Давайце знаёміцца

Розныя тэмы, якія ня тычацца музыкі і краіны :)

Moderators: Мікалай, Alonka

Locked
User avatar
Кацера
Сябар
Posts: 30
Joined: 1.10.2006 - 15:41
Location: Бабруйск
Contact:

Давайце знаёміцца

Post by Кацера »

Шаноўныя Грамадзяне Незалежнай Рэспублікі, вітаю Вас! Ці не знаёміцца нам? Няхай, хто ўпершыню прыходзіць і рэгіструецца на гэтым форуме, заходзе на гэты форум і знеаёміцца з астатнімі. Паведаміце самую прымітыўную, ці, наадварот, крэатыўную, інфармацыю аб сябе. Хто падтрымлівае - пішыце.
Я Кацера з горада Бабруйска, слаўнага сваімі яўрэямі, жывотнымі і півам, чым большая частка насельніцтва вельмі ганарыцца. Люблю літаратуру, музыку: пілігрымнічаць, граць (вучыцца граць) на гітары і складаць сяк-так песьні. Люблю Неба. Прыемна усіх Вас бачыць!
ReDi
Сябар
Posts: 8
Joined: 19.08.2006 - 23:39

Post by ReDi »

Прыемна цябе чытаць, Кацера. Ці Кацёра. Мне столькі ж гадкоў што й табе. Жыву я ў горадзе Менску, знакамітаму сваімі габрэямі, жывёламі ды півам. Так так, габрэяў, жывёлаў (можна і ў дзвюхкоссе ўзяць) і цудоўнага беларускага піва "бо іншага не існуе" - шмат паўсюль.
Так музыку таксама люблю я, літаратуру, ну, гэна трэ паглядзець якую. У нагамяч люблю паганяць, у інэце пасядзець, з сябрамі пасмяяцца, песні спець. Жыву насычаным моладзевым жыццём і пакуль што намагаюся не думаць пра экзамены, паступленні, будучыя жыццёвыя ростані і г. д. Ну вось і ўсё, пакуль што.
User avatar
Cherry Vanilla
Сябар
Posts: 34
Joined: 24.09.2006 - 17:12
Location: Менск
Contact:

Post by Cherry Vanilla »

Усім дзень добры!
Мне 15 год, вучуся ў архітэктурным каледжы. Слухаю панк-рок, люблю жыццё, маю свой гаражны гурт. Пытаюся проста жыць, любіць усё навокал і пляваць на тое, што не варта маёй увагі ( крыўды, здзекі і г.д. ) Маю шмат сяброў, жадаю яшчэ больш. Люблю кветак, дзетак і гітары.
И мы будем делать всё что мы захотим,
Пока вы не угробили весь этот мир!

ЦОЙ
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Спадарства, уважлівей, калі ласка. Гэткая тэма ўжо была створана. Тэма зачыненая. Для далейшых паведамленьняў: viewtopic.php?t=337&start=all
And I'm sorry for just being me...
Locked