27.10.08. Гудвін. Адборачны канцэрт у праект "Рок-школа

Афіша музычных канцэртаў і іншых цікавых імпрэзаў. Перад стварэньнем тэмы, ўважліва прачытайце правілы разьдзелу!
Post Reply
www
Сябар
Posts: 79
Joined: 27.04.2006 - 10:22

27.10.08. Гудвін. Адборачны канцэрт у праект "Рок-школа

Post by www »

27 кастрычніка. Клюб Гудвін. Адборачны канцэрт у праект "Рок-школа". Тэл. 6490888
www
Сябар
Posts: 79
Joined: 27.04.2006 - 10:22

Post by www »

Навіны праекту Рок-школа

Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) апрацавала заяўкі ад гуртоў што даслалі свае запісы для ўдзелу ў Рок-школе.

Было даслала 52 заяўкі ад маладых гуртоў практычна з усёй Беларусі.

Гаворыць Віталь Супрановіч:

“Актыўнасьці гуртоў мы былі вельмі зьдзіўленыя. Нягледзячы на “мёртвы” сезон збору заявак каманды даволі актыўна дасылалі свае запісы. Але разам з тым высьветлілася, што многія папросту ня ведалі пра збор заявак, у шмат каго праблемы каб зрабіць проста дэма-запіс. Таму мы вырашылі працягнуць тэрмін збору запісаў да 25 верасьня”

Сваю згоду да супрацоўніцтва з Рок-школай ужо далі Піт Паўлаў, Аляксандр Памідораў, Вячаслаў Корань, Алесь Таболіч (Znich), Зьміцер Лукашук (тэкставік Крамы) і іншыя.

“Была вельмі вялікая ўвага дзяржаўных СМІ да нашай абвесткі пра Рок-школу, што вельмі парадавала. Напэўна многія сапраўды чакаюць новых імёнаў на нашай рок-сцэне” - адзначае Віталь Супрановіч.

Адносна таго чым жа будуць займацца музыкі у Рок-школе, пра гэта дакладна пакуль не вядома. Арганізатары мяркуюць да канца распрацаваць праграму ўжо разам з адабранымі музыкамі (улічваючы іх пажаданьні) і самімі “настаўнікамі”.

Для таго каб падаць заяўку трэба прадаставіць запіс і кароткую гісторыю гурта.

Кантакт:

6490888

email: [email protected]
Post Reply