Як правільна зазначылі ў камэнтарах на НН, N.R.M. ужо гралі бяз Вольскага на «Басовішчы», здаецца, 1994 году. Чаму б не паспрабаваць яшчэ, тым больш, што «сам Вольскі ад каментару адмовіўся».
Можа, хлопцы да сябе ўвагу спрабуюць прыцягнуць? У любым выпадку, пра іх успомнілі. Мне асабіста не надта падабаецца сольная дзейнасць Вольскага, а таму цікава будзе паглядзець ды паслухаць абноўлены НРМ. Я ўвогуле лічу, што няма людзей, якіх нельга замяніць. Быў перыяд, калі ад Вольскага залежыла папулярнасць гурту, аднак цяпер хлопцам няма чаго губляць, бо на іх ужо і так забыліся. Таму спадзяюся, што ў любым выпадку гэта дасць штуршок наперад: ці з новым вакалістам (удзельнікам), ці з абноўленым Вольскім.
Slaver wrote:Як правільна зазначылі ў камэнтарах на НН, N.R.M. ужо гралі бяз Вольскага на «Басовішчы», здаецца, 1994 году. Чаму б не паспрабаваць яшчэ, тым больш, што «сам Вольскі ад каментару адмовіўся».
А я бачыў НРМ без Піта. Тады яго Канановіч замяняў.
Нда, шкада канешне. Але нават не ведаю, што будзе горш пры такіх абставінах: калі Н Р М застанецца ў ранейшым складзе, і ўсе будуць рабіць выгляд, быццам бы нічога і не было, ці калі яны будуць выступаць без Лявона. Легендарны гурт калі і разваліваецца/кардынальна змяняецца, дык трэба каб гэта было прыгожа. Галоўнае цяпер каб яны пасварыліся паміж сабой.