Kascjuszka, ну вось навошта ты людзей баламуціш? Ужо і на мэйл ад нашай шаноўнай адмінісрацыі ліст прыйшоў, а цябе ўсё ня сядзіцца! Спадзяюся ня згубімся
Канцэрт аццтой. Што за перцы былі акрамя гэтага, белага... Вольскага!? Дарма прасадзіў 20 штук. Каб не піва ўвогуле вечар быў бы згублены. У другім аддзяленні акрамя 3 чарапах амаль нічога не ведаў. А ў іх ёсць альбомы акрамя "06" і "Тэатра оперы і балета"?
канцэрт класны атрымаўся . даўно такога не было. але я стаяў паміж талпой і сцэнай (г.зн. мае калені ўпіраліся ў сцэну) і калі сзаду талпа навальвалася было не вельмі добра
. затое я мог назіраць як лявон грае .
а потым я адыйшоў у сярэдзіну і стала добра .
а самая класная рэч якую я бачыў на канцэрце гэта Gibson Les paul лявона - гэта вельмі класная гітара. я таксама хачу такую.
а вы ведалі што на там яшчэ былі германцы -штук дзесяць? яны стаялі сзаду каля бару
Насамрэч немцаў было аж 23 чалавекі (іх зацягнуў наш сябр, таксама немец, які з'яўляецца фанатам нрм ), а таксама чэлы з кіеўскага фанклубу, палякі і іншыя прадстаўнікі малых і не вельмі народаў.
ЗЫ: канцэрт быў супэр, толькі нага пасля слэму баліць.
уфф. слоў няма, бо голасу таксама няма. таму магу толькі прахрыпець "вялікі дзякуй" усім арганізатарам, музыкам і іх дзеткам, і ўвогуле усім, хто прыйшоў, бо атмасфера была найцудоўнейшая.
а ўвогуле, я зноў і зноў здзіўляюся, наколькі НРМ аб'ядноўвае народ: колькі народу з'езалася са ўсёй Беларусі і не толькі з Беларусі. я ўчора сустрэла знаёмых, якіх менш за ўсё чакала там ўбачыць. і адказвалі мне:" ды што ты, здзекваешся, куды-куды, а на НРМ не пайсці проста немагчыма ".
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
VOLNY wrote:Канцэрт аццтой. Што за перцы былі акрамя гэтага, белага... Вольскага!? Дарма прасадзіў 20 штук. Каб не піва ўвогуле вечар быў бы згублены. У другім аддзяленні акрамя 3 чарапах амаль нічога не ведаў. А ў іх ёсць альбомы акрамя "06" і "Тэатра оперы і балета"?
Я з "правага крыла")
Ну калі вы не ведаеце "Одзірыдзідзіну", "Песьні пра каханне", "Паветраны шар", "Катуй-ратуй" і іншыя старыя песьні, што гучалі - то гэта вашыя праблемы)