Канцэрты праекту «ЖывыГукON-line»
Posted: 19.03.2010 - 10:11
«ЖывыГукON-line» — музычны праект, галоўная задача якога — даць магчымасць маладым музыкам паказаць сябе вялікай публіцы, а ёй, адпаведна, рэгулярна хадзіць на рок-канцэрты і знайсці сабе новае кола знаёмстваў. Мерапрыемствы праходзяць на працягу ўсяго году ў розных месцах, якія можна прыстасаваць пад рок-канцэрты — на вуліцах, у кватэрах, гаражах, альтанках і клубах.
Праект «ЖывыГукON-line» арганізаваў вядомы беларускі музыка Піт Паўлаў некалькі гадоў таму. Першыя канцэрты праходзілі ў сценах інтэрнэт-кавярні «Сюоз On Line» і адначасова трансляваліся ў сеціве, а з мінулага года праект выйшаў на новы ўзровень. Летам 2009 года быў праведзены опен-эйр у дворыку Дома афіцэраў, які наведалі каля тысячы чалавек, і шэраг іншых канцэртаў. У гэтым годзе канцэрты ўжо прайшлі ў Менску і Воршы, а ў наступным годзе плануецца вялікі рок-фэст ля сцен замка ў Любчы.
Кастынг сярод музыкаў на права ўдзелу ў канцэртах праекта працягваецца. Кожны раз будуць выступаць 2-3 новых калектываў, таму ўсе, хто ўжо раней падавалі заяўкі, захоўваюць магчымасць быць запрошанымі. Свае запісы, інфармацыю аб гурце і ўсё, што можа дапамагчы скласці меркаванне аб творчасці гурта, дасылайце на адрас [email protected].