Page 3 of 8

Posted: 24.11.2005 - 11:44
by Alonka
Zmicier, дзякую за крытыку! Але, шчыра кажу, Вашыя залікі/незалікі тут усім да далёкай сіняй зоркі ;) Мы падпарадкоўваемся толькі непасрэдна міністрам НРМ, а ім чамусьці "слабы гумар" вельмі нармальна зайшоў. Дык, можа, праблемы ў Вас? :lol:

Posted: 25.11.2005 - 14:55
by Ля
Ну мне таксама не падабаецца назва ды сымболіка. Але ж гэта маё асабістае меркаванне. А я так здагадваюся, што ўсё гэта абмярковывалася і прымалася агулам, не адным чалавекам. Таму хай будзе, як ужо ёсць.

Posted: 25.11.2005 - 22:18
by Slaver
Ля, менавіта так і было :)

Posted: 28.11.2005 - 09:39
by Zmicier
2 Alonka

У мяне праблем няма, тым больш асабіста вас гэта не дачыцыцца (тут абмяркоўваюцца як я разумею не чалавечыя якасці).
Для вас БРСМ такая істотная арганізація што вы робіце з іх копію? якое дачыненне да НРМ? НРМ ухвалілі тое што ім падсунулі - наўрадці ў іх хапае часу каб займацца яшчэ вашымі справамі.

п.с. калі незачот вас не хвалюе - стаўлю кг/ам
;-)

Posted: 28.11.2005 - 11:02
by Alonka
Zmicier, няўжо Вы не разумееце, што НРМ ёсьць цалкам пародыя на РБ? Сьцяг, герб, рэфэрэндумы на сайце (якія былі і павінны былі быць, але зьніклі па тэхнічных прычынах)? Таму лягічна, што саюз моладзі ў гэтай віртуальнай краіне стаў пародыяй на БРСМ. Выява, статут і г.д. Не паверыце, але ідэя НРСМ і яго канцэпцыя сыходзіла менавіта ад Лявона Вольскага. І сымбаль распрацоўваўся таксама зь яго ўдзелам.
А вось словамі "НРМ ухвалілі тое што ім падсунулі - наўрадці ў іх хапае часу каб займацца яшчэ вашымі справамі" Вы крыўдзеце ў першую чаргу саміх міністраў, бо яны вельмі шчыра ставяцца да ф/к, шануюць яго сяброў і тую справу, якую апошнія робяць для НРМ. І ўвогуле, падумайце, перш чым такімі словамі кідацца, бо тут ёсьць людзі, для якіх міністры НРМ у першую чаргу добрыя сябры, а потым музыкі, і гэтыя людзі значна лепш ведаюць пра суадносіны гурту і яго ф/к ;)

Posted: 28.11.2005 - 16:28
by zmicier
Добра, таварыш сакратар, з маёй павагі да прыгожай дзеўчыны ды творчасці ўлюбёнага гурта - стаўлю зачот! :-)

respect!

Posted: 28.11.2005 - 21:08
by Alonka
zmicier, дзякую ;)

Posted: 25.01.2006 - 17:23
by ZEUS
Slaver,а яшчэ магчыма далучыцца да фан-клюбу?????

Posted: 25.01.2006 - 19:54
by Zap
ZEUS, ты далучаешся да фан-клюбу калі напрыклад замаўляеш квіткі на канцэрт праз фан-клюб:) Ці на паседжаньні ходзіш. А такога менавіта "далучэньня" няма. мабыць пакуль, бо ў будучым там білеты й пашпарты зьбіраліся рабіць.. Дзесьці, калісьці, наперадзе, можа быць...

Posted: 25.01.2006 - 21:13
by ZEUS
Ну i калi будзе наступнае пасяджэнне i дзе яно будзе?!?!?!?!?

Posted: 25.01.2006 - 21:22
by Zap
Паседжаньні - кожную нядзелю а 15:00 тут.

Posted: 25.01.2006 - 21:28
by ZEUS
Ну я пастараюся прыйсцi......гэта першы раз калi я прыйду :oops: !

Posted: 25.01.2006 - 21:39
by Zap
Дык ніхто ж і не прымушае калі не атрымоўваецца ці не жадаецца. Суполка даволі размытая й нічога ад удзельнікаў не патрабуе:)

Posted: 25.01.2006 - 21:51
by ZEUS
А я жадаю i значыць прыйду, таму што гэта мой улюблены гурт!
ЖЫВЕ N.R.M.! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Posted: 25.01.2006 - 23:00
by Slaver
ZEUS, прыходзь-прыходзь! :)

Posted: 26.01.2006 - 14:45
by ZEUS
Прыйду-прыйду.............i мабыць не адзiн!!! :wink:

Posted: 26.01.2006 - 15:37
by Slaver
ZEUS, упс, не хапала нам толькі атраду АМАП :)

Posted: 26.01.2006 - 16:37
by ZEUS
Slaver, :D

Posted: 29.01.2006 - 17:12
by ZEUS
Вот блiн! Як заусёды:хочацца прыйсцi але не магу..... :evil:
Ну спадзяюся хоць на наступнае пасяджэнне прыйду.....

Posted: 29.01.2006 - 20:07
by Slaver
ZEUS, на наступнае прыйдзецца прыйсьці абавязкова, бо грошы патрабаваць буду :)