Выказваю сваю незадаволенасць прысутнасцю Вольскага на канцэрце ў Варшаве. Хоць, разумею, яму гэта да лямпачкі. Але канцэпцыя песень Боба Марлі на Дзень Волі (Незалежнасці) ТВАЁЙ краіны не лезе ў аніякую браму. Як ён кажа, "у адрозьненьні ад нейкага Дня адзінства ў Менску". Неяк не пераканаўча гучаць спасылкі на правакацыі з вуснаў чалавека, які даўно ў нацыянальным руху. Хто быў у Менку, той пацвердзіць, што ніякага "едзіненія" не было.
А як астатнія спадары міністры? А то ТГ толькі пра Вольскага чамусьці напісаў.
ЗЫ Рэспект Касі, Крову і астатнім, хто не паехаў і быў у Менску!
Alonka, Дзякуй. Добра) хоць на дэманстрацыі я іх не сустрэў. Ды не так важна. Асабістая справа. Але Вольскі сам, думаю, не рады канцэрту, што адбыўся. А ад пачатку адчувалася, што так і будзе. Час паказаў. Ладна, што было, то было. Працуем далей. Спадзяемся, добрая навука на будучыню
Павітаўся б, вядома. Можа, запытаўся пра-што небудзь. Як я ірабіў, калі сустракаў даволі вядомых пісьменнікаў, музыкаў. Калісьці памятаю, Кораня на Каліноўскага сутрэў. Пару гадоў таму. Ён мяне не пазнаў(((
УВАГА! 6 траўня ў Маладзечна плянуецца канцэрт НРМ. У Менску ў бліжэйшы час акрамя "Графіці" канцэртаў ня будзе, бо граць няма дзе (у "Арэну" не пускаюць). Таму ёсьць прапанова: заарганізавацца ў вандроўку. Тым больш, магчыма, гэта будзе прэзэнтацыя альбому (заўтра патэлефаную Піту, запытаю).
ЗЫ. Спадары мадэратары, не сьпяшайцеся вывешваць навіну на першую старонку пакуль я пра ўсё дакладна не даведалася
не цікава. калі б гэта было накшталт усеэнэрэмаўскага з'езду, то да, а так здаецца гэта ужо не першы канцэрт-"прэзентацыя" . я ўжо і так шмат канцэртаў наведаў, адно і тое ж. Хаця Маладэчна не далёка, але баюся нас там мясцовыя паб'юць )
я бы паехала, але часу зусім няма... ах-ха.. няма ў жыцці шчасьця
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
krapachino, баюся, што другога такога зьезду не атрымаецца. Але гэта ня самае страшнае. Баюся, што вялікі канцэрт у Менску адбудзецца веееееельмі няхутка.