Ну вось, напэўна, адна з самых папулярных тэм на любым форуме. Магчыма, трэба й нам такую завесьці.
Па сабжу:
Першы альбом - вельмі добры дэбют, выдатныя тэксты, аднак, канешне ж, якасьць запісу жадае быць лепшай. Амаль тое ж самае можна сказаць і пра "Одзірыдзідзіну".
"Пашпарт" значна дадае ў якасьці, але ж, на мой погляд, альбом крыху не роўны - на фоне усем вядомых хітоў некаторыя песьні, на мой погляд, выглядзяць слаба і іньшародна. Таксама мне не вельмі спадабаецца трасянка ў "Кумбе" і "25, 26, 27" - такія песьні не красяць гурт.
"Дом культуры" - усе акалічнасьці добрага альбому ў наяўнасьці - пачынаючы ад добрага афармленьня выкладкі да самой музыкі: па-першае, выдатная якасьць запісу, ў наяўнасьці і добрыя баевікі накшталт "Дарогі" ды другіх "Чарапах", і балады ("Мае Пакаленьне", "Сакрэт", "Прастора"), і псіхадэлічны дэпрэсняк ("Фабрыка", "Легкія"), і жарты ("Хавайся ў бульбу"). Адзінае, что на мой погляд выпадае з альбому, з агульнай атмасфэры, гэта звязка "Елкі-палкі" - "ФМ". Якіх-небудзь прабдем яна не падымае і робіць з выдатнага альбома проста набор песень.
На першае мейсца пастаўлю "Трох чарапах". Усе тыя ж самыя якасьці, за выключэньнем аднаго - гэты альбом без слабых мест, з добрым гучаньнем і выключнай атмасфэрай ад пачатку і да самага заканчэньня.
Лепшы альбом N.R.M.
Ну, можна доўга спрачацца тут - хтосьці абавязкова й будзе, але мой любы альбом "Пашпарт грамадзяніна N.R.M."! Хаця, я люблю ўсе альбомы :)
А вось, мне здаецца, у сьпісе не павінна быць "Акустычных канцэртаў", бо гэта хоць і асобны альбом, але ён не студыйны, г.зн. проста зборка песень. Тое ж тычыцца і "Справаздачы"!
А вось, мне здаецца, у сьпісе не павінна быць "Акустычных канцэртаў", бо гэта хоць і асобны альбом, але ён не студыйны, г.зн. проста зборка песень. Тое ж тычыцца і "Справаздачы"!
"акустычныя канцэрты" гэта ня простая зборка - песьні гучаць у іншых а часам зусім ("одзірыдзідзіна") аранжуваньнях. гэта нялёгкая справа каб цяжкія, "хард-н-хэві" песьні заграць на дэлікатных, акустычных гітарах. адны прагучалі сьвежа ды цікава ("одзірыдзідзіна", "лалалала"), адных магло б ня быць ("медны купарос", "пакуль не пачнецца вайна"), але гэтая спроба на маю думку ўдалая.
усе альбомы мае ўлюбёныя але галасую на "дом культуры" таму што
там мая абсалютна ўлюбёная песьня якая неаднаразова выклікае ў мяне нават сьлёзы ("фабрыка")
соля й гітара-пасьля-соля ў "прасторы" гучaць зусім якбы граў іх гурт Lady Pank
п'еса - супер!!

Я прагаласаў за "Одзiрыдзiдзiну". Астатнія альбомы таксама добрыя.Аднак ён лепшы сярод роўных, таму шта там ёсць "Партызынская" і "Песня падземных жыхароў" . У "Сраваздачы" яны таксама ёсць, але яны не спалучаюцца з іншымі песнямі па духу.
Усё на крыві, усё на касцях,
Усё шматзначнае адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
Усё шматзначнае адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
- Alonka
- Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
- Posts: 1341
- Joined: 16.09.2005 - 15:37
- Location: Менск
- Contact:
Megaloman, на конт трасянкі. Чаму ўсе ўспрымаюць N.R.M. выключна як сур'ёзных дзядзечак, якія грузяцца палітычнымі і грамадзкімі праблемамі рэчаіснасьці? N.R.M. - гэта ў першую чаргу вельмі вясёлыя хлопцы, якія здольныя рабіць тонкі сьцёб над сучаснасьцю. Сама Рэспубліка Мроя, дзяржаўныя сымбалі і трасянка - гэта і ёсьць той самы сьцёб. І калі зь ім не парабольшваць, што пакуль хлопцам не пагражае, гэта наадварот выглядае цікава, весела і ў тэму.
And I'm sorry for just being me...
- Megaloman
- Сябар
- Posts: 72
- Joined: 1.10.2005 - 11:26
- Location: Мінск ці Менск, а, пераблыталася ўсе ў галаве
Алёнка, QzWeR, Slaver,
як гаворыцца, аб густах не спрачаюцца, альбо як там на адной з старонак кнігі - у нас галоснасьць. Гэта толькі мая думка (на мой густ) і не больш. Мне таксама (на мой густ) не вельмі спадабаюцца такіе тэмы (песьні), як ЛаЛаЛаЛа і Одзірыдзідзіна і тая ж Кумба - музыка добрая, завадная, але тэкст прыпеву безсэнсоўны.

I've found safety in this loneliness
But I cannot stand it anymore
But I cannot stand it anymore
Дарэчы, у мяне ёсьць плытка "Дваццаць восьмая зорка" ў выдатным стане.
Хто зацікавіўся, пішыце на [email protected] or [email protected].
Магу перапісаць
Хто зацікавіўся, пішыце на [email protected] or [email protected].
Магу перапісаць
На мурог я лёг, адпачываю,
Пазіраю ў блакіт нябёс.
Ды трывожным сэрцам адчуваю,
Як над родным краем нехта нож занёс......
Пазіраю ў блакіт нябёс.
Ды трывожным сэрцам адчуваю,
Як над родным краем нехта нож занёс......