Дзень Святога Валянціна з Еўрарадыё!

Абмяркаваньне ўсіх беларускіх навінаў і падзеі: палітыка, спорт, забавы, прыватнае жыцьцё і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

Post Reply
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Дзень Святога Валянціна з Еўрарадыё!

Post by Андрэй »

Сёння Еўрарадыё ўзнагароджвае тых, хто зробіць самы нечаканы, круты, вар’яцкі ўчынак у гонар кахання на працягу гэтага дня. Аўтараў і героі самых цікавых і нестандартных учынкаў, па меркаванні Еўрарадыё, атрымаюць падарункі ад нашай станцыі: у тым ліку кнігу “222 альбомы беларускага року”, дыскі гурту “Мясцовы час” і “Народны альбом”.

У 5 спецыяльных праграмах у 12.00, 14.00, 16.00, 18.00 і 20.00 будуць названыя пяць герояў гэтага дня, які зробяць штосьці незвычайнае дзеля кахання ці сваіх каханых і атрымаюць падарункі ад Еўрапейскага радыё для Беларусі. Падарункі будуць уручаныя 15 лютага.
Свае гісторыі і фотаздымкі дасылайце на адрас: [email protected].

Апроч вашых гісторыяў у гэтых спецыяльных праграмах уся магчымая інфармацыя пра традыцыі і гісторыю гэтага свята, сталыя ўключэнні з вуліцы, прамы рэпартаж з акцыі на плошчы Свабоды ў Мінску, гісторыі кахання ад вядомых людзей, інтэрв’ю са Святланай Алексіевіч пра каханне і яе новую кнігу, прысвечаную гэтаму пачуццю.

За хадой акцыі “Дзень Святога Валянціна з Еўрарадыё” сачыце на www.belradio.fm і ў эфіры, які можна слухаць там жа!
Post Reply