27. 11.2010. Рэактар. B:N:, IQ48, s.d.m.

Афіша музычных канцэртаў і іншых цікавых імпрэзаў. Перад стварэньнем тэмы, ўважліва прачытайце правілы разьдзелу!
Post Reply
www
Сябар
Posts: 79
Joined: 27.04.2006 - 10:22

27. 11.2010. Рэактар. B:N:, IQ48, s.d.m.

Post by www »

27 лістапада ў менскім клубе «Рэактар» пройдзе вялікі сумесны канцэрт
гуртоў: B:N: і IQ48. Абедзве групы на гэтым канцэрце рыхтуюць сюрпрызы для гледачоў.
Падчас канцэрту будуць праходзіць здымкі кліпа на новую песню
бярозаўскага гурта: B: N: «Жыцьцё маё». «Мы яшчэ канчаткова не ведаем, ці будзе гэта цалкам лайф-запіс ці нешта іншае. На гэтым этапе мы спачатку вырашылі з няць канцэртнае відэа, а пасля ўжо вызначымся з канцэпцыяй кліпа », - распавёў Алесь Лютыч, франтмэн гурта.

Гурт: B:N: зараз займаецца падрыхтоўкай новага альбома. «Песні для
альбома ўжо гатовыя, цяпер мы займаемся пошукам спонсара для іх запісу ў студыі. На канцэрце згуляем адну новую песню, якую яшчэ ніхто наогул не чуў, - падзяліўся сакрэтам Алесь. - Але, наогул, мы прытрымліваемся прынцыпу не граць на канцэртах шмат новых песень - дазваляем сабе згуляць не больш за две».
Затое IQ48 прадставяць фактычна цалкам новую праграму. «Новы альбом,
вядома ж, будзе самым лепшым альбом IQ48 і наогул лепшым, - смяецца
Яўген Бузоўскі, гітарыст гурта і аўтар шматлікіх песень. - Такую
музыку мы хацелі граць заўсёды. Мы раслі як людзі і як музыкі менавіта
на такой стылістыцы - funk, rap-core, punk, крыху indie і нават
stoner. Цяпер да гэтага, з радасьцю, і вяртаемся».
У апошні час група практычна не давала канцэртаў, прычынай чаго былі
змены ў складзе. «Цяпер у IQ48 вельмі добры калектыў: Як у чалавечым, так і ў творчым сэнсе, - працягвае Яўген. - У нас дадаўся другі гітарыст - непаўторны Паўлік Яноўскі, а таксама новы і, спадзяюся,
цяпер пастаянны басіст Улад Плюшчаў, ён грае таксама ў Hasta La
Filsta, а да гэтага - у "Крамбамбулі" і Zet. Раней таксама было
нядрэнна, проста па-іншаму. Зараз жа нічога лішняга паміж намі няма і
гэта адбіваецца на ўсім - ад п'янак да апантанай працы над альбомам.
Карацей, гучанне новага альбома атрымліваецца больш рок-н-рольным і папросту шчырым. А яшчэ тут шмат вострасацыяльных момантаў і вельмі асабістай лірыкі, што нават няёмка ».
27 лістапада, клуб «Рэактар» (вул. Веры Харужай, 29).
Пачатак у 18:00. Квіткі: 20 000-30 000.
Месцы продажаў: пераходы м. «пл. Якуба Коласа», «Кастрычніцкая», ГУМ, ГЦ" Купалаўскі", ГЦ« Рыга », касы клуба «Рэактар». Даведкі па
тэлефоне: 375 29 6490 888.
Post Reply