J_МОРС і N.R.M. разам?

Усе апошнія навіны, абмяркаваньні канцэртаў гурту N.R.M. і іх будучыні.

Moderators: Мікалай, Alonka

Post Reply
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

J_МОРС і N.R.M. разам?

Post by Alonka »

Уладзімер Арлоў: "І яшчэ я мару схадзіць на канцэрт, дзе выступілі бы разам “J_Морс” і N.R.M.".

Як вам такі варыянт?
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Alonka, нейкае прымірэньне беларусаў на музычным узроўньні... У сэнсе масавы рока-попс і андэграўндны рок :)
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

А на Рок-Коле так і не зразумела, хто будзе зачыняць канцэрт: НРМ ці Ж_Морс... А мо гэта адно й тое ж?!
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Kascjuszka, там ня будзе J_Морс, будзе Стокс...
Guest

Post by Guest »

а ці не адно й тое ж:)))
сё роўна ракапопсь..(канешне не энэрэм)
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Ну што, цяпер і сумесны канцэрт здаецца больш рэальным? Сумесны падпольны :lol: Мдзя, вялікую цэну Морсы за рок-карону заплоцяць...
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

Па шчырасьці скажу: асабіста я не лічу, што J_Mors вартыя рок-кароны.
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Kascjuszka, ну, чаму ж? Гэта быў самы яскравы гурт у гэтым годзе: два вялікіх канцэрту ў КЗ, тур па Беларусі, аншлягі ва ўсіх гарадох, кліпы, шчыльныя ратацыі, добрыя песьні, першыя месцы хіт-парадаў, альбомы... Самы вартасны гурт апошніх двух гадоў, як ні круці.
And I'm sorry for just being me...
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Alonka wrote:Kascjuszka, ну, чаму ж? Гэта быў самы яскравы гурт у гэтым годзе: два вялікіх канцэрту ў КЗ, тур па Беларусі, аншлягі ва ўсіх гарадох, кліпы, шчыльныя ратацыі, добрыя песьні, першыя месцы хіт-парадаў, альбомы... Самы вартасны гурт апошніх двух гадоў, як ні круці.
вось ня думаў, што і вы туды ж... вялікія ратацыі забяспечваюцца на 90% ня якасцю музыкі, а канфармізмам і праславутымі 75-цю адсоткамі "беларускай" музыкі ў этэры. Джморс круцілі таму што:

1) не пяюць пра сацыяльныя і палітычныя праблемы. усё толькі пра дзевачак і пэйджэры.

2) не выкарыстоўваюць беларускай мовы (за выняткам пары песен) усе інтэрвью па-расейску і, што паказальна, апошні дыск -- зэ бэст -- утрымлівае толькі расейскамоўныя кампазыцыі.

3) лаяльны да рэжыму. адно толькі інтэрвью ў савецкай беларусіі чаго вартае. а былі ж яшчэ і ў обозревателе і г.д. Вы можаце сабе ўявіць, каб Вольскі пайшоў у савецкую беларусію даваць там інтэрвью?? я -- не...

4) ёсць канешне і тыя-сякія грашкі: кавэр НРМ зрабілі і Рома Арлоў сын таго самага беларускага пісьменьніка. Але хто ня без граху. Вунь хлопцы з Цягні-Штурхаю таксама на канцэрце Віза НРМ скакалі, але потым абразумеліся, пакаяліся і зараз пяюць ЗаБеларусь і ЗаСпэцназ.
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Андрэй, Морсы і ТТ - рэчы зусім непараўнальныя, як Вы не разумееце. J_Морс - вельмі якасны пап-прадукт нават па расейскіх мерках. Раней іх не заўважалі толькі таму, што ўвогуле не зьвярталі ўвагі на беларускіх выканаўцаў. Але цалкам аб'ектыўна - Морсы былі самым лепшым, самым якасным гуртом з гэтых 75-ці адсоткаў. Яны заўсёды былі па-за палітыкай, асноўная тэма - каханьне, таму й хадзілі ў СБ ды далей. Але ж Вы бачыце, як толькі справа закранула грамадзянскую пазыцыю - хлопцы не пайшлі супраць свайго сумленьня.
Мова іх выкананьня толькі таму расейская, што краіна ў нас такая. Зноў аб'ектыўна - у нас дзьве дзяржаўныя мовы па канстытуцыі, хлопцы маюць усе правы сьпяваць па-расейску й лічыць гэта сваёй мовай. Так склалася, што Вова Пугач, які піша ўсе тэксты, ня можа пісаць па-беларуску, таму што не валодае ёй так добра. Але ж яны самі захацелі пайсьці насустрач беларускай культуры: кавэр НРМ, потым ужо свае беларускамоўныя песьні. Адкрыю сакрэт: яшчэ тым летам сустрэла Рому Арлова. У працэсе размовы пачалі дзяліцца плянамі на будучыню. Ужо тады Рома казаў пра выданьне цалкам беларускамоўнай(!) плыткі! Пляны гэтыя, як я разумею, прыпадалі як раз на гэты год. Самае крыўднае, што вось выдадуць яны альбом, а ўсе адразу запішчаць: ага, вось іх забаранілі, дык яны адразу па-беларуску запелі! Насамрэч усё зусім ня так.
Калі б усе пап-гурты былі на ўзроўні Морсаў, слова "папса" на Беларусі проста не прыжылося бы.
And I'm sorry for just being me...
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

"Група “J_морс” прысутнічала за кулісамі, але музыканты зьехалі з цырымоніі, не дачакаўшыся яе сканчэньня, таму на ўручэньне прызу ня выйшла. Прычына — нежаданьне выступаць у залі, дзе прысутнічаў адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты, пра што група паведаміла ў афіцыйнай заяве, адмежаваўшыся ад “палітычнай афарбоўкі” мерапрыемства."

