Чарговы замах на помнік

Абмяркаваньне ўсіх беларускіх навінаў і падзеі: палітыка, спорт, забавы, прыватнае жыцьцё і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

Post Reply
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Чарговы замах на помнік

Post by Андрэй »

Сёння, у абстаноўцы амаль поўнай сакрэтнасці, павінна абдыцца пазачарговае пасяджэнне Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Чаму так тэрмінова? Чаму амаль сакрэтна? Таму што Менгарвыканкамам падрыхтавана чарговае злачынства супраць беларускай гісторыка-культурнай спадчыны. Не ўдалося зруйнаваць Музей вайны для пабудовы высотнага гатэлю, так трэба зруйнаваць іншы помнік, але высотны гатэль на праспекце Незалежнасці паставіць. Мабыць добры "аткат" паймалі. І дзеля рэалізацыі злачынных планаў на разгляд навукова-метадычнай рады будзе вынесена пытанне пра пазбаўленне статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці унікальнага помніка прамысловай архітэктуры - будынка першай мінскай электрастанцыі, што стаіць у парку Горкага побач з цыркам. Каб гатэль-высотка на гэтым месцы вырасла.

Дакладна так хацелі зрабіць з будынкам музея вайны у канцы 2008 г. У той час навукова-метадычная рада (нездарма яе ў народзе завуць "навукова-метадычнай здрадай") хацела пазбавіць яго стасуса гісторыка-культурнай каштоўнасці ва ўгоду карумпаваным чыноўнікам Менгарвыканкаму, але, на шчасце, - не атрымалася. Таму нягледзячы на запэўніванні старшыні рады, намесніка міністра культуры У. Грыдзюшкі пра немагчымасць станоўчага рашэння па прапанове выканкаму наконт выключэння электрастанцыі са спісу помнікаў - поўнай веры радзе няма, як да органу, які скампраметаваў сябе шматлікімі рашэннямі, што не абаранялі нашую спадчыну, а дазвалялі яе руйнаваць.

Чарговы помнік у небяспецы. Таму заклікаю ўсіх сумленных грамадзян нашай краіны, заклікаю праваахоўныя органы, заклікаю сумленных журналістаў, дзяржаўных служачых - усіх каму баліць за лёс Беларусі, каму дарагі імідж нашай дзяржавы і нашых органаў улады сярод беларускага народу і за межамі Бацькаўшчыны, хто на справе, а не на словах дбае пра дабрабыт у краіне і пра яе духоўнае адраджэнне, устаць на абарону будынку былой электрастанцыі, бо калі на яе прыкладзе будзе пакладзены пачатак знішчэння помнікаў праз юрыдычную і метадычную падтрымку навукова-метадычнай рады - працэс знішчэння гісторыка-культурнай спадчыны ва ўгоду шкурным інтарэсам вузкаму колу недобрасумленных чыноўнікаў стане незваротным.

Хачу нагадаць упаўнаважаным супрацоўнікам Міністэрства культуры ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны і членам навукова-метадычнай рады пра іх персанальную юрыдычную і маральную адказнасць за неправамерныя рашэнні. Раней ці пазней будзе суд - людскі ці Боскі.

Веру ў Праўду, веру ў Закон, веру ў Здаровы сэнс!

Антон Астаповіч
User avatar
Ultrabelarus
Сябар
Posts: 280
Joined: 24.07.2006 - 16:01
Location: г.Менск

Post by Ultrabelarus »

усё гэта канешне кранальна, але такі тэкст адолеюць не ўсе. Дзе фота помніка архітэктуры? Дзе інфа пра тое, калі ён быў пабудаваны, чаму ўяўляе сабой гістарычную каштоўнасць?
Нас мiльёны, нас дахалеры!
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Ultrabelarus wrote:усё гэта канешне кранальна, але такі тэкст адолеюць не ўсе. Дзе фота помніка архітэктуры? Дзе інфа пра тое, калі ён быў пабудаваны, чаму ўяўляе сабой гістарычную каштоўнасць?
http://nn.by/index.php?c=ar&i=29533
User avatar
krapachino
Сябар
Posts: 116
Joined: 22.11.2005 - 22:58
Location: Менск

Post by krapachino »

музэй гісторыі ВАВ - шэрая каробка, якая не мае ніякай архітэктурнай каштоўнасці, і у ёй не хапае месца каб размесціць шмат цікавых экспанатаў.
Я лічу яго трэба знесці і пабудаваць новы.
Дарма заклікаеш...
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

гаворка ідзе пра будынак першай менскай электрастанцыі каля Сьвіслачы, а не пра музей вайны.
Post Reply