Канцэрты 28 і 29 верасьня
Канцэрты 28 і 29 верасьня
Уявіце сабе вялікі выступ гурта. Уявілі? А зараз падзяліце на дзьве часткі Менавіта гэта адбудзецца ў "СаюзOnline" (вул. Чырвонаармейская 3, тэл. 226 02 79) 28 і 29 верасьня. У межах прэзэнтацыі кнігі Віктара Дзятліковіча "Іх МРОЯ. Іх N.R.M." прыхільнікі гурту змогуць нацешыцца ня толькі выступам улюблёнае каманды, а таксама ўдосталь паразамаўляць і з самімі спадарамі міністрамі - пачынаючы зь сёняшнега вечару і на працягу тыдня на сайце Kraina.By кожны жадаючы можа задаць любое пытаньне аднаму з N.R.M. і Віктару Дзятліковічу. Канцэрты N.R.M. будуць праходзіць у храналёгіі з падзеямі кнігі. У першы дзень гледачы разам з гуртом павяртаюцца да часоў легендарнае МРОІ і прыгадаюць падзабытыя творы і хіты зь першых трох альбомаў N.R.M. "ЛаЛаЛаЛа", "Одзірыдзідзіна" і "Пашпарт грамадзяніна N.R.M.". А 29-га верасьня гурт выканае песьні з "Трох чарапахаў" і "Дома культуры", дапоўніўшы выступ новымі творамі. Завершыць другі канцэртны дзень вялікая аўтографсэсія з міністрамі Незалежнае Рэспублікі Мроя і Віцяй Дзятліковічам.
Last edited by Slaver on 1.10.2005 - 14:16, edited 1 time in total.
- RoskolnikOFF
- Сябар
- Posts: 80
- Joined: 23.09.2005 - 15:05
- Location: Зь Менску
- Contact:
- RoskolnikOFF
- Сябар
- Posts: 80
- Joined: 23.09.2005 - 15:05
- Location: Зь Менску
- Contact:
- RoskolnikOFF
- Сябар
- Posts: 80
- Joined: 23.09.2005 - 15:05
- Location: Зь Менску
- Contact:
N.R.M.: “запойны” канцэрт
Два дні (28-га і 29-га верасьня) ў інтэрнэт-кавярні “СоюзOnline” будзе праходзіць прэзэнтацыя кнігі вядомага журналіста Віктара Дзятліковіча “Іх МРОЯ. Іх N.R.M.”. Але на прадстаўленьні твора празаіка-публіцыста ўся справа ня скончыцца. Гэта будзе толькі малая частка заплянаванага дзеяньня.
Безумоўна, выданьне кнігі аб амаль легендарных асобах – зьява, вартая асаблівай увагі. З моманту выданьня кнігі Віктара Дзятліковіча “Іх МРОЯ. Іх N.R.M.” мінула больш за два месяцы. Твор атрымаў шмат станоўчых водгукаў як з боку прэсы, так і ад шматлікіх незалежных чытачоў. Кнігу ўжо пасьпелі прэзэнтаваць ў Польшчы. Нарэшце, сьвята прыйшло на вуліцу менскіх прыхільнікаў легендарнае айчыннае рок-каманды.
Без музычнай падтрымкі ў гэтым выпадку абысьціся проста не магчыма. Так палічылі самі музыкі. Таму абодва дні прэзэнтацыю кнігі будуць суправаджаць вялікія электрычныя канцэрты N.R.M. Улічваючы тое, што ня толькі “рок-каралі” зьяўляюцца “вінаватымі” ў гэтых мерапрыемствах, музыкі вырашылі не забывацца ў гэтыя вечары і на спадчыну “Мроі”. Адмыслова да прэзэнтацыі N.R.M. падрыхтавалі эксклюзыўную канцэртную праграму зь песень, якія ўжо шмат гадоў не выконваліся перад шырокай аўдыторыяй. 28-га верасьня наведнікі “СаюзOnline” старыя “мроеўскія” песьні, а таксама гіты і паўзабытыя рэчы з “ЛаЛаЛаЛа”, “Одзірыдзідзіны” і “Пашпарту грамадзяніна N.R.M.”. На другі дзень гурт выканае песьні з “Трох чарапахаў” і “Дому культуры”.
З нагоды прэзэнтацыі кнігі міністры Незалежнае Рэспублікі Мроя падрыхтавалі адмысловыя акцыі для прыхільнікаў гурту. Ужо зараз на сайце Kraina.by праходзіць online-тусоўка з N.R.M., падчас якой усе жадаючыя могуць задаць пытаньні як удзельнікам каманды, так і аўтару кнігі Віктару Дзятліковічу, адказы на якія зьявяцца ў сеціве 28-га верасьня за некалькі гадзінаў да пачатку канцэрту. А 29-га, пасьля заканчэньня музычнае частцы мерапрыемства, на працягу паўгадзіны прыхільнікі змогуць паразмаўляць з N.R.M. ужывую, а таксама сфатаграфавацца і атрымаць аўтографы. Чакаецца, што на імпрэзе будзе прысутнічаць адзін з заснавальнікаў “Мроі” Ўладзімер Давыдоўскі.
28 і 29 верасьня, інтэрнэт-кавярня “СаюзOnline” (вул. Чырвонаармейская, 3), пачатак а 19-й. Кошт уваходу 10000 р. Тэлефоны для даведак: 2260279, 7788549, 6894048.

