Новы альбом — «06»

Абмяркаваньне ўсіх альбомаў гурту, асобных песьняў, відэа-кліпаў і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

User avatar
krapachino
Сябар
Posts: 116
Joined: 22.11.2005 - 22:58
Location: Менск

Post by krapachino »

У заўтрашняй Нашай Ніве вялікае інтэрв'ю з Вольскім пра новы альбом.

Малайчынка wrote:"Сьмешная вокладка, дурная назва" - ва ўсе пра што?!?!?!?!? Пра новы альбом?
пакуль што толькі пра назву і вокладку, бо сам дыск я яшчэ не слухаў. :wink:
Малайчынка
Сябар
Posts: 52
Joined: 8.05.2007 - 22:29
Location: Мінск

Post by Малайчынка »

Сябар, а табу не ўсё адно якой будзе вокладка і назва новага альбому?!?!? (хаця мне вокладка спадабалася!!!)
User avatar
sim.by
Сябар
Posts: 17
Joined: 6.07.2006 - 21:30
Location: Менск

Post by sim.by »

6 песень з новаго альбому

https://www.belradio.fm/by/109/listentous/3922/

Пытаньне да slaver. Слухаць можна, цi гэта тожа будзе лiчыцца пiрацтвам з занясеньнем у асабiстую справу? :о)))
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

sim.by, вымова з запісам у асабістую справу гарантаваная! :)
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

І Белрадыё нізачот!
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Iкс, калі N.R.M. пагадзіліся на такое, значыць так трэба…
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Ладна, так и запішам: "так трэба"
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

Дарэчы, спа, як вы ставіцеся да песьні: ''Пашёл нафіг, сука!'' ?
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Kascjuszka, ты аб чым? :lol:

Як задралі піраты! Ну ладна калі пасьля выхаду альбом разбягаецца мп3-шкамі, але тое што зараз робіцца ў сетках і ЖЖах гата жжах! :evil:
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Ultrabelarus
Сябар
Posts: 280
Joined: 24.07.2006 - 16:01
Location: г.Менск

Post by Ultrabelarus »

Блін, калі дакладная дата выхаду? І, дарэчы, памятаю абяцанкі, што сябрам НРСМ дыск патрапіць раней, чым іншым.
Нас мiльёны, нас дахалеры!
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Kascjuszka, ведаеш, я прыфігеў. Нешта зашмат Бураціны выбухалі Вольскі й кампанія... Ну, нічога, перажывем...
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

«Альбом адметны сваёй музычнай эклектычнасьцю, ненармаванасьцю стылю, — расказаў у інтэрвію лідэр гурту Лявон Вольскі. — Мы цяпер не рабы стылю, а стыль выкарыстоўваем для данясеньня той ці іншай думкі, што закладаецца ў песьню. Таму ўсе песьні там рознастылёвыя — ад мэталу і да брытанскага року. Стваралася ўсё як стваралася. Канцэпцыя зьявілася ўжо потым. У назьве альбому, якую цяпер так актыўна крытыкуе моладзь, нуль шэсьць — гэта шосты паводле нумару альбом, па-першае. Па-другое, гэта цяпер ужо ўспаміны пра 2006 год, калі гэта ўсё стваралася. Ну і магічнае значэньне лічбы «6» — гэта бязьмежнасьць, крыж і гэтак далей…» ›››
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Карацей, альбом яшчэ не падрыхтаваны да выхаду. Як толькі ўся праца будзе скончана, першы эксклюзіўны наклад атрымаюць лепшыя сябры ф/к ;) . Паспрабуем заарганізаваць нешта кшталту аўтограф сэсыі.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
IGI
Сябар
Posts: 6
Joined: 9.03.2007 - 15:58
Location: Менск

Post by IGI »

сколькі можна чакать?
Я нарадзіўся тут-
Дзе нараджацца было не бяспечна.
Малайчынка
Сябар
Posts: 52
Joined: 8.05.2007 - 22:29
Location: Мінск

Post by Малайчынка »

И всё же: когда ждать новый альбом?, а то я весь трафик убиваю, слушая их в инете!!!
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Як гэта нехта там сьпяваў? «Чаканьне дастала»?
User avatar
Кастусь Капялюш
Сябар
Posts: 153
Joined: 4.03.2007 - 11:22
Location: Горадня

Post by Кастусь Капялюш »

Добра вам, менскім.
Вось я ніколі не атрымаю дыск з аўтографам :(
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

Я ўжо два дні ў краму заходжу.. А тут, блін, шчэ нічога ня зроблена? Адчуваю, будзе як з Маўзэрам.. Калі я два месяцы мазоліў вочы супрацоўцам Містэрыі, пакуль не надакучыла й не спампаваў мп3 (
irc.by #nrm
XBOPbI
Сябар
Posts: 13
Joined: 24.03.2007 - 15:21

Post by XBOPbI »

Добра вам, менскім.
Вось я ніколі не атрымаю дыск з аўтографам
+1

нам [не менскім] застаецца спадзявацца на аўтаграф на дыску пасля канцэрту...
шкада, што доўга чакаць!
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

Iкс wrote:Kascjuszka, ты аб чым? :lol:

Як задралі піраты! Ну ладна калі пасьля выхаду альбом разбягаецца мп3-шкамі, але тое што зараз робіцца ў сетках і ЖЖах гата жжах! :evil:
што ты парысься? альбом усё роўна набудзем. каму цікава слухаць мр3шкі ў дрэннай якасьці?!
Post Reply