Пункт 1 - для грошаў можна ужо зрабіць што заўгодна? Так дойдзем і да канцэртаў "За Беларусь", грошыкі трэба ж зарабляць...Андрэй wrote:25-га сакавіка, але якога году? 96, 97, 98...02,03,04...07?? Трэба адносіцца да гэтага без фанатызму. Атрымоўваецца прысутнічаць -- добра, прыйдзі і выканай свой грамадзянскі абавязак. Не атрымоўваецца -- ня трэба рабіць з гэтага трагедыі. Наадварот, трагедыяй было б, калі лёс Беларусі залежаў бы ад аднаго чалавека -- прыйдзе ён на мітынг, ці не. Ня будзе адных, на іх месца стануць іншыя. У гэтым моц Беларусі і беларускае нацыянальнае ідэі.
Што тычыцца НРМ і гэтай канкрэтнай сітуацыі, то:
1. па-першае, яны павінны зарабляць грошы. Вось Вы, хутчэй за ўсё, яшчэ жывёце на грошы вашых бацькоў. А яны ўжо самі бацькі для кагосьці і ім трэба і за жытло плаціць і ежу набываць і г.д.
2. па-другое, музыка павінен увесь час удасканальвацца, а дзеля гэтага трэба граць канцэрты. Калі канцэрты на радзіме граць немагчыма, дык трэба скарыстоўваць любы шанец.
3. па-трэцяе, давайце падумаем што будзе больш карысным для нашай беларускай справы: калі Вольскі і кампанія пройдуць пешшу ад пляцу Каліноўскага да Акадэміі навук, ці калі дзякуючы ім дзесяткі тысячаў палякаў даведаюцца пра сітуацыю на Беларусі?
4. і, нарэшце, НРМ столькі зрабілі для Беларусі, што цяпер яны ўжо знаходзяцца ў стане па-за крытыкай. Вазьміце гітару, прасьпявайце больш за дваццаць гадоў так, каб на вашых песьнях узгадавалася не адно пакаленьне, тады заходзьце на гэты форум і крытыкуйце...
PS: праўда, у апошнім выпадку ў Вас хутчэ за ўсё будзе свой уласны фан-клюб і свой форум
PPS: Я сам у мінулым годзе быў далёка за межамі Беларусі. Так склаліся абставіны. Перажываў, але нічога ня мог зрабіць. Часам абставіны бываюць вышэй за нас.
PPPS: адна з самых заганных рысаў беларускага мэнталітэту -- гэта крыўда. Пачытайце Глёбуса і ніколі не давайце гэтаму паганаму пачуцьцю авалодаць вашым розумам!
Пункт 2 - рокеры на тое й рокеры, каб адрозніваць сапраўднае мерапрыемства ад нейкай лажы. Ці яны гатовы граць ад метала да папсы, толькі б граць?
Пункт 4 - за творчасць Вольскаму пашана, аднак лічыцца таксама тое, што чалавек гаворыць і робіць у дадзены момант. А па за крытыкай пры жыцці можа быць толькі Папа Рымскі.