Запрашаем у Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі, фан-клюб беларускага рок-гурту N.R.M.!
Наша краіна заўсёды была багатай на добрых музыкаў і добрыя песьні. Напэўна, яшчэ першабытныя людзі каўбасіліся пад нейкія стукі-грукі, якія мала чым нагадвалі сучасную музыку. Толькі ў сярэднявеччы сфармавалася сапраўдная музыка, з'явіліся музычныя інструмэнты. Музыка становіцца часткай жыцьця як прывiлеяванай часткі насельніцтва, так і простых сялян. Такім чынам яна пачала ўплываць на грамадства, а ў 20-ым стагоддзі канчаткова стала каталізатарам грамадскай думкі.
Пры «саўке», за выказваньне думак уголас, можна было і свабоды пазбавіцца. Таму доўгі час не было такіх гуртоў, якія сьпявалі бы не прымітыўныя песьні ў стылі «Ласкавага мая», а ішлі напоперак уладзе. Але падчас «перабудовы» з'явілася «Мроя», якая пачала пужаць чыноўнікаў сваёй «антысавецкай» грамадзянскай пазыцыяй. «Мроеўскі» «юнацкі максымалізм» гучаў усю другую палову 80-ых. Але, як пазьней скажа Піт Паўлаў, гурт «Мроя» забіла дэмакратыя… Але музыкі хутка сабраліся ізноў! Зразумела, нельга лічыць N.R.M., які з'явіўся ў 1994 годзе, працягам «Мроі», але падмурак, у выглядзе нязьменнага і да гэтага часу складу, быў добры. Самае ж галоўнае, што ў «Незалежнай Рэспублікі Мроі» зусім іншая ідэалёгія! Менавіта гэтая ідэалёгія, не меючая нічога агульнага з «лукашэнкаўскай», і зрабіла N.R.M. галоўным гуртом Беларусі, сапраўдным героям свайго часу.
А чаму я пра гэтае кажу? Усе і так ведаюць, хто такія N.R.M., чаму мы іх любім і кожны дзень чакаем ад іх сьвежых навінаў! Прыхільнікаў у іх вельмі шмат: у кожным кутку нашай Радзімы можна знайсьці чалавека, для якога творчасьць N.R.M. стала ня проста музыкай, а сапраўдным сэнсам жыцьця. Шмат людзей, дзякуючы N.R.M., пачалі цікавіцца роднай мовай, гісторыяй, культурай. Таму, з мэтай аб'яднаньня сапраўдных прыхільнікаў N.R.M., 25 чэрвеня ў Менску распачаў сваю дзейнасьць фан-клюб гурта. Былі фан-клюбы і раней, але новы павінен стаць першым, які сапраўды зможа аб'яднаць усіх прыхільнікаў гурта, наладзіць іх стасункі, і, акрамя таго, паказаць самім удзельнікам N.R.M., што яны яшчэ нам патрэбныя. Больш за год прайшло з таго моманту, як супраць N.R.M. і іншых рок-гуртоў Беларусі распачалася сапраўдная вайна. N.R.M. заўсёды падтрымліў нас - цяперака гурту неабходная наша падтрымка!
Кожны чацьвер а 19:00 ля менскай Ратушы (плошча Свабоды, станцыя мэтро «Няміга») сустаракаюцца тыя, хто цікавіцца гісторыяй і будучыняй N.R.M.. У хуткім часе плянуецца правесьці афіцыйную прэс-канфэрэнцыю з нагоды стварэньня фан-клюбу з удзелам саміх НРМаўцаў.
Запрашаем у НРсМ
Moderators: Мікалай, Андрэй, Alonka
- RoskolnikOFF
- Сябар
- Posts: 80
- Joined: 23.09.2005 - 15:05
- Location: Зь Менску
- Contact:
Нічога такі сайт, хто-небудзь ведае у колькі гадзін будзе выступленне НРМ 28 і 29 і дзе можна набыць квіткі?
Last edited by RoskolnikOFF on 4.02.2006 - 16:58, edited 1 time in total.
Старажытнай Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...
Кастусь, гэта называецца пашпарт!Кастусь wrote:Так выбачайце ( наладкі ) у якіх можна было б змяніць напрыклад аватар. Подпіс паставіць..Slaver wrote:Якія наладкі?Кастусь wrote:У мяне маленькае пытанне: а дзе можна знайсці настройкі ?
- Predatorre
- Сябар
- Posts: 103
- Joined: 20.09.2005 - 14:32
- Location: Менск
- Contact: