Канцэрты

Усе апошнія навіны, абмяркаваньні канцэртаў гурту N.R.M. і іх будучыні.

Moderators: Мікалай, Alonka

User avatar
Дзед_Мiнай!
Сябар
Posts: 210
Joined: 7.10.2006 - 12:40
Location: Менск

Post by Дзед_Мiнай! »

Эх, спадарства, пабачымся на канцэрце! Усім добрага шляху!
Image
superball
Сябар
Posts: 9
Joined: 26.07.2006 - 14:15
Location: Менск

Post by superball »

патрыёт! wrote:я
не на нрм не на Аматори с джэном!пошел вешаться!.......................всем пока!был преданным поклонником НРМа
а вось я вельмі расчараваўся, калі даведаўся пра канцэрта Аматыры, пра тое што ён у панядзелак....
Guest

Post by Guest »

а я иду на аматары!!!!а на нрм не.......-казлы вы усе!!!))))зажмацили квиток...........
патрыёт!

Post by патрыёт! »

блин!а я не туда не туда!я ваще не знаю что делать?ни на бн ни на нрм ни на аматори с джэном?люди которые были на концерте расскажите что было и как?плиз!!!((((=(
Джэк

Post by Джэк »

Гэта было моцна! Фу-ух...
User avatar
Kat
Сябар
Posts: 315
Joined: 7.04.2006 - 14:08
Location: Belarus, Mensk

Post by Kat »

уфффф... НРМ ёсьць НРМ. пад канец раскаўбасіла так, што ледзьледзь стаяла... няма слоў... ноччу нават працяг канцэрту сніўся, так уразілі спадары міністры!
вось толькі традыцыя пачынаць канцэрты на гадзіну-паўтары пазней, чым было заяўлена- гэта не сур'ёзна...
а ўвогу ДЗЯКУЙ ЗА КАНЦЭРТ і спадарам міністрам, і усім арганізатарам, і усім прысутнічаўшым!
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
User avatar
Shadow
Сябар
Posts: 26
Joined: 29.06.2006 - 14:37

Post by Shadow »

Kat wrote:вось толькі традыцыя пачынаць канцэрты на гадзіну-паўтары пазней, чым было заяўлена- гэта не сур'ёзна...
Вось-вось! Асабліва, калі раніцай некаторым на працу :?

Уразіла колькасьць гледачоў, якая зьмесьцілася у гетым "Вояже" :)
Вельмі рассмяшылі пакуты знаёмай дзеўчыны, што там працуе: "Ужас, что тут сейчас начнётся" :shock: :D
Дурніца, вось каб у мяне на працы НРМ гралі! :wink:

А канцэрт быў - супер :!: І Вольскі, які касіў пад Джэка-Верабья і граў на ўдарных, і сьмяротны нумар - кітайская песьня ў выкананьні Дземідовіча, і мая ўлюбёная "Бывай" на біс...
Вялічэзны дзякуй музыкам! Усё і ўсе былі выдатнымі!!!
User avatar
Мікалай
Мадэратар
Posts: 283
Joined: 1.12.2005 - 15:47
Location: Менск

Post by Мікалай »

Канцэрт быў супер! :D :D :D Так скакаў што ледзь штаны не зляцелі, пэўна кілаграма 3 страціў :wink:
Загадзя жадаю папрасіць прабачэньня перад тымі каму ад таптаў ногі :)
Прысылайце фатаграфіі на [email protected]
Дзякуй спадарам міністрам! :wink: Буду чакаць наступнага канцэрту 8)
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

у каго ёсць добрыя фоткі з канцэрту -- дашліце мне на goldensoftware[at]tut.by. пастаўлю на першую старонку сайта. толькі шмат ня шліце. па 100К на здымак будзе дастаткова.
User avatar
Дзед_Мiнай!
Сябар
Posts: 210
Joined: 7.10.2006 - 12:40
Location: Менск

Post by Дзед_Мiнай! »

Ня ведаю: канцэрт, як канцэрт. Усё ж "Ваяж" - рэстаран, а не клюб. Ну а потым асабіста мне падаюцца новыя песьні слабыя(мабыць, я дрэнна расслухаў). але гэта маё меркаваньне і яно можа разыходзьдзіцца зь вашым :lol:
Image
User avatar
Ганна
Сябар
Posts: 69
Joined: 27.10.2006 - 19:26
Contact:

Post by Ганна »

Âđđđđđđđđđđđ... Çŕéçäđŕńüöü á˙đý, ˙ę ÷űňŕţ ďđŕ ęŕíöýđň... Ęŕëł íŕ Áĺëŕńňî÷÷űíĺ áóäçĺ... :)
Ńîíöŕ íŕě äŕďŕěîćŕ =)
Зміцер
Сябар
Posts: 5
Joined: 6.07.2006 - 10:38
Location: Барысаў

Post by Зміцер »

Ганна wrote:Вррррррррррр... Зайздрасьць бярэ, як чытаю пра канцэрт... Калі на Беласточчыне будзе... :)
На Беласточчыне - у наступным годзе у ліпені (на Басовішча-2007) :?
Дзед_Мiнай! wrote:Ну а потым асабіста мне падаюцца новыя песьні слабыя(мабыць, я дрэнна расслухаў).
Асабіста мне з таго што пачуў - "Падводная лодка" спадабалася, а вось с другім спевам - згаджаюся, неяк не надта зразумеў(той, што пра каханне).

