29.04.09. 222 альбомы беларускага року+ Таня Беланогая.

Афіша музычных канцэртаў і іншых цікавых імпрэзаў. Перад стварэньнем тэмы, ўважліва прачытайце правілы разьдзелу!
Post Reply
www
Сябар
Posts: 79
Joined: 27.04.2006 - 10:22

29.04.09. 222 альбомы беларускага року+ Таня Беланогая.

Post by www »

Фан-клюб беларускага року “Будзьма свабоднымі” запрашае ў Гародню.

29 красавіка (серада) Фан-клюб беларускага року “Будзьма свабоднымі”
запрашае ў Гародню на сустрэчу з аўтарамі кнігі “222 альбомы
беларускага року” Вітаўтам Мартыненкам і Анатолем Мяльгуём. ". У
імпрэзе разам з абодвума аўтарамі нацыянальнай музычнай энцыклапедыі
бярэ ўдзел і папулярная бард-рок сьпявачка Тацяна Беланогая, якая
прадставіць свой апошні альбом "Дзьвюхкроп’е" і новыя песьні.
Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй знакамітыя музычныя крытыкі. Пра
беларускі рок пішуць з пачатку 80-ых гадоў. Іх першая кніга “Праз
рок-прызму” выйшла у 1989 годзе у ЗША.
“222 альбомы беларускага року” – працяг іх першай кнігі (без аніякіх
паўтораў). Выданьне уяўляе з сябе практычна энцыклапедыю беларускай
музыкі, бо праз выданьне альбомаў можна прасачыць гісторыю айчыннага
року. Кніга расказвае пра альбомы нашых каманд, што выходзілі не
толькі ў Беларусі, але і ў ЗША да Польшчы, Расеі ды Францыі, Нямеччыне
і Велікабрытаніі і іншых краінах ад 30 гадоў да нашых дзён.


Усім наведнікам ў падарунак дыск “Фестывальны рух Беларусі” ад
фан-клуба “Будзьма свабоднымі”.

Гэтай імпрэзай пачнуцца сустрэчы фан-клуба і прэзентацыі кнігі па
рэгіёнах Беларусі.

Сустрэча пройдзе па адрасу: Гародня, Будзёнага 48а-44 (памяшканьне
Таварыства Беларускай Школы). Уваход вольны! Пачатак у 18.30. Даведкі
праз тэл. 649 08 88.


Калі вы жадаеце запрасіць аўтараў кнігі ў свой горад зьвяртайцеся па
тэлефону. 6490888.
Post Reply