Уражаньні ад новага альбому

Абмяркаваньне ўсіх альбомаў гурту, асобных песьняў, відэа-кліпаў і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

Post Reply

Якая лепшая песьня альбому на вашую думку?

Nas da chalery
5
4%
Stalinhrad
12
9%
Hadziucznik
7
5%
Miensk i Minsk
34
27%
Toe, szto josc pamizh nami
3
2%
Palmy i biarozy
2
2%
Padvodnaja lodka
2
2%
Svabody hlytok
4
3%
Kitaj
3
2%
Himn bielaruskaha rok-n-rolszczyka
8
6%
Nikoli-nikoli
17
13%
Tolki dla ciabie
6
5%
Nie pytaj
4
3%
Mama, tata, heta ja
21
16%
 
Total votes: 128

User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Уражаньні ад новага альбому

Post by Marnatrauny »

Новы альбом Дзяржаўнага вакальна-інструмэнтальнага ансамблю народнае песьні й пляскі Незалежнае Рэспублікі Мроі (N.R.M.) яшчэ ня выйшаў, але ўжо вольна блукае па лякальных сецевах ды РВшках. Вось і дайшоў ён да мяне тры дні назад. Гэтыя тры дні прайшлі да мяне пад чорна-чырвоным сьцягам Рэспублікі НРМ...

Так сталася, што пра кожны новы альбом НРМ кажуць "Папса!", "Мінулы быў лепей", "НРМ здох" і наогул і вабшчэ... Але ж НРМ застаецца самым вядомым беларускім гуртом, яго ўсё яшчэ слухаюць, ён мае не адну сотню прыхільнікаў. Мройцы ўсё яшчэ граюць сваю музыку; граюць так, як хочацца ім, зьневажаючы на камэнтары ад прэсы й ад фанатаў. Мабыць менавіта таму, што НРМ ня мкнецца задавальняць жаданьні ўсіх, а грае па-першае тое, што хоча, яго й любяць. І ня любяць.

Назва новага альбому шчэ не вядомая шырокім колам грамадства. Назвы песень таксама застаюцца загадкай. Але ж некаторыя песьні ўжо гучалі на канцэртах. Мы ўжо чулі "Гадзючнік", "Менск-Мінск", "Нас дахалеры", "Падводную лодку", "Толькі для цябе". І таму чакалі, што будзу далей. А далей будзе шчэ дзевяць песень. 14 песень - сваеасаблівы рэкорд, калі ня ўлічваць "Акустычных канцэртаў" ды "Візы" (то бок трыб'юту).

Ці не перайшла якасьць у колькасьць? Я лічу, не. Канечне, ёсьць традыцыйны для НРМ панкаўскі выбрык - 13ы трэк, які я назваў бы "Пайшоў на фіг", бо гэтую фразу Вольскі крычыць гучней за ўсё. Але ж падобныя выбрыкі кшталту "Нам усім гамон!" прыдаюць свайго антуражу :) .

Астатнія песьні мне нагадалі раннія запісы. Па-першае, якасьцю. Нажаль, яна зноў на сярэдненькім ўзроўні: нейкія глюкі з вакалам, зьвянячая (а ня звонкая) гітара, пасроднае зьвядзеньне. Але мне гэта не псуе настрою. Прызвычыліся ўжо :) . Самі песьні маюць традыцыйны дэпрэсіўна-сьцёбны натрой. Яны трошкі дзіцячыя й трошкі сур'ёзныя, трошкі цяжкія й трошкі папсовыя. У тэкстах шмат урбаністычных нотаў. Газэты, вуліцы, крамы, СМС-кі... А яшчэ шмат "мітынгавых" песень: усё будзе добра, мы пераможым, разом нас богато. Бачна, што гурт зьмяніўся за 5 год творчага застою-запою.

