ГАЛАСУЕМ ЗА НАШЫХ!

Абмяркаваньне ўсіх беларускіх навінаў і падзеі: палітыка, спорт, забавы, прыватнае жыцьцё і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

Post Reply
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

ГАЛАСУЕМ ЗА НАШЫХ!

Post by Alonka »

Зь сёняшнега дня афіцыйна стартаваў расейскі конкурс "MuseON 2006". IQ48 - адзіная беларускамоўная каманда, якая бярэ ў ім удзел. Выхад гурту ў чвэрцьфінал залежыць ад галасоў наведнікаў сайту конкурсу. Таму здаровым беларускім ласям патрэбная нашая падтрымка! Кожны дзень галасуем на http://museon.ru/i3.php?a=votesort&styl ... &x=56&y=21 за адну зь песень. Прымаюцца толькі 3 балы ;)
And I'm sorry for just being me...
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

галасуем за IQ48 тут:

http://www.one.by/main?div=teleport
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

галасуем за Краму!

http://ont.by/
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Прапаную падтрымаць IQ48 на:
http://www.nestor.minsk.by/mg/poll/bestartist.html - выканаўца года;
http://www.nestor.minsk.by/mg/poll/bestalbum.html - альбом года;
а таксама кожны дзень галасаваць за новую песьню "Сьвятло ў цемры" на http://www.music.fromby.net/, каб айкьюшкі захавалі сваё лідэрства!
І яшчэ. Расейскі конкурс "MuseON 2006" працягваецца, таму трэ працягваць кожны дзень выстаўляць за кожную песьню гурту па 3 балы вось тут: http://museon.ru/i3.php?a=votesort&styl ... 0&x=15&y=7 ;)
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Зь сёньняшнега дня пачалося галасаваньне "Рок-каранацыя 2005". Абаненты МТС могуць дасылаць СМС, астатнія галасуем толькі празь інтэрнэт:
http://music.fromby.net/karona/
За Лявона!!! За Крамбамбулю!!! За ЗЭТ!!!
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

Alonka, Лявон жа сказаў што Зэт ня будзе выступаць.
irc.by #nrm
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Zap, ну, зразумела што ня будзе. Але чаму ж не атрымаць Карону? Не заўсёды ж пераможцы выступаюць!
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Zap, выступаць будзе Крамбамбуля. Але ж зразумейце, што пераможца і выканаўца - зусім розныя гурты!!! Сьпіс выканаўцаў ужо складзены незалежна адтаго, хто пераможа!!! Дык няхай пераможа ЗЭТ, бо сапраўднай песьні году сярод намінантаў усё роўна няма. На жаль.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

ТАВАРЫШЫ, ХУЦЕНЬКА ПАДТРЫМЛІВАЕМ N.R.M. НА WWW.MUSIC.FROMBY.NET! А ТО РАССЛАБІЛІСЯ ТУТ, ПАНІМАІШЬ ;)
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Kat
Сябар
Posts: 315
Joined: 7.04.2006 - 14:08
Location: Belarus, Mensk

Post by Kat »

ўжо падтрымалі. За NRM хоць на край свету, не тое, што галачкі паставіць. :o
User avatar
krapachino
Сябар
Posts: 116
Joined: 22.11.2005 - 22:58
Location: Менск

Post by krapachino »

І колер маёй рэвалюцыі падтрымайце...
Мяне вось абурыла адна рэч: 7.04.2006 у эфіры Радыё Мінск (92,4 фм) як заўсёды гучала радыё-версія Тузіна Гітоў. Дык вось, самыя "чоткія" песьні, якія займалі вышэйшыя мейсцы, абразалі пад корань, напрыклад, з песьні Тов. Маўзера "Беларусь будзе вольнай" прагучаў толькі музычны ўступ і ўсё!, У песьні "колер маёй рэвалюцыі" прагучаў толькі першы куплет, у песьні "Усё роўна мы пераможам" 1 куплет+1 прыпеў...
Акрамя таго, агучаныя Хаменкам назвы гуртоў і песень не адпавядалі рэчаіснасці: Песьню "Колер маёй рэвалюцыі" ён назваў проста "Колер", "Беларусь будзе вольнай" - "беларусь", і, увага,
"А зараз лідэр нашага гіт-параду, песьня "Усё роўна.", Нейкая Родная Музыка"

вось так расшыфраваў аббрэвіятуру НРМ А.Хаменка... :)

Пэўна, наехалі за палітычныя песьні на радыё, а радыё ў сваю чаргу на Хаменку, вось і сапсавалі перадачку.
warkus
Сябар
Posts: 39
Joined: 6.10.2005 - 22:44
Location: Менск

Post by warkus »

krapachino, Песьню С. Сугакі ды Тав. Маўзера ён агучыў як "Будзе Вольнай!", а песьню НРМ як "Гадзючнік"... Прынамсі, 31 сакавіка так было!..
Але тое, што яны музыку ў этэры не цалкам ня ставяць, дык гэта зразумела!
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

krapachino, гэта быў паўтор ад 1.04.2006 :)
User avatar
krapachino
Сябар
Posts: 116
Joined: 22.11.2005 - 22:58
Location: Менск

Post by krapachino »

warkus, я ж пра сёмае кажу
Slaver сур'ёзна ? я не заўважыў, здаецца ж не паўтор
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

krapachino, жартую я...
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Нажаль сёння , вiдаць, зноу будзе перадача у канспiратыуным варыянце. :(
Цiкава колькi можна захоуваць iнтрыгу пра якую кажа сп.Хаменка :)
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
krapachino
Сябар
Posts: 116
Joined: 22.11.2005 - 22:58
Location: Менск

Post by krapachino »

Зноў паўтарылася тое ж самае... Толькі на гэты раз Гадзючнік назваў "Усё роўна мы!" Можа не галасаваць за НРМ, хай спусціцца месца так на 7-е, ці пракруцяць поўнасцю?
User avatar
Kat
Сябар
Posts: 315
Joined: 7.04.2006 - 14:08
Location: Belarus, Mensk

Post by Kat »

NRM у нас ніколі цалкам круціць не будуць. пакуль "Богі" не зменяцца. Лепей наадварот пабольш галасаваць за іх- хоць маленькае "дзякуй" NRM за тое, што з намі.
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
User avatar
QzWeR
Сябар
Posts: 352
Joined: 22.09.2005 - 20:42
Location: Менск

Post by QzWeR »

НРМаўцам усё адно: прагучыць 1 песьня 1 раз на тыдзень ці не
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Спадарства, слухайце "Аўтарадыё" - і будзе вам шчасьце:)
And I'm sorry for just being me...
Post Reply