"Крамбамбуля" ў тэатры

Сайд-праект Лявона Вольскага — Крамбамбуля.

Moderators: Мікалай, Alonka

Post Reply
Gansales
Сябар
Posts: 18
Joined: 1.02.2006 - 12:56
Location: Мінск

"Крамбамбуля" ў тэатры

Post by Gansales »

Прывітанне!

Сёння наведаў апошні спектакль у межах гастроляў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск) - "Сон на кургане", паводле аднайменнага твора Янкі Купалы. Колькі ўжо там засталося ад Івана Дамінікавіча - змаўчу, аднак цягам спектакля гучала колькі фанаграм "Крамбамбулі": "Тэкіла і агуард'ентэ", "Пане Каханку" і, здаецца, яшчэ нешта. Вывучэнне праграмы не прывяло да знаходжання там спасылак на гурт.

Адным словам, кантэкст для песень - не лепшы. А яны самі гучаць з паскарэннем, што проста канчаткова іх вычварае.
Чуеш, як гудзе вясна?
User avatar
Наста
Сябар
Posts: 61
Joined: 1.10.2006 - 10:39
Location: Віцебск
Contact:

Re: "Крамбамбуля" ў тэатры

Post by Наста »

Gansales wrote:Прывітанне!

Сёння наведаў апошні спектакль у межах гастроляў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск) - "Сон на кургане", паводле аднайменнага твора Янкі Купалы. Колькі ўжо там засталося ад Івана Дамінікавіча - змаўчу, аднак цягам спектакля гучала колькі фанаграм "Крамбамбулі": "Тэкіла і агуард'ентэ", "Пане Каханку" і, здаецца, яшчэ нешта. Вывучэнне праграмы не прывяло да знаходжання там спасылак на гурт.

Адным словам, кантэкст для песень - не лепшы. А яны самі гучаць з паскарэннем, што проста канчаткова іх вычварае.
Сама не глядзела. Па водгуках тых, хто бачыў: ідэя добрая, але зашмат чаго намяшана ды неяк вельмі змрочна.
Сябе мы зробім самі!
Post Reply