10.11.08. Рок-школа. Адборачны канцэрт. Гудвін.

Афіша музычных канцэртаў і іншых цікавых імпрэзаў. Перад стварэньнем тэмы, ўважліва прачытайце правілы разьдзелу!
Post Reply
www
Сябар
Posts: 79
Joined: 27.04.2006 - 10:22

10.11.08. Рок-школа. Адборачны канцэрт. Гудвін.

Post by www »

Рок-школа. Адборачны канцэрт.

10 лістапада ў клубе Гудвін у межах кампаніі Будзьма пройдзе адборачны канцэрт на праект “Рок-школа”.
Склад удзельнікаў:
СКАРБ
Soulsides
Esprit
Голая Манашка
Мутнае Вока
Restart
Tlusta Lusta
Кашлаты Вох
Zaniapad
Спрат
Абшар
Wisp
Ініцыятарам праекту зьяўляецца Беларуская Музычная Альтэрнатыва пры ўдзеле Асамблеі недзяржаўных арганізацый.
Мэта праекту - дапамагчы маладым рок-гуртам.
“Мы не гарантуем, што дзякуючы нашай ініцыятыве ў нас зьявяцца новыя рок-зоркі. Пакуль мы ставім за мэту даць пэўны штуршок. Далейшы посьпех каманд залежыць канешне ж толькі ад саміх гуртоў” – адзначае Віталь Супрановіч
Пасьля канцэрту будуць адабраныя 5 каманд з якімі будуць працаваць прадусары, вядомыя музыкі, гукарэжысэры.
У межах праекту гурты запішуць па песьне, будзе выдадзены кампакт-дыск і зладжаны фінальны канцэрт. Плануецца, што праект будзе дзейнічаць пастаянна.
Кошт квітка на канцэрт усяго 7 000!
У дзень канцэрту 10 000!
Даведкі: 6490888, 8517706
Post Reply