Тэма створаная адмыслова для віншаваньняў міністраў НРМ з рознымі істотнымі (і ня вельмі ) падзеямі ў іх жыцьці і жыцьці гурта. Усе паведамленьні АБАВЯЗКОВА рознымі шляхамі трапяць у рукі/вушы/на вочы музыкаў НРМ. Таму наперад!
Лявон, не магу не павіншаваць Вас з Днём нараджэньня! Дзякуй Вам за ўсё, што Вы робіце для ўсіх грамадзянаў нашай маленькай незалежнай Радзімы Вельмі хочацца пазычыць далейшых творчых посьпехаў: няхай новы альбом N.R.M. будзе не апошні (хі), няхай у яго трапіць песьня «Толькі для цябе» (хі-хі), няхай сайд-праекты ня стануць галоўнымі (хі-хі-хі)… Карацей, усяго самага найлепшага!
Далучаюся да ўсіх папярэдніх віншаваньняў. Жыў НРМ і, спадзяюся, будзе жыць давеку. Посьпехаў вам і ўсяго найлепшага. Зь днём нараджэньня, спадар Вольскі!
Лявон, вашая творчасьць (ну і канешне N.R.M.) адыграла вялікую ролю ва ўстанаўленьні поглядаў на жыцьцё у вельмі вялікага кола моладзі (сам вырас на N.R.M.-аўскіх песьнях), таму ніяк не магу не павіншаваць Вас с днём народзінаў, нават нягледзячы на тое, што (тут я са Слэйверам салідарны) песьня "Толькі для цябе" не трапіць на новы і на жаль апошні ваш альбом.
Са сьвятам, сп. Лявон Вольскі! Спадзяюся, што нават ў дэмакратычнай Беларусі Н.Р.М. будзе працягваць сваё жыцьцё. будзе даваць канцэрты й зьбіраць цэлыя стадыёны (Дынама напрыклад). Тое, што Вы робіце карысьней нават за тое, што робяць палітыкі. Дзякуй Вам!
Спадар Лявон! Віншую! Вы адзін з найлепшых людзей нашай нашай краіны! Няхай наступны год вашага жыцця будзе лепшым, поспехаў у творчай дзейнасці, у асабістым жыцці і наогул -- усяго самага найлепшага!
Віншуем, Лявон!
Вашая творчасьць падтрымлівала нас і ў чорныя гады кучмізма, і ў сьветлыя дні Рэвалюцыі!
І ў сёньняшняй (_І_) яна, як і заўсёды, вельмі дарэчы!
Чакаем новых вершаў і музыкі!
Кіеўскі фан-клюб
а відпустка у жовтні, а далі зима,
я стараюсь не дивитись на засмаглих дівчат,
ні морозива, ні пива - бо води нема,
як ті люди живуть в Республіці Чад?!
Лявон, жадаю каб усе у тваім жыцці было добра..каб усе мары збыліся і нічога табе не праграджала на жыццевым шляху.
вялікі дзякуй за тую музыку якую спявае гурт NRM
Lavon, vinšuju Vas z Dniom Naradžeńnia! Zyču kahańnia, ščas'сia i niezaležnas'сi! Vy i vaš hurt šmat čago zrabili dla samasćviardžeńnia maładoha pakaleńnia! Nikoli nia prypyniajсiesia na dasiahnutym! Žyvie Biełarus', Žyvie N.R.M.!!!