Паводле сёньняшняй навіны на НН і ранейшых чутках, N.R.M. выступіць на бліжэйшай «Рок-каранацыі» без Лявона Вольскага.
Як вы ставіцеся да гэтай навіны?
N.R.M. бяз Вольскага?
N.R.M. бяз Вольскага?
Last edited by Slaver on 10.01.2011 - 18:11, edited 1 time in total.
Можа, хлопцы да сябе ўвагу спрабуюць прыцягнуць? У любым выпадку, пра іх успомнілі. Мне асабіста не надта падабаецца сольная дзейнасць Вольскага, а таму цікава будзе паглядзець ды паслухаць абноўлены НРМ. Я ўвогуле лічу, што няма людзей, якіх нельга замяніць. Быў перыяд, калі ад Вольскага залежыла папулярнасць гурту, аднак цяпер хлопцам няма чаго губляць, бо на іх ужо і так забыліся. Таму спадзяюся, што ў любым выпадку гэта дасць штуршок наперад: ці з новым вакалістам (удзельнікам), ці з абноўленым Вольскім.
Нда, шкада канешне.
Але нават не ведаю, што будзе горш пры такіх абставінах: калі Н Р М застанецца ў ранейшым складзе, і ўсе будуць рабіць выгляд, быццам бы нічога і не было, ці калі яны будуць выступаць без Лявона. Легендарны гурт калі і разваліваецца/кардынальна змяняецца, дык трэба каб гэта было прыгожа. Галоўнае цяпер каб яны пасварыліся паміж сабой.
-
Kiryl Jarash
- Сябар
- Posts: 29
- Joined: 25.10.2007 - 18:49
- Location: Менск
-
Kiryl Jarash
- Сябар
- Posts: 29
- Joined: 25.10.2007 - 18:49
- Location: Менск