Падтрымаем Вольскага і Варашкевіча!

Розныя тэмы, якія ня тычацца музыкі і краіны :)

Moderators: Мікалай, Alonka

Post Reply
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Падтрымаем Вольскага і Варашкевіча!

Post by Андрэй »

Фінальнае галасаваньне на Тузіне!

http://music.fromby.net/chart/

падтрымаем Вольскага і Варашкевіча. Будзьце уважлівы! Галасаваньне ідзе супраць, а не за, так што птушку трэба ставіць насупраць IQ48 (спадзяюся Алена мяне не паб'е :D )
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Андрэй, ой як паб'ю!!! :lol: Ну ня цягне "Аўтабіяграфія" на песьню года аніяк. А галасаваць толькі з-за імёнаў... Я, канечне, вельмі люблю Лявона, але ж я за аб'ектыўнасьць. Аб'ектыўна - "Сьвятло" больш вартае звацца галоўным творам 2006-га на ТГ.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

2004 - Крамбамбуля "Люблю"
2005 - ZET "Белакрылы анёл"
2006 - Варашкевіч/Вольскі "Аўтабіяграфія"

Спадарства, вам яшчэ не надакучыла?! :shock:
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Напэўна, не надакучыла... Музычны прарыў года ў Беларусі! Лепшая песьня - кавэр на польскую песьню дваццацігадовай даўніны! Віват!
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Alonka wrote: Спадарства, вам яшчэ не надакучыла?! :shock:
Шчыра кажучы мне "Сьвятло" надакучыла. Нейкая сумная песьня. Я канешне разумею, што такое у нас жыцьцё зараз, але хочацца чаго-небудзь весялейшага....
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Андрэй, ага, а НРМ - самы аптымістычна-пазытыўны гурт Беларусі...
And I'm sorry for just being me...
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Alonka wrote:Андрэй, ага, а НРМ - самы аптымістычна-пазытыўны гурт Беларусі...
чаму не, а як жа песьні пра каханьне, тры чарапахі, тры чарапахі 2... :)
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

ЗА Лявона!!!

Лявон будзе паўсюль і кожны год!
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Kascjuszka, галасаваць за імя - ці ня гэта ёсьць самая папсовая папса? ;)
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

я ж сьцябаюся:)
Post Reply