Code: Select all
G C
гіене - баяцца, сабаку - вішчаць,
D G
свінні - рыцца у гноі сваім,
а льву патрэбны калючы гушчар,
родны край і свабоды ў ім.
Em Hm
п'ю за тое, каб нам сярод родных лясоў
Em D
не вішчаць, не дрыжаць, не крывіць,
G C
бо ўсе мы тут не з гіен і не з псоў,
D G
бо мы - сапраўднай крыві.
і таму давайце за ворагаў піць
і за імі сатканую сець,
бо ім не дадзена нас палюбіць
і не дадзена нас зразумець.
бедалагі! не ўцяміць іх бедным мазгам,
пакуль не праб'е ім канец,
як добра быць другам і братам нам,
і яму, і табе, і мне.
божа, дай ім даўжэй пражыць,
хай спаўна аттрубяць свой час,
хай да апошняй нашай мяжы
будуць яны у нас.
божа, ты скінуў ім нам як дары,
і мы славім мудрасць тваю,
бо яны нас будзяць яшчэ на зары
і рана заснуць не даюць.
A D
і ўстаем і арэм мы нашы палі,
E A
пакуль не апусціцца змрок,
і мы ўстаем, і зброю сталім,
слова сталім і радок.
F#m C#m
ім няма з кім ісці плячо да пляча,
F#m E
з кім любіць, з кім стаяць у баі,
A D
з кім смяяцца, спрачацца і нават маўчаць.
E A
а памруць - хто паплача па іх?
даруй ім. яны пакараныя й так
(даруй хоць на гэты раз),
бо розуму ў іх, як слёз у ката,
і ня могуць пазычыць у нас.
даруй нам, што сеем мы ў душы ім жах,
як скачком бяром частакол,
што даводзіцца ім дрыжаць у дамах,
калі гойсае леў вакол.
твой закон, што вазіць нявартыя гной
чалавек такі і народ,
калі вораг ад назвы іхняй адной
не бялее, як снег і лёд.