Даруйце што так позна вярнўся! Канцэрт меў пачацца а 19.00 (20.00 менскага часу), але пачаўса гадзіну пазьней, а яшчэ нейкі сапорт граў. таму ўсё гэта так доўга трывала.
я зь Нікай - маёй дзяўчынай - прыйшлі ўжо а 18.00, яшчэ амаль нікога не было, сцэна пустая, хіба мы дні наблыталі?? але хлопец які займаецца гукам пачаў працу - ставяў і падключаў мікрафоны. дарэчы - пытаўся ў мяне, колькі чалавек ў NRM, колькі ім мікрафонаў і усіліцеляў (Aлёнка, даруй, забыў як гэта па-беларуску ) патрэбна мы дамовіліся пра падключэньне ogg-плэера для запісу канцэрту (яшчэ ня ведаю, што і як атрымалася).
прыйшлі энэрэмаўцы, расставілі інструмэнты. сапорт заграў коратка і нецікава.
пачаўся доўга чаканы канцэрт! традыцыйна пад нагамі хлопцы мелі сьпіс песьняў (я ня ўзаў, нехта быў хутчэйшы), а каля яго - тэкст на польскай мове! першая думка - нова песьня. потым высьвятлілася што гэта былі "Welwetowe swetry" Піджамы Порна. Юрась пасьля сказаў, ён нішто пра польскамоўную песьню ня ведае.
вось якія песьні загралі (парадку дакладна не памятаю):
* хавайся ў бульбу
* на вуліцы маёй
* трактар
* катуй-ратуй
* партызанская
* лепей ня будзе
* гадзюшнік
* сталінград
* дастала
* паветраны шар
* фабрыка
* маё пакаленьне
* лёгкія-лёгкія
* беларускія дарогі
* тры чарапахі 2
* тры чарапахі
( караценькі перапынак)
* welwetowe swetry
* одзірыдзідзіна
* песьні пра каханьне
* худсавет
* бывай
а на пробе гуку загралі матыў падобны на Медны Купарос.
выкананьне як заўсёды - выдвтна!!!
гэта быў другі запар канцэрт у Лыкэндзе, калі Лявон сарваў струну у Сталынградзе неўта небасьпечная песьня зьмяніў гітару на славуты Fender Stratocaster, Піт пачаў кпіць, што гэты інструмэнт - мроя кожнага гітарыста, толькі не яго. "узяў яго калісьці і зусім ня ведау, што з гэтым зрабіць" - нешта такое казаў. і праўду казаў, бо Лавону некалькі разоў пояс ад Фэндэра адчапіўся
канцэрт на жаль скончыўся. мы далі хлопцам крыху адпачыць і пайшлі за сцэну ўзяць аўтаграфы, паразмаўляць, зрабіць фоткі. Лавон ведае маю мянушку, які я горды
Стась хітра прыдумаў браць подпісы энэрэмаўцаў на картцы "абяцаю, што яшчэ прыеду" ці нечым падобным. Ніка кідалася Лявону і Піту на шыі, дамагаючася гэтага жа абяцаньня. не маглі адмовіцца
у мяне цяпер 2-я гадзіна ўночы, а восьмай трэба ўстаць, а я прыехаў дамоў зь кнігай (дарэчы - Піт падкрэсьліваў, што гэта ня książka, a księga ), хацеў бы яшчэ крыху прачытаць, таму канчу запіс і фота пастараемся выкласьці як найхутчэй.
Канцэрт. Уроцлаў. Лыкэнд. 12 сьнежня
ён пацікавіўся і абяцаў аддаць. нехта з боку сказаў што на кружэлцы непэўна сакрэтныя пляны зьмяны ўлады ў Краіне Стабільнасьці, Прагрэсу і ДабрабытуAlonka wrote:Дарэчы, а як Лявон адрэагаваў на пасылку?
фоткі з канцэрту:
http://rmrmg.com/zdjecia/nrm-12.12.2005/ (вялікія, кожна фотка 2-3MB)
http://rmrmg.com/zdjecia/nrm-12.12.2005/male (для людзей з абмежаваным трафікам)
будзе больш!!