А ў вогуле - канцэрт насамрэч быў вельмі супэровы - вельмі уразіла працяягласць канцерту (не гадзіну, не паўтары - а цэлых дзве гадзіны без перапынку). У залі панаваў добры настрой!!! Пра раскаўбас таксама пагаджуся, пад канец хлопцы добра націсулі...

Таксама буду не супарць фотаздымкаў (можна без абмежавання па якасці) на [email protected] або пакідайце тут спасылкі, будзем глядець разам (калі, безумоўна, знойдзіце што цікавае)

Да наступных (спадзяюся хуткіх) сустрэчаў на канцэртах (па магчымасці у КЗ "Мінск") :lol: :wink:
User avatar
Ганна
Сябар
Posts: 69
Joined: 27.10.2006 - 19:26
Contact:

Post by Ганна »

Íó, íŕďý˘íŕ íŕ Áŕńŕő, ŕëĺ äŕ ăýňŕăŕ ˙ř÷ý řěŕň ÷ŕńó :(
Ńîíöŕ íŕě äŕďŕěîćŕ =)
User avatar
КАЗЬМЕР
Сябар
Posts: 15
Joined: 29.10.2006 - 01:25
Location: Слуцак

Post by КАЗЬМЕР »

Нарэшце дачакауся. :)Канцэрт быу файны. :D
Дзякуй музыкам за добры настрой.
И вось гэты новы дзень,
Дзень як дзень з ланцугу....
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Чаму гэта НРСМ ігнаруе канцэрты? :evil:
User avatar
Рождённый в БССР
Сябар
Posts: 7
Joined: 18.12.2006 - 23:40
Location: Менск

Post by Рождённый в БССР »

Файны канцэрт атрымаўся, прыўзняты настрой на цэлы тыдзень(а то і больш) забяспечаны!! :wink: Дзякуй усім, хто прыйшоў, ... і чакаем наступных мерапрыемстваў!!
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

Можа і ня лепшы канцэрт нэрэма, але супэр... Крута, нарэшце!
Было вельмі прыемна бачыць, як самі музыкі лаві кайф ад музыкі, ад таго што яны граюць, ад зала, гэта было шчыра, прыемна:))
Наконт заўваг - я думаю ў міністраў з кожным годам павышаюцца панты, а здаровы гумар - паніжаецца.
але.

Гэта быў Рок'Н'Рол!

трэба дарэчы сказаць дзякуй таму хлопцу, які пачаў пад канец крычаць ''яшчэ'', калі ўсе змоўклі, бо іначай нэрэмэ звалілі бы так і не злабаўшы ''Бывай''...

А наконт разагрэва: прабачце, не магу хлусіць, бо ня ўмею, але паганенька. бубны ня ў тэму, гітары не чуваць (ці яна не была падлучана?), вакал кепска раззабраць... а басіст і дзяўчаты малайцы:) ў ''жыцьці'' цікавая ідэя, выкананьне так сабе, астатнія 2 па нулям імхо.
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

наконт билетаў: у мяне не было.
захочаш пайсьці - пойдзеш!
User avatar
sim.by
Сябар
Posts: 17
Joined: 6.07.2006 - 21:30
Location: Менск

Post by sim.by »

Канцэрт спадабаўся. Нават больш. Але пасля яго даведаўся, што Лявон Вольскi з гуртам Крамбамбуля сьпяваў у Палацы Рэспублiкi на заказнiку. Пачаў трацiць веру у апазiцыйную сутнасць азначанага музыкi. Што рабiць? З трывогай чакаю сьвяточнага канцэрта ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня па беларускiм тэлебачаннi.
:о))))))))
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

sim.by wrote:Канцэрт спадабаўся. Нават больш. Але пасля яго даведаўся, што Лявон Вольскi з гуртам Крамбамбуля сьпяваў у Палацы Рэспублiкi на заказнiку. Пачаў трацiць веру у апазiцыйную сутнасць азначанага музыкi. Што рабiць? З трывогай чакаю сьвяточнага канцэрта ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня па беларускiм тэлебачаннi.
:о))))))))
а што тут такога? ну сыграў і сыграў. ён жа не для Лукі асабіста граў, ды і, потым, гэта ягоная праца.
Post Reply