакідаць паведамленьні ў тэмах і ствараць новыя тэмы могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі. Ўсім тым, хто яшчэ не зарэгістраваны, раю гэта зрабіць ужо зараз :)

Канцэрты КРАМБАМБУЛІ
На старонку Папяр.  1, 2, 3, 4, 5, 6 [усе]
Новая тэма Адказаць
Аўтар Паведамленьне
Андрэй Раманавіч
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 35
Адкуль: Мінск
Паведамленьні: 1
Зарэгістраваны: 16.02.2008

# Дададзена: 16.02.2008 - 00:17
Адказаць

Канцэрт быў проста супэр!!!! Толькі вось, што тычыцца дуэтаў, то асабіста мне яны не вельмі спадабаліся (акрамя Ніны Цішко). А так - цудоўна, проста цудоўна!!! Віктар Шалкевіч у ролі св.Валенціна - проста агонь, але на святога ён ніяк не цягнуў)))
Яшчэ пытанне ёсць такое: калі я ўсё правільна зразумеў Laughing, то канцэрт здымалі на відэа. А ці можна яго будзе набыць (што вельмі і вельмі хацелася бы - J:Морс і тое выдаў Very Happy ), а калі можна, то як?


(284.56 Кб)
(265.94 Кб)
Пашпарт Цыдулька E-mail
St.Janka
Сябар
Offline




Узрост: 30
Адкуль: Слуцак
Паведамленьні: 15
Зарэгістраваны: 08.04.2007

# Дададзена: 16.02.2008 - 22:49
Адказаць

блА, піў замнога, трэ было трошкі меней, тады б было проста супэр!!!!!!!!
_________________
СВОБОДУ ПОПУГАЯМ!!
Пашпарт Цыдулька
Zap
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 546
Зарэгістраваны: 27.09.2005

# Дададзена: 17.02.2008 - 14:58
Адказаць

Шкада што не хадзіў.. На Хітрык жадаў бы паглядзець вельмі)
_________________
irc.by #nrm
Пашпарт Цыдулька Нумар ICQ
Ul
Сябар
Offline






Паведамленьні: 7
Зарэгістраваны: 10.01.2006

# Дададзена: 3.03.2008 - 12:04
Адказаць

Рамантычны канцэрт на БТ: http://shara.by/download/~file=52eadd684b75874c92757980c0c8831440bdd1cc

З нейкай культурнай праграмы
Пашпарт Цыдулька
STRONG
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 49
Адкуль: Minsk
Паведамленьні: 22
Зарэгістраваны: 03.01.2007

# Дададзена: 1.05.2008 - 00:26
Адказаць

21 мая ў КЗ «Мінск» гурт «Крамбамбуля» з праграмай «Хвалі пазытыву». Таксама ўдзельнічаюць С. Зелянкоўская, Г. Хітрык, В. Самусік і іншыя. Пачатак 19:00. Квіткі 15-37 тыс. Даведка: (029) 655-55-96, (033) 655-55-96
Гомель (15 траўня, ГЦК), Магілёў (16 траўня, «Ліга»), Горадню (22 траўня, КЗ Філярмоніі) і Берасьце (23 траўня, ДК Прафсаюзаў).
мусілі таксама ў Віцебску заграць,але адмовілі ў залі....
_________________
No Bull Shit
Пашпарт Цыдулька Нумар ICQ
NatKKa
Сябар
Offline



Пол: жанчына
Узрост: 32

Паведамленьні: 1
Зарэгістраваны: 01.05.2008

# Дададзена: 2.05.2008 - 23:13
Адказаць

ага......а ці шмат люду прыйдзе на канцэрт......квіткоў так шмат, што я мабыць буду сядзець дзе захачу))
_________________
NRM
Пашпарт Цыдулька Нумар ICQ
VOLNY
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 33
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 259
Зарэгістраваны: 27.05.2006

# Дададзена: 5.05.2008 - 17:22
Адказаць

Піпец. а на беларускую мову перакласці абвестку пра канцэрт слабо было?
Я не пра сп. Стронга, безумоўна, а пра галоўную старонку сайту
Пашпарт Цыдулька Нумар ICQ
Maxvale
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 30
Адкуль: USSR
Паведамленьні: 2
Зарэгістраваны: 31.10.2007

