24.10.2010. Рэактар. ZNICH, РОКАШ, СОК, УНІЯ, ЛІЦЬВІНЫ і інш

Афіша музычных канцэртаў і іншых цікавых імпрэзаў. Перад стварэньнем тэмы, ўважліва прачытайце правілы разьдзелу!
Post Reply
www
Сябар
Posts: 79
Joined: 27.04.2006 - 10:22

24.10.2010. Рэактар. ZNICH, РОКАШ, СОК, УНІЯ, ЛІЦЬВІНЫ і інш

Post by www »

24.10 у клубе "Рэактар" пройдзе канцэрт гуртоў Znich, "Рокаш", "Унія" з нагоды вяселля Алеся і Алесі Таболіч

На сваім вяселлі Алесь Таболіч адродзіць старажытны беларускі абрад.
А павіншаваць метал-зорку і яго абранніцу зможа кожны жадаючы ўсяго за 15 тысяч.

23 кастрычніка лідар гурта Znich Алесь Таболіч збіраецца пабрацца шлюбам. Як распавёў музыка, вяселле будзе ўтрымліваць народныя традыцыі і пройдзе ў сядзібе ў Калодзішчах.

Алесь Таболіч: "Будзе ўсё ў нацыянальным каларыце. Будзем праводзіць абрад так, як праводзілі вяселлі на пачатку ХІХ стагоддзя. Таксама будзе народны калектыў, які называецца "Баламуты".

Але ў гэты дзень на вяселлі будуць прысутнічаць толькі сваякі ды сябры маладых, а вось другі дзень Алесь вырашыў адзначыць вялікім канцэртам у сталічным клубе "Рэактар". У адрозненні ад іншых беларускіх музыкаў, якія звычайна хаваюць гэтую падзею ад вачэй прыхільнікаў, Алесь перакананы, што зрабіўшы вяселле публічным, ён пакажа моладзі альтэрнатыву класічнаму святкаванню шлюбу.

Алесь Таболіч: "Вяселле гэта не толькі нейкая сакральная частка. Гэта трэба неяк паказваць людзям, каб яны разумелі, што ёсць нейкая альтэрнатыва вяселлям, якія ў нас праходзяць з постсавецкага перыяду. Тая ж самая татуіроўка, якую мы з Алесяй зрабілі - трайбл беларускі - зацікавіла ўжо шмат людзей".

Трэба растлумачыць, што калі Алесь зрабіў Алесі прапанову, то яны вырашылі набіць сабе аднолькавыя арнаментальныя беларускія татуіроўкі, як сімвал кахання на ўсё жыццё. А цяпер у Алеся Таболіча, які працуе ў тату-салоне, даволі часта замаўляюць падобныя малюнкі. Пабачыць іх татуіроўкі можна на рэкламных афішах канцэрта.

На другі дзень вяселля віншаваць музыку будуць гурты ZNICH, "РОКАШ", Sok, RockerJoker, Zm99, Unia, а весці імпрэзу будзе Лэсьлі Найф, лідар найвядомага мэтал-гурта краіны – Gods Tower. Цікава, што за сваю маладую жонку Таболіч не перажывае, маўляў, прыхільніцы яе даўно ведаюць і нападкаў падчас канцэрту не будзе.

Алесь Таболіч: "Я не думаю, што ў нас так увогуле можа быць. Ужо мы даўно з Алесяй і ўсе фанаткі ўжо даўно ўсё ведаюць. І, дарэчы, я вельмі часта прысвячаю песні Алесі".

Дарэчы ці будзе прэзентаваная якая-небудзь новая песня-прысвячэнне маладой жонцы пад час вяселля, Алесь сказаць адмовіўся, бо нявеста стаяла побач, і ён не хацеў адкрываць усе цікавосткі.

Дадамо, што канцэрт-вяселле адбудзецца 24-га кастрычніка ў клубе "Рэактар", квіткі на мерапрыемства можна будзе набыць у самім клубе і ў кассах горада ўсяго за 15 тысяч беларускіх рублёў.


Даведкі: 649 08 88
Attachments
24 12 wersija.jpg
Post Reply