Увага! Абвестка!
У сувязі з тым, што спам-робаты ўсё часьцей сталі «прыходзіць» на наш форум, з 15 студзеня 2007 году пакідаць паведамленьні ў тэмах і ствараць новыя тэмы могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі. Ўсім тым, хто яшчэ не зарэгістраваны, раю гэта зрабіць ужо зараз :)

02.04.2010. Палац Мастацтва. Жывы гук ON-line
 
Новая тэма Адказаць
Аўтар Паведамленьне
Slaver
Адміністратар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 23
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 905
Зарэгістраваны: 23.08.2005

# Дададзена: 19.03.2010 - 10:11
Адказаць

Праект «Жывы гук ON-line» пачынае веснавую серыю канцэртаў.

Першы канцэрт серыі адбудзецца 2 красавіка ў самым цэнтры Мінску, ў Палацы Мастацтва, ў межах арт-фэстывалю «Fun House». Леташнія канцэрты праекту «Жывы гук ON-line» стварылі новую мадэль існавання альтэрнатыўнае сцэны ў нашым горадзе і сталі ў шэраг найбольш адметных імпрэзаў году. Атмасфера чэрвеньскага фэсту ў Дворыку Дома Афіцэраў, які наведалі каля тысячы чалавек, нарэшце нагадала ўсім прысутным і тым, хто далучыўся да інтэрнэт-трансляцыі і глядзеў фотарэпартажы, што Мінск — еўрапейскі горад.

«Жывы гук ON-line» плануе серыю рок-канцэртаў і ў гэтым годзе. Галоўная задача праекту — даць музыкам сцэну, а публіцы — магчымасць завесці звычку рэгулярна хадзіць на рок-канцэрты, а значыцца знайсці сабе новае кола знаёмстваў. Мерапрыемствы будуць праходзіць на працягу году ў розных месцах, якія магчыма прыстасаваць пад рок-канцэрт — на вуліцы, у кватэрах, гаражах, альтанках ды клубах. А завершыць сезон — вялікі фэстываль.

Захоўваючы інтрыгу, поўны склад удзельнікаў арганізатары абвесцяць на наступным тыдні. Але дакладна вядома, што ў межах канцэрту 2 красавіка будуць паказаныя фрагменты фільму, знятага падчас папярэдняга канцэрту. А ўсе, хто прыйдзе, стануць ўдзельнікамі on-line трансляцыі і героямі наступнага музычнага фільму. Трансляцыя будзе арганізаваная пры тэхнічнай падтрымцы інтэрнет кавярні «Саюз On-line».

Кастынг сярод маладых музыкаў на права ўдзелу ў канцэртах праекту працягваецца. Свае запісы, інфармацыю аб гурце і ўсё што можа дапамагчы стварыць уяўленне аб творчасці каманды дасылайце на адрас: zyvyhuk@gmail.com.
Пашпарт Цыдулька Сайт
Slaver
Адміністратар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 23
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 905
Зарэгістраваны: 23.08.2005

# Дададзена: 2.04.2010 - 09:06
Адказаць

Вызначаны спіс гуртоў-удзельнікаў першага канцэрту вясновай серыі праекту «Жывы гук ON-line», які адбудзецца 2 красавіка ў мінскім Палацы Мастацтва ў межах арт-фестывалю «Fun House».

З некалькіх дзесяткаў заявак, пададзеных музыкамі для ўдзелу ў канцэрце, арганізатары адабралі 4 гурты — «Глебстеры», Re1ikt, The Blackmail і «Мутнаевока». Госцем фестывалю стануць Garadzkija.
Пашпарт Цыдулька Сайт

Новая тэма Адказаць
 
Перайсьці:  
Вы ня здатныя распачынаць тэмы
Вы ня здатныя адказваць на паведамленьні
Вы ня здатныя рэдагаваць свае паведамленьні
Вы ня здатныя выдаляць свае паведамленьні
Вы ня здатныя галасаваць у апытаньнях
Вы ня здатныя загружаць файлы
Вы ня здатныя спампоўваць файлы