Gansales, такое адчуваньне, што ты перарос НРМ. Мо ты сапраўды надта сур'ёзна ставісься да музыкі? Ня ведаю, можа ты й правы, але ж пераглядзі ранейшыя песьні НРМ (і нават Мроі): увесь час камбінаваліся як сур'ёзныя, так і жартоўныя песьні, лірычныя й крычалкі, філязоўскія й разьдзяўбайска-панкаўскія.
Узгадай Ла-Ла-Ла-Ла. На фоне большасьці сьцёбных з новае ўлады песень мы бачым шэдэўральную (хто будзе спрачацца???) "Бывай" ды няслабую, але ж чамусьці зараз забытую, "Мітусьня". А яшчэ там была зусім нэўтральная па свае тэматыцы "Дзе тое слова" (папсаватая песенька пра каханьне, але ж з непаўторнае энэргетыкаю).
Бярэм Одзірыдзідзіну. Тут сапраўдны швэцкі стол. Хуліганская "Одзірыдзідзіна" ды сьцёбнаватая "На вуліцы маёй", стод-рокавая "Мела мамка тры сыночкі" (пэўна фанаты Песьняроў гэтую песьню ненавідзяць...). "Партызанская" - нескладана здагадацца, што песьня з падтэкстам. "Песьня падземных жыхароў" - мо й без падтэксту, а так наўпрост у лоб, гімн андэграунду. "Лепей ня будзе" - колькі кілабайтаў ужо напісана пра гэтую самую пэсэмістычную па тэксту, але ж вельмі аптымістычную па ўражаньнях песьню....
Я б яшчэ гадзіну мог друкаваць, ды лянота
Карацей, дай табе Божа (Яхвэ, Алах, Буда, Джа, Ктулху...) прачытаць кнігу "Іх Мроя, іх НРМ". Апасьля яе ў мяне вельмі зьмянілася стаўленьне да творчасьці гурту. Хаця й не кажу, што я іх цалкам разумею.
З.Ы. НРМ увесь час правакавала сваіх фанатаў. Гэткі "натуральны адбор". Згадзіцеся, тых, хто перажыў без душэўных траўмаў ды зразумеў кліп на "Чыстую-сьветлую", было ня так шмат. Тых, хто зразумее гэты альбом, будзе шчэ меней. Вось і кажыце пасьля, што НРМ - папса, накіраваная на заклік новых фанатаў...
З.З.Ы. Хаця ад новага альбому форум ажывіўся
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)