Спадарства, ёсьць прапанова ехаць на канцэрт 6-га траўня прыгарадным цягніком. Тым больш, гэта афігенная нагода сабрацца разам.
Давайце так. Збор у дзень ад'езду пад табло ля прыгарадных кас (што знаходзяцца побач з будынкам старога вакзала). А 3-яй гадзіне. Потым сядаем на электрацыю, што адыходзіць ў 15.33 і ў 17.21 мы ўжо ў Маладэчна.
Назад таксама паспрабуем ехаць электрычкаю. Апошняя едзе ў 22.25.
І яшчэ было б няблага, калі б на фан-клюб пакінулі пару дзесяткаў квіткоў. Прыехаўшы ў горад, мы б разьлічыліся.
Адзначаемся, хто едзе. Зарулім-такі!
Калі трэба, то я магу сустрэць вас у Маладэчна ды правесьцi невялічкую экскурсію па гораду. Горад наш вельмі прыгожы й таму, я думаю, усе атрымаюць вялікае задавальненне. Альбо паказаць як хутчэй дабрацца да клюбу. Мой тэлефон 502-09-89.
Last edited by Ігар on 4.05.2007 - 11:57, edited 1 time in total.
Хопіць сыпаць соль на рану,
Усё ідзе паводзе пляну.
Увага , жадаў бы спытаць каго-небудзь з сяброў фан-клюба хто поедзе на канцэрт у Маладзечна,купіць і мне квіток на канцэрт.
Проста зараз хварэю і таму зьехаў на гэтыя выходныя дахаты ў Бабруйск. мой нумар 8445524, у сераду бы сустрэліся у Менску, я аддаў бы грошы. Дзякуй
P.S. Хто-купіць, прашу напісаць мне цыдульку або даслаць смс
"Won't you help to sing these songs of freedom?
Cause all I ever had, redemption songs, redemption songs."
Bob Marley
сябры!!!падкажыце кали ласка!!!ци можна будзе пасля канцэрту да 11 гадзин быць у менску???и якия яшчэ ёсць варыянты дабрацца да менску акрамя электрацыи???сябра з маладзечна мой ты дакладна ведаеш???
Ня вельмі пакуль зьбірайцеся . Калі папярэдняя колькасьць прададзеных квіткоў ня будзе акупаць сабекошт канцэрту (а пакуль так і ёсьць), яго адменяць. Таму зноў раю падумаць пра набыцьцё квіткоў загадзя.