Zmicier, дзякую за крытыку! Але, шчыра кажу, Вашыя залікі/незалікі тут усім да далёкай сіняй зоркі Мы падпарадкоўваемся толькі непасрэдна міністрам НРМ, а ім чамусьці "слабы гумар" вельмі нармальна зайшоў. Дык, можа, праблемы ў Вас?
Ну мне таксама не падабаецца назва ды сымболіка. Але ж гэта маё асабістае меркаванне. А я так здагадваюся, што ўсё гэта абмярковывалася і прымалася агулам, не адным чалавекам. Таму хай будзе, як ужо ёсць.
У мяне праблем няма, тым больш асабіста вас гэта не дачыцыцца (тут абмяркоўваюцца як я разумею не чалавечыя якасці).
Для вас БРСМ такая істотная арганізація што вы робіце з іх копію? якое дачыненне да НРМ? НРМ ухвалілі тое што ім падсунулі - наўрадці ў іх хапае часу каб займацца яшчэ вашымі справамі.
Zmicier, няўжо Вы не разумееце, што НРМ ёсьць цалкам пародыя на РБ? Сьцяг, герб, рэфэрэндумы на сайце (якія былі і павінны былі быць, але зьніклі па тэхнічных прычынах)? Таму лягічна, што саюз моладзі ў гэтай віртуальнай краіне стаў пародыяй на БРСМ. Выява, статут і г.д. Не паверыце, але ідэя НРСМ і яго канцэпцыя сыходзіла менавіта ад Лявона Вольскага. І сымбаль распрацоўваўся таксама зь яго ўдзелам.
А вось словамі "НРМ ухвалілі тое што ім падсунулі - наўрадці ў іх хапае часу каб займацца яшчэ вашымі справамі" Вы крыўдзеце ў першую чаргу саміх міністраў, бо яны вельмі шчыра ставяцца да ф/к, шануюць яго сяброў і тую справу, якую апошнія робяць для НРМ. І ўвогуле, падумайце, перш чым такімі словамі кідацца, бо тут ёсьць людзі, для якіх міністры НРМ у першую чаргу добрыя сябры, а потым музыкі, і гэтыя людзі значна лепш ведаюць пра суадносіны гурту і яго ф/к
ZEUS, ты далучаешся да фан-клюбу калі напрыклад замаўляеш квіткі на канцэрт праз фан-клюб:) Ці на паседжаньні ходзіш. А такога менавіта "далучэньня" няма. мабыць пакуль, бо ў будучым там білеты й пашпарты зьбіраліся рабіць.. Дзесьці, калісьці, наперадзе, можа быць...