Page 1 of 1

N.R.M. бяз Вольскага?

Posted: 10.01.2011 - 17:56
by Slaver
Паводле сёньняшняй навіны на НН і ранейшых чутках, N.R.M. выступіць на бліжэйшай «Рок-каранацыі» без Лявона Вольскага.

Як вы ставіцеся да гэтай навіны?

Posted: 10.01.2011 - 18:10
by Slaver
Як правільна зазначылі ў камэнтарах на НН, N.R.M. ужо гралі бяз Вольскага на «Басовішчы», здаецца, 1994 году. Чаму б не паспрабаваць яшчэ, тым больш, што «сам Вольскі ад каментару адмовіўся».

Posted: 10.01.2011 - 20:27
by zmrok
Можа, хлопцы да сябе ўвагу спрабуюць прыцягнуць? У любым выпадку, пра іх успомнілі. Мне асабіста не надта падабаецца сольная дзейнасць Вольскага, а таму цікава будзе паглядзець ды паслухаць абноўлены НРМ. Я ўвогуле лічу, што няма людзей, якіх нельга замяніць. Быў перыяд, калі ад Вольскага залежыла папулярнасць гурту, аднак цяпер хлопцам няма чаго губляць, бо на іх ужо і так забыліся. Таму спадзяюся, што ў любым выпадку гэта дасць штуршок наперад: ці з новым вакалістам (удзельнікам), ці з абноўленым Вольскім.

Posted: 11.01.2011 - 09:45
by Андрэй
Вольскага і ня моцна-та пыталіся:

http://euroradio.by/by/1455/reports/59637/

Posted: 11.01.2011 - 09:48
by Андрэй
А вось і каменты ад самаго Вольскага:

http://lvolski.livejournal.com/30541.html

Posted: 11.01.2011 - 09:57
by Андрэй
Slaver wrote:Як правільна зазначылі ў камэнтарах на НН, N.R.M. ужо гралі бяз Вольскага на «Басовішчы», здаецца, 1994 году. Чаму б не паспрабаваць яшчэ, тым больш, што «сам Вольскі ад каментару адмовіўся».
А я бачыў НРМ без Піта. Тады яго Канановіч замяняў.

Posted: 11.01.2011 - 19:39
by Даньчык
Нда, шкада канешне. :( Але нават не ведаю, што будзе горш пры такіх абставінах: калі Н Р М застанецца ў ранейшым складзе, і ўсе будуць рабіць выгляд, быццам бы нічога і не было, ці калі яны будуць выступаць без Лявона. Легендарны гурт калі і разваліваецца/кардынальна змяняецца, дык трэба каб гэта было прыгожа. Галоўнае цяпер каб яны пасварыліся паміж сабой.

Posted: 19.01.2011 - 00:27
by Kiryl Jarash
Прышпільна будзе, калі Вольскі будзе ў залі ды яшчэ з мікрафонам і ў самы нечаканы момант падпяе хлопцам што-небудзь кшталту "Тры чарапахі".

Posted: 3.03.2011 - 22:04
by Kiryl Jarash
Ужо і песьню запісалі! Уся гэтая сытуацыя нагадвае Queen+ толькі пры жывым сьпяваку.