# Дададзена: 15.05.2008 - 14:04
Адказаць

Вось у мяне пытаньне: чаму Крамбамбуля едзе ва ўсе аблясныя цэнтры акрамя Віцебску? Мне як жыхару гэтага гораду вельмі крыўдна. Можна было б і другую залю знайсьці.
Пашпарт Цыдулька
Андрэй
Адказны сябар
Offline





Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005

# Дададзена: 15.05.2008 - 15:45
Адказаць

Maxvale пісаў(-ла):
Вось у мяне пытаньне: чаму Крамбамбуля едзе ва ўсе аблясныя цэнтры акрамя Віцебску? Мне як жыхару гэтага гораду вельмі крыўдна. Можна было б і другую залю знайсьці.


чытайце вышэй:


Цытата:
мусілі таксама ў Віцебску заграць,але адмовілі ў залі....
Пашпарт Цыдулька Сайт Нумар ICQ
Андрэй
Адказны сябар
Offline





Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005

# Дададзена: 16.05.2008 - 14:41
Адказаць

Фота з канцэрту ў Гомелі:

http://naviny.by/rubrics/culture/2008/05/16/ic_media_117_1926/
Пашпарт Цыдулька Сайт Нумар ICQ
Maxvale
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 30
Адкуль: USSR
Паведамленьні: 2
Зарэгістраваны: 31.10.2007

# Дададзена: 16.05.2008 - 21:23
Адказаць

Андрэй пісаў(-ла):
Maxvale пісаў(-ла):
Вось у мяне пытаньне: чаму Крамбамбуля едзе ва ўсе аблясныя цэнтры акрамя Віцебску? Мне як жыхару гэтага гораду вельмі крыўдна. Можна было б і другую залю знайсьці.


чытайце вышэй:


Цытата:
мусілі таксама ў Віцебску заграць,але адмовілі ў залі....

Так у нас жа не адна канцэртная заля на весь Віцебск.
Пашпарт Цыдулька
Андрэй
Адказны сябар
Offline





Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005

# Дададзена: 18.05.2008 - 10:56
Адказаць

Канцэрт Крамбамбулі абмяркоўваецца на магілёўскім форуме:

http://forum.mogilev.by/showthread.php?p=262945
Пашпарт Цыдулька Сайт Нумар ICQ
Аксеня
Сябар
Offline



Пол: жанчына
Узрост: 42
Адкуль: Гомель
Паведамленьні: 5
Зарэгістраваны: 29.08.2007

# Дададзена: 19.05.2008 - 15:35
Адказаць

Вось тут мае ўражаньні ад канцэрту "Крамбамбулі" у Гомлі 15 траўня: http://aksenua.livejournal.com/21985.html
_________________
Ах, прадмет маiх ўздыханьняў, дай дабранач ты майму сэрцу… (с) КАМЭЛОТ
Пашпарт Цыдулька
Андрэй
Адказны сябар
Offline





Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005

# Дададзена: 24.05.2008 - 10:01
Адказаць

Гэта быў бадай што першы канцэрт беларускага гурта, які я пакінуў так і не даглядзеўшы да канца. Магчыма, мае асабістыя хвалі проста не супалі ў гэты вечар з Хвалямі пазітыву...

Вось некалькі заўваг:

1) Паўпустая заля цалкам на сумленьні арганізатараў. Пасьля паўтарамесячнага перапынку, за два апошніх тыдня траўня: Троіца, Ляпіс, Крамбамбуля, НРМ, Акіян Эльзы, Вайцюшкеві, фэст ў Віцебску і 3-га чэрвеня Нейра Дзюбель. Натуральна, што ў людзей няма а ні грошай, а ні часу каб наведаць усё.

2) Аздабленьне сцэны мусіць дапаўняць і адцяняць музыку, а не перакрываць і замяняць яе. Тут жа было не зразумела: на канцэрт прыйшоў, ці яшчэ куды... Гэты недарэчны двухпавярховы будан для бубнача, фатэлі з падушкамі, лаўка з напоямі.

