Page 2 of 2

Posted: 24.04.2007 - 19:39
by Lick
Ганна, Вось тут ёсьць: http://www.realmusic.ru/kittykat

Posted: 25.04.2007 - 15:58
by Ганна
ÄÇßĘÓÉ!!! :)

Posted: 7.07.2009 - 16:15
by superales
Сябры! Вельмі патрэбны песні, назвы якіх гучалі ў дадзеным топіку. Задумваецца тэатральны праект паводле Караткевіча, канкрэтнай інфармацыяй дзяліцца пакуль не маю права. Хто б мог выкласці на які-небудзь з сервераў гэтыя трэкі - выключна для азнаямлення. Буду вельмі ўдзячны.
PS. Песні "Калі ідуць на абардаж" (Вольскі), "Зімовы дуб", "Папараць-кветка", "Скрыпка дрыгвы", "Дзе мой край?", "Заяц варыць піва", "Устану ранкам" у мяне ўжо ёсць.

Posted: 7.07.2009 - 18:34
by Андрэй
Напэўн вам прыйдзецца пытацца ў непасрэдных выканаўцаў: Вольскага, Вайцюшкевіча, Кораня. Ва ўсіх ёсць LJ так што пішыце там.

Posted: 7.07.2009 - 19:19
by Ultrabelarus
Вось тут ёсць
http://dump.lesavik.net/mp3/CD%20Skrypk ... ublished)/
Непадпісана, але пампуйце найперш трэк №14. Гэта "Стары певень" у выкананні Вольскага... Звышкранальная песня.

Posted: 7.07.2009 - 22:50
by macie3k
Ultrabelarus, а хто выконвае песьні 3 і 15, і якія назвы песень 3, 10, 11, 15?

Posted: 8.07.2009 - 10:10
by superales
Выключны дзякуй Ultrabelarus за спасылку :wink:
Дарэчы, хто яшчэ ведае песні на вершы Караткевіча, але не з праекту "Скрыпка дрыгвы"? У Камоцкага, я ведаю, ёсць. Калі не цяжка, падзяліцеся звесткамі.

Posted: 8.07.2009 - 11:08
by Marnatrauny
Дзіўна, у маёй складанцы няма песьні "Заяц Варыць Піва" 0_о
Спытаў у Last.fm'а - той і ня чуў пра такую песьню і гурт "kici ket". Google таксама...

Posted: 8.07.2009 - 17:19
by Ultrabelarus
3 - Падмогі (корань)
10 - дзе мой край (вайцюшкевіч)
11 - безгаловая венера (вайцюшкевіч)
15 - балада пра архангелаў (вайцюшкевіч)

3 і 10 - нават выдаваліся на дысках, таму назвы дакладна. А вось 11 і 15 - гэта назвы вершаў, як песні называюцца, не ведаю.