Ёсьць і "соплі", якія так ня любыя большасьці мужчынсай частцы фанатаў: "Толькі для цябе" ды "Паміж намі". Гэта пошук таго "чыстага-сьветлага", якога знайсьці наканавана ня многім. Ёсьць і працяг тэмы "Лёгкіх" - "Ніколі" ды "Узрост" ("Мама, тата, гэта я..."). Гэта ўжо больш самаіронія, сьцёб са свайго жыцьця, якое з кожным днём падыходзіць бліжэй да труна. Так хацелася зрабіць штосьці, так шмат было мараў... Але ж "лёс склаўся так, што хрусьць і папалам".

Тэмы астатніх песень сыходзяцца на адным: "Мы пераможам". Мабыць гэта і аднастайна, мабыць і неарыгінальна. Але ж ці не стаміліся мы ўсе ад нашага жыцьця? Ці ня хочацца нам той самай сваьоды? Ці не ў такія песьні нам хочацца верыць? Ці не такі НРМ павінен быць? Гэта ўжо пытаньні да Міністраў...

Я ня ведаю, наколькі папулярным будзе гэты альбом. Я ня ведаю, якія песьні стануць гітовымі, а якія згубяцца ў памяці. Я ня ведаю, якіх новых фанатаў прыцягне новы альбом (хаця й ведаю, якіх адштурхне). Але я ведаю, што НРМ застаўся такім, якім я яго палюбіў. І што гэты альбом ня горшы за астатнія. Што ж, ЖЫВЕ Н.Р.М.!

З.Ы. Усё ж мяне катуе сумленьне. Як толькі альбом зьявіцца ў продажу, абавязкова набуду. Хаця б каб наставіць на паліцу, для калекцыі :)

З.З.Ы. Гэта не была рэцэнзыя ці спроба напісаньня артыкулу, хутчэй звычайны флуд...

З.З.З.Ы. Чакаю адказаў іншых людзей пра гэты альбом. Цікава, раптам ён не аднаму мне спадабаўся? :)
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

alex_aerson, дасылай у газэту :wink:
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
NеўR
Сябар
Posts: 55
Joined: 21.04.2007 - 22:36
Location: БССРыя, саўгас імя Лукашэнкі)))

Post by NеўR »

Дай паслухаць, бо нідзе я яго не знайду.
Я - рок-музыкант старых традыцый. Гэта не прызваньне, гэта - пазыцыя!
Lick
Сябар
Posts: 60
Joined: 28.02.2006 - 14:11
Location: з Менску
Contact:

Post by Lick »

NеўR wrote:Дай паслухаць, бо нідзе я яго не знайду.
Пачакай крыху, i ў любой музычнай краме можна будзе набыць :wink:
"Хай гучыць наш духоўны гімн і наша сьвятая Беларуская мова. Хай вечна жыве Беларусь!"
User avatar
NеўR
Сябар
Posts: 55
Joined: 21.04.2007 - 22:36
Location: БССРыя, саўгас імя Лукашэнкі)))

Post by NеўR »

Lick wrote:
NеўR wrote:Дай паслухаць, бо нідзе я яго не знайду.
Пачакай крыху, i ў любой музычнай краме можна будзе набыць :wink:
Дзякую! Ты мне адчыніў вочы:))))))))))))))))))))))
Я - рок-музыкант старых традыцый. Гэта не прызваньне, гэта - пазыцыя!
User avatar
Ultrabelarus
Сябар
Posts: 280
Joined: 24.07.2006 - 16:01
Location: г.Менск

Post by Ultrabelarus »

Блін, ну калі???????????????????????????????????? ЧАКАНЬНЕ ДАСТАЛА, між іншым! Захапленне беларускай музыкай пачалося з тады толькі выйшаўшага "Дома культуры", і вось пяты год чакаю на новы альбом :(
Нас мiльёны, нас дахалеры!
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Захапленне беларускай музыкай пачалося з тады толькі выйшаўшага "Дома культуры", і вось пяты год чакаю на новы альбом
У мяне крыху раней з прагляду па Першым Музычным "Чыстай-Сьветлай", гэта было недзе ў верасьні 2001-га, пасьля выбараў
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Ганна
Сябар
Posts: 69
Joined: 27.10.2006 - 19:26
Contact:

