Page 1 of 2
Канцэрт 17 снежня 2009 г
Posted: 10.11.2009 - 14:20
by Андрэй
17 сьнежня ў КЗ «Мінск» гурт N.R.M. з праграмай «Вялікі акустычны калядны канцэрт».
Пачатак — 19:00. Квіткі ад 20 да 45 тыс.
Даведка і замова квіткоў: (029) 655-55-96, (033) 655-55-96, (017) 280-15-10, а таксама праз сайт
www.soundline.by.
Уладальнікі першых 100 квіткоў, замоўленых праз сайт, атрымаюць у падарунак рарытэтны CD.
Posted: 10.11.2009 - 20:02
by XW_75
Ужо замовіў сабе квіточак)))))
вельмі цікава))))
Posted: 10.11.2009 - 20:24
by Ultrabelarus
напісалі, канешне, "рарытэтны CD"... а гэта ўсяго толькі БУМэранг. Я ўжо думаў, Самотнік...
Posted: 11.11.2009 - 10:45
by Андрэй
Ultrabelarus wrote:напісалі, канешне, "рарытэтны CD"... а гэта ўсяго толькі БУМэранг. Я ўжо думаў, Самотнік...
ага. можа вам яшчэ і Мрою на вініле падкінуць?
Posted: 11.11.2009 - 18:27
by Ultrabelarus
Ну, я быў бы не супраць і дзесятак квіткоў за гэта набыць!
Posted: 16.11.2009 - 20:17
by Даньчык
А што за БУМэранг ? )))
Posted: 16.11.2009 - 20:28
by Андрэй
Posted: 27.11.2009 - 12:05
by XW_75
На кастрычніцкай ужо агромністая аб'ява вісіць)))))
ля эскалатару, унізе
Posted: 27.11.2009 - 22:04
by Андрэй
набыць квіткі што лі? а то разбяруць яшчэ
Posted: 1.12.2009 - 10:15
by XW_75
Падаецца мне, што поўная заля назьбіраецца
Posted: 10.12.2009 - 14:24
by Андрэй
Па стане на 10 снежня ў распаўсюднікаў засталіся лічаныя квіткі. Сьпяшайцеся, хто яшчэ хоча патрапіць на канцэрт!
Posted: 12.12.2009 - 22:50
by Даньчык
Гм, гм, ну не ведаю. Я пару дзен таму у пераходзе на Я. Коласа праходзіў, квіткі здаецца былі і па 20 і па 25 і па усім іншым коштам. Ці яны проста на плакаце іх не закрэсліваюць...
Posted: 14.12.2009 - 18:57
by Valery
Можа ў каго будзе пяць квіточкаў?
Posted: 14.12.2009 - 21:56
by Slaver
К сожалению на "акустику" билетов нет. Со вторника 15 декабря поступят в продажу билеты на "электрику" в клуб "Реактор". Концерт 10 февраля 2010. Билеты будут в кассах города, так же возможен заказ через наш сайт. Компакт-диски еще остаются и будет доступны как бонусы при заказе билетов с доставкой.
Паводле «
Линии звука»
Posted: 15.12.2009 - 21:09
by battle
Калi каму трэба, у мяне ёсць адзiн квiток: 12рад, 30тыс рублёў. Пiшыце на мыла
[email protected] як з вамi звязацца, калi зацiкаўлены.
Posted: 17.12.2009 - 09:19
by battle
Усё, знайшоўся жадаючы.
Posted: 18.12.2009 - 11:27
by Андрэй
Абмеркаваньне канцэрту на сайце НН:
http://nn.by/index.php?c=ar&i=32952
Posted: 18.12.2009 - 12:03
by Shanouny Spadar
Нажаль, netradio.by не зрабiла наўпроставы эфiр з канцэрту. Так бы яшчэ паслухалi.
А канцэрт добры, якасны. Что тут дадаць? Хiба што нiчога...
Posted: 18.12.2009 - 18:00
by Даньчык
Так, сапраўды. Вельмі добра было, што яны згралі не толькі свае гіты, але і шмат песень, якія рэдка на канцэртах выконваюць. Ды і ўвуголе атмасфера па-сапраўднаму святочная атрымалася.
Posted: 20.12.2009 - 22:05
by Shanouny Spadar
Можа, нехта ўсё ж рабiў запiс канцэрту?