а як жа група "Краскі"?Alonka wrote:Блін, а я спадзявалася на пытаньне "чаму няма ніводнага апазыцыйнага гурта, які граў бы ў стылі pop?"...
Чаму толькі панк ды альтэрнатыва?
- Marnatrauny
- Сябар
- Posts: 279
- Joined: 27.08.2006 - 18:16
- Location: Менск, Рэспубліка НРМ
- Contact:
... LongPlay, Vodar Suśviet, Kriwi (не папса, але гучыць адносна лёгка). Туды ж можна аднесьці "Аляксандру і Канстантына"...QzWeR wrote:а як жа група "Краскі"?Alonka wrote:Блін, а я спадзявалася на пытаньне "чаму няма ніводнага апазыцыйнага гурта, які граў бы ў стылі pop?"...
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
- Кастусь Капялюш
- Сябар
- Posts: 153
- Joined: 4.03.2007 - 11:22
- Location: Горадня
- Marnatrauny
- Сябар
- Posts: 279
- Joined: 27.08.2006 - 18:16
- Location: Менск, Рэспубліка НРМ
- Contact:
Самі сябе яны лічаць эмо (цытата: "нам сказалі - мы граем эмо. мы ня супраць"). Музыка сапраўды вартая праслухоўваньня. Асабліва тэксты. Заганяюся зь песьні "я застануся" :Vinceres wrote:Раю Tav.Mauzer. Вартыя рэчы...Самабытна. Пакiдае станоучае уражанне. Не зусiм death цi trash, але такi-сабе нядрэнны кор-альтэрнатыу.
" Калі ў грудзёх маіх перастане грукатаць кроў
І пакіне ляжаць мяне пасярод лесу вітрын
І брукаваных палёў,
І шэрань на бровах, на вуснах
Ператворыць мяне ў частку ляндшафту калі,
Я й тады застануся сынам
Беларускай зямлі.
Калі расколіцца абалонка рэха пранізьлівым шэптам гукаў,
Калі я застануся самай напружанай нотай.
Я застануся
Сынам істоты ў коме, як заўсёды, ніякіх зрухаў.
Апошнюю песьню сваю ахвярую Беларусі.
Калі я разьбіты ўшчэнт, калі мяне засталося так мала,
Калі расьпятае сэрца бязвольна трымціць на чыіхсьці далонях,
Калі ня спраўдзіцца ніводная мара,
З тваёй гліны ўзяты - вярнуся ў тваё ўлоньне.
Калі куля падарункам адзіным сустрэне мяне на Каляды,
Я, згубіўшы моц, на грудзі тваёй вузкай расьпяты,
Да няплоднай зямлі тваёй прыгарнуся.
Жыцьцё сваё ахвярую Беларусі. "
Здаецца, гэта трошкі больш, чым проста шэраг літар...
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
- Кастусь Капялюш
- Сябар
- Posts: 153
- Joined: 4.03.2007 - 11:22
- Location: Горадня
Я чуў песьню "Беларусь будзе вольнай" дык на мой погляд гэта добрая але вельмі дрэнна выкананая ідэя. Мне вогуле не спадабаецца музыка з прыстаўкай Core.alex_aerson wrote: Музыка сапраўды вартая праслухоўваньня...
І яшче. Можа сказываецца тое што я вучуяя ў музычнай школе , ці проста я такім нарадзіўся, але мне больш падабаецца складаная музыка, кшталту Iron Maiden ці поздніх Death. Вельмі няшмат альтэрнатывы, пра якую нельга сказаць "прымітыў" Канешне бываюць гурты як N.R.M. якія робяць добрую і ня складаную музыку але такіх адзінкі...
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
alex_aerson, тэкст сапраўды ўражвае. Упершыню не слухаю Маўзераў, а чытаю.
Last edited by Iкс on 19.03.2007 - 22:02, edited 1 time in total.
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
- RoskolnikOFF
- Сябар
- Posts: 80
- Joined: 23.09.2005 - 15:05
- Location: Зь Менску
- Contact:
Я слухаў! і на канцэрце Маўзераў быў! клёваа! Да і тэксты лепшыя!!!
_________________________________________________________
Цябе знойдуць у труне з жалезабетону,
Дзе па квадратных мэтрах плошчы разьлічана мейсца жыхарства,
Тыя, што заўсёды ў згодзе з законам -
У шэрых камуфляжах санітары грамадства.
_________________________________________________________
Мне б зараз стаць сьцяной ці зрабіць укол,
Мне б выпацкаць усё ў пакоі крывёю,
Мне б стрэліць у скроню, ці легчы пад колы.
Ты ўсё роўна не зразумееш, што стала са мною.
Я ненавіджу цябе!
_________________________________________________________
Я вычарпаў свой ліміт шчасьця.
Я нічога не магу адчуць акрамя сьмеху й болю.
Хочаш, мы абрэжам лішнія пальцы -
Хутка цела ня будзе патрэбнае нам
З табою.
Мне часам трызьніцца, што насамрэч мяне няма,
Я настолькі маленькі, як пыл, як шум,
Нібы квіток на праезд, які нехта памяў.
Што павінна адбыцца, каб я нешта
Адчуў?
_________________________________________________________
Цябе знойдуць у труне з жалезабетону,
Дзе па квадратных мэтрах плошчы разьлічана мейсца жыхарства,
Тыя, што заўсёды ў згодзе з законам -
У шэрых камуфляжах санітары грамадства.
_________________________________________________________
Мне б зараз стаць сьцяной ці зрабіць укол,
Мне б выпацкаць усё ў пакоі крывёю,
Мне б стрэліць у скроню, ці легчы пад колы.
Ты ўсё роўна не зразумееш, што стала са мною.
Я ненавіджу цябе!
_________________________________________________________
Я вычарпаў свой ліміт шчасьця.
Я нічога не магу адчуць акрамя сьмеху й болю.
Хочаш, мы абрэжам лішнія пальцы -
Хутка цела ня будзе патрэбнае нам
З табою.
Мне часам трызьніцца, што насамрэч мяне няма,
Я настолькі маленькі, як пыл, як шум,
Нібы квіток на праезд, які нехта памяў.
Што павінна адбыцца, каб я нешта
Адчуў?
Старажытнай Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...