прызнаюся, у мяне ніколі не ўзнікала жаданьня набыць дыск гэтага гурта. Але, пасля таго, як яны адмовіліся сьпяваць "За Беларусь" я пачаў было лепш да іх адносіцца, але пасля таго, як яны літаральна плюнулі ў твар той тысячы чалавек, што сабраліся ў КЗ Менск на "Рок Каранацыю", і не вышлі на ўручэньне галоўнай кароны, для мяне яны перасталі існаваць. Магу проста сказаць: JMors -- гаўно.
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

Спадзяюцца, што пакажуць па БТ, якія яны добрыя што адмовіліся ўдзельнічаць у апазіцыйным канцэрце, і зноў дазволяць выступаць і круціцца на тб. Мабыць, так і будзе.
irc.by #nrm
diosnios

Post by diosnios »

Андрэй i Zap, salidarnasc` !!!
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Ай, ну што вы на хлопцаў адразу так накідваецеся. Яны спужаліся, і мелі рацыю. Бо НРМ і Крамбамбуля могуць выжыць у забароне за кошт таго, что
НРМ - андэграўндная каманда, якая ніколі шмат па тб і не сьвяцілася, але заўсёды мела сваё кола прыхільнікаў, наведвала суседзяў, забароны толькі павялічваюць іх папулярнасьць замяжой;
Крамбамбуля - вельмі ідэйны гурт, экспартны! Як толькі яны выб'юць вакно ў Эўропу, ім гэтыя забароны зусім побаку будуць.
J_Морс - менавіта месьцячковы гурт, які акрамя Беларусі больш нідзе не патрэбны. І папулярныя яны толькі дзякуючы ратацыям. Таму хлопцы разумеюць, што яны загнуцца пад прыгнётам.

Дарэчы, Ляпісы таксама адмовіліся выступаць, нават не прыехалі, хаця канчатковая згода ад іх была. Таксама іх да ліку ворагаў народных прылічыце?
And I'm sorry for just being me...
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Alonka wrote: J_Морс - менавіта месьцячковы гурт, які акрамя Беларусі больш нідзе не патрэбны.
ну, шалена, не пазнаю вас. ці не вы, колькі пастоў таму, даказвалі, што ДжМорс сапраўды якасны прадукт...
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Андрэй, яны сапраўды якасны прадукт, але зрабіцца папулярнымі недзе за межамі Беларусі ім будзе цяжка, бо:
1. няма культурнай ідэі, што так прыцягвае чужаземцаў;
2. у Расеі такіх Морсаў хапае, каб яшчэ некага зь незразумелай Беларусі цягнуць.
Таму якімі бы профі яны ні былі, акрамя Беларусі яны наўрадці каму будуць патрэбныя. Але яшчэ раз кажу - гэта з-за недаразьвітасьці нашага ўласнага шоў-бізнэсу, а не з-за нявартаснага зьместу Морсаў. І якімі б скатамі яны ні былі пасьля сваёй заявы ў прэсе, музыка ад гэтага горш на робіцца.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Michel Angelo
Сябар
Posts: 44
Joined: 16.06.2006 - 16:02
Location: Менску

Post by Michel Angelo »

НРМ - андэграўндная каманда
Ну НРМ - не такі ўжо і андэграўнд, ну мабыць толькі апошнія паўгады, а дагэтуль хто толькі не хадзіў на НРМ.
"Група “J_морс” прысутнічала за кулісамі, але музыканты зьехалі з цырымоніі, не дачакаўшыся яе сканчэньня, таму на ўручэньне прызу ня выйшла. Прычына — нежаданьне выступаць у залі, дзе прысутнічаў адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты, пра што група паведаміла ў афіцыйнай заяве, адмежаваўшыся ад “палітычнай афарбоўкі” мерапрыемства."

прызнаюся, у мяне ніколі не ўзнікала жаданьня набыць дыск гэтага гурта. Але, пасля таго, як яны адмовіліся сьпяваць "За Беларусь" я пачаў было лепш да іх адносіцца, але пасля таго, як яны літаральна плюнулі ў твар той тысячы чалавек, што сабраліся ў КЗ Менск на "Рок Каранацыю", і не вышлі на ўручэньне галоўнай кароны, для мяне яны перасталі існаваць. Магу проста сказаць: JMors -- гаўно.
Ну вось ніколі не разумеў такія разважанні, як можна ацэніваць музычны гурт па яго жаданню быць палітызаваным або апалічным?
Гэта ж музычны гурт, а не грамадскае аб'яднанне. І ўвогуле, ці моцна плакала тая тысяча, што сабралася ў КЗ, калі яны не выйшлі на уручэнне.
Трахні
Трахні мяне
Трахні
Трахні яшчэ
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

Michel Angelo, я вельмі моцна плакаў!:) Не, ну сапраўды непрыемна канешне...
irc.by #nrm
Post Reply