Post by Ганна »

Ŕ ˘ Ďîëüř÷ű ęŕëł áóäçĺ äŕńňóďíű íîâű ŕëüáîě? ß ˘ćî äŕ÷ŕęŕööŕ íĺ ěŕăó! :)
Ńîíöŕ íŕě äŕďŕěîćŕ =)
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

Post by macie3k »

Ганна, напэўна ў краме Лацінкі будзе.
litwin1794
Сябар
Posts: 38
Joined: 11.10.2005 - 22:12
Location: Гародня

Post by litwin1794 »

На жаль у НРМ няма песні пра беларускую мову.... Думаў на гэтай плытцы што-небудзь адносна яе з'явіцца, але зважаючы на вышэй надрукаваны "артыкул" наўрад ці....
Ці можа я памыляюся..??
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

litwin1794 wrote:На жаль у НРМ няма песні пра беларускую мову.... Думаў на гэтай плытцы што-небудзь адносна яе з'явіцца, але зважаючы на вышэй надрукаваны "артыкул" наўрад ці....
Ці можа я памыляюся..??
навошта песьня пра мову? яны ж и так на ёй сьпяваюць... :)
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

litwin1794 wrote:На жаль у НРМ няма песні пра беларускую мову.... Думаў на гэтай плытцы што-небудзь адносна яе з'явіцца, але зважаючы на вышэй надрукаваны "артыкул" наўрад ці....
Ці можа я памыляюся..??
Эээ... А як ты гэта сабе ўяўляеш? Ты чуў песьню Тэзаўруса "Тэзаўрус"?

"Ты не губляй тэзаўрус,
Свой ты знайдзі тэзаўрус,
Ты захавай тэзаўрус..."

Тэкст-та пісаў Мартыненка...
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Shadow
Сябар
Posts: 26
Joined: 29.06.2006 - 14:37

Post by Shadow »

alex_aerson
Дражнісься? :wink:
Нельга так зьдзекавацца над зьнявечанымі доўгім чаканьнем альбому фэнамі...
litwin1794
Сябар
Posts: 38
Joined: 11.10.2005 - 22:12
Location: Гародня

Post by litwin1794 »

Андрэй wrote:
litwin1794 wrote:На жаль у НРМ няма песні пра беларускую мову.... Думаў на гэтай плытцы што-небудзь адносна яе з'явіцца, але зважаючы на вышэй надрукаваны "артыкул" наўрад ці....
Ці можа я памыляюся..??
навошта песьня пра мову? яны ж и так на ёй сьпяваюць... :)
Я маю на ўвазе песню пра сучаснае становішча беларускай мовы
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

litwin1794 wrote: Я маю на ўвазе песню пра сучаснае становішча беларускай мовы
А што за становішча такое? :roll:
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Адарве Піт галаву таму, хто зьліў альбом са студыі :lol:
And I'm sorry for just being me...
Solv
Сябар
Posts: 16
Joined: 28.08.2006 - 09:47
Location: Miensk

Re: Уражаньні ад новага альбому

Post by Solv »

Можа яки добры чалавек выкладже словы "тольки для цябе"?!!
сення-заутра пад гитарку ужо б сьпявали :P
ЗЫ
А кали яки найдабрэйшы чалавек закине мне на asergg{}rambler.ru саму кампазыцыю буду бязмежна удзяцны :lol: Бязмежны рэспект и поунае инкогнита гарантую :D
таму што тут никому ничога не патрэбна....
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

СКАНЧАЙЦЕ ХАЛЯВІЦЬ!
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
Solv
Сябар
Posts: 16
Joined: 28.08.2006 - 09:47
Location: Miensk

Post by Solv »

словы-гэта не халява
таму што тут никому ничога не патрэбна....
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Я так лічу, што гэта - не халява. Бо той, каму трэба, усё роўна набудзе афіцыйны альбом. Я ў тым ліку. А пакуль што проста "чаканьне дастала" :)
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
Post Reply