- Predatorre
- Сябар
- Posts: 103
- Joined: 20.09.2005 - 14:32
- Location: Менск
- Contact:
Зараз мне цяжка казаць, вельмі цяжна, але ж тое, што сёння адбылося неверагодна: упершыню забаранілі канцэрт NRM (менавіта NRM-у) усяго за дзве гадзіны да яго пачатку (але такое ўжо здаралася з фэстам "Рок пасля вакацыяў" у 2004-ым годзе). Я ў шоку! Нібыта ледзяной вадой акацілі, калі я даведаўся пра гэта.
Зусім неразумнае паясненне чаму забаранілі. Канцерт Крамбамбулі адбыўся, а вось перад канцертам NRM улады ўзгадалі, што Дом афіцэраў на рэканструкцыі (перад ім кладуць, не нават ужо паклалі плітку), а ў выпадку пажару пажарныя не здолеюць пад'ехаць да яго. Цьфу блін. Я амаль не ўжываю спіртныя напоі, а вось зараз такое жаденне напіцца, якога я не іспытваў ужо вельмі вялікі час.
Лявон у Саюзе ўсіх супакойваў нібыта ўсё нармалёва, гурт працягвае існаваць, працягвае працу над новым альбомам, але нейкая нэрвознасць чулася у ягоным голасе падчас звароту да фэнаў.
Гэх!!! гамон! што тут яшчэ казаць ...

НАХфіг подпісы!
Ну, што сказаць наконт сёньняшняга канцэрту… Ну, не было яго! Афіцыйная прычына — немагчымасьць забясьпечыць бясьпеку… Ну, ну… А цяпер сапраўдная гісторыя: прыкладна за дзьве гадзіны ад пачатку канцэрту, ў клюб «Саюз Online» прыйшлі людзі з КДБ, якія сказалі, што канцэрту ня будзе. Калі я даведаўся аб гэтым, яшчэ нават музыкі ня ведалі. Я быў у шоку! А Вы ўявіце шок музыкаў, калі яны прыйшлі на прэс-канфэрэнцыю і даведаліся, што канцэрту ня будзе…
Адмена імпрэзы ўсё роўна не спыніла спараўдных фэнаў, якія трапілі ў клюб і пагутарылі зь Лявонам. Атрымалася такая фэнаўская прэс-канфэрэнцыя. Пакуль будзем чакаць канцэрту на прэзэнтацыі фан-клюбу НРсМ.
Пасьля гэтага мы вялікім гуртам, чалавек 20, пайшлі сьпяваць. Прыкладна дзьве гадзіны новыя і старыя сябры НРсМ стаялі ля сьценаў гандлёвага дому «На Нямізе» і проста пілі піва й гарлапанілі песьні Мроі і N. R. M.. Атрымалася вельмі добра. Хоць такім чынам мы сабе палепшылі сапсаваны настрой. У гэты ж час N. R. M. недзе <i>залівалі</i> свой сапсаваны настрой…
Дарэчы, заўтра НРсМ зноў сустрэніцца на былым месцы ў былы час. На гэты раз замест канцэрту…
Арыгінал…

- Alonka
- Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
- Posts: 1341
- Joined: 16.09.2005 - 15:37
- Location: Менск
- Contact:
З КДБ ніхто не прыходзіў. Навошта яшчэ хадзіць кудысьці, калі хапае аднаго тэлефанаваньня? А тэлефанаваньняў было адразу тры: з КДБ, Адміністрацыі прэзыдэнта і Мінгарвыканкаму.
А канцэртаў шкада:( Прыехаў кіеўскі фан-клюб, з Польшчы прыехала дырэктарка НРМ Ёля разам з прафэсыйнымі апэратарамі, каб паздымаць выступ гурту... Потым усе разам сядзелі і заліваліся півам. Дырэктар "Саюзу" таксама займаўся гэтым жа.

And I'm sorry for just being me...