Гледзячы на ўсё гэта раз пораз наведвала думка: аджа ёсьць грошы, дык чаму не ўкласьці іх у тое, што сапраўды вартае? Не здзіўлюсь, калі на канцэрце НРМ мы пабачым звыклае бюджэтнае аздабленьне сцэны: чатыры зэдліка з фае і старая расьцяжка на недарэчным для КЗ Мінск хакі.

Сапраўды: мы ня цэнім што маем і шукаем шчасьця ў іншых праектах...

3) Канфэранс. На мой погляд, канфэранс дарэчы толькі на зборных канцэртах і конкурсах кшталту Каранацыі. Кожны раз, калі Шалкевіч браўся за мегафон хацелася проста заткнуць вушы.

4) Навошта прапаноўваць гледачам напоі, калі вядома што хопіць іх на 15-20 чалавек, а ў залі паўтысячы?

5) Дуэты. Гэта ўвогуле балявая кропка. У Крамбамбулі, за ўсю гісторыю, было толькі два нармалевых сумесных выступа: з Натальляй Цішко і безназоўнай балерынай. Усё астатняе -- поўная лажа. З таго што я бачыў на канцэрце:

Хітрык: яна хоць словы песьні ведала? Бо тое што яна сьпявала было не разабраць. Суцэльнае нейкае ваў-ваў-ваў-ваў у такт музыцы.

Зелянкоўская: сябра запытаў: хто гэта? Сапраўды, калі чалавек не глядзеў А. Слуцкую і наведвае Купалаўскі Тэатр раз на год, як яму патлумачыць? Яе "шоў" было проста не ў тэму, а калі яны пачала вапіць у мікрафон (прабачце, сьпяваць) хоць вушы затыкай.

Маша Яр і Хаменка: крыху лепей, але ўсе роўна застаецца уражаньне што музыкі не рэпітавалі разам, а проста адзін-два разы сьпелі перад канцэртам.

Дадайце сюды пасрэдны гук.

Ускосна, мае словы падцвярждае адсутнасьць рэакцыі на мінуўшы канцэрт у сеціве. За выняткам дзяжурных фотарэпартажаў СМІ і тэксту ад Вольгі Кузьміч, якая як заўсёды ў захапленьні, -- цішыня. Пагадзіцеся, што добрыя канцэрты пакідаюць пасьля мора водгукаў у дзёньніках і на форумах.


Апошні раз рэдагавалася: Андрэй (24.05.2008 - 14:07), усяго рэдагавалася 1 разоў
Пашпарт Цыдулька Сайт Нумар ICQ
sim.by
Сябар
Offline




Узрост: 37
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 19
Зарэгістраваны: 06.07.2006

# Дададзена: 24.05.2008 - 12:52
Адказаць

Ня ведаю, нармалёвы быў канцэрцік. Хаця і не для КЗ Мінск. Ну што рабіць, калі няма добрых пляцовак?

А Сьвета Зелянкоўская ўвогуле супэр. Добры тэкст ёй Міхалок напісаў пра хвалі пазітыву :о)))
Пашпарт Цыдулька E-mail Нумар ICQ
STRONG
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 49
Адкуль: Minsk
Паведамленьні: 22
Зарэгістраваны: 03.01.2007

# Дададзена: 7.07.2008 - 22:38
Адказаць

http://www.univer.by/fotogalereja-quot-krambambulja-quot-na-dne-goroda-v-mogileve-quot/1072
Very Happy
_________________
No Bull Shit
Пашпарт Цыдулька Нумар ICQ

Новая тэма Адказаць
На старонку Папяр.  1, 2, 3, 4, 5, 6 [усе]
Перайсьці:  
Вы ня здатныя распачынаць тэмы
Вы ня здатныя адказваць на паведамленьні
Вы ня здатныя рэдагаваць свае паведамленьні
Вы ня здатныя выдаляць свае паведамленьні
Вы ня здатныя галасаваць у апытаньнях
Вы здатныя загружаць файлы
Вы здатныя спампоўваць файлы