Page 1 of 3

Паўднёвая Амерыка

Posted: 23.09.2005 - 21:40
by QzWeR
Калі ўжо ЗЭТы павяртаюцца з Паўднёвай Амерыцы і зайграюць у "Саюзе...". Здаецца там ужо распачаўся сэзон дажджох, а лес у гэты час ня высякаюць. :wink:
Мы Вас чакаем!!!

Posted: 23.09.2005 - 22:16
by Slaver
І мы таксама чакаем гэты таямнічы гурт :)

Posted: 23.09.2005 - 23:20
by Alonka
Паведамляю сакрэтную навіну: гурт ужо сядзіць у Менску! І вельмі магчыма, што 6-га кастрычніка яны па запрашэньню сяброў з IQ48 разам зайграюць у "Саюзе"!

Posted: 25.09.2005 - 09:35
by QzWeR
Вельмі добра!!

Posted: 30.09.2005 - 21:09
by Фінголфін
Было б класна, бо часамі Зэт лепей НРМ.

Posted: 30.09.2005 - 22:01
by Slaver

Posted: 30.09.2005 - 23:16
by Alonka
Так, бліжэйшым часам нікто з рок0гуртоў там дакладна не зайграе:( АБЫДНА!!!!!!!!

Posted: 1.10.2005 - 12:21
by VaLaDaR
Трэба самім клуб ствараць. Вось быў NC, гралі і N.R.M., і Neurodubel, і ЗЭТ.

Posted: 1.10.2005 - 12:43
by Slaver
VaLaDaR, а грошы адкуль браць? Мабыць дапаможа Мінкультуры? :)

Posted: 1.10.2005 - 13:07
by VaLaDaR
Slaver wrote:VaLaDaR, а грошы адкуль браць? Мабыць дапаможа Мінкультуры? :)
Амераканскае можа дапаможа...

Posted: 1.10.2005 - 14:11
by Alonka
Гранты - гэта самая заганная практыка. Мы вось з украінцамі неяк задумаліся пра тое, каб клюб адчыніць. Але дзе зараз тое NC? Чаму "Рэактар" не пускае да сябе беларускіх музыкаў? Таму што як толькі ты ўкладаеш уласныя грошы ў нейкую справу, пытаньні культуры адыходзяць на другі плян.

Posted: 30.10.2005 - 20:43
by Стась
Увогуле, "Зэт" быў даволі цікавым праектам, асабіста мне шмат песень падабаецца, напрыклад, "Незнаёмец" і "Крыжачок - танец сьмерці". Крыху не разумеб, чаму новых альбомаў няма. Прынамсі музыкам ітак зручна рэпетаваць разам (ходзяць плёткі, што ў пэўнай ступені перамяжаюцца сфэры ўплваў "Крабы" й таямнічага "Зэту"... :) ).
Я нешта чуў пра нявыдадзены альбом. Ці можна дзесь спампаваць песьні зь яго ў мп3?

Posted: 8.11.2005 - 10:17
by Нiхто
Хто-небудзь ведае, цi iснуе яшчэ Zet? Дауно iх не чутна. А гурт вельмi рульны!

Posted: 9.11.2005 - 16:07
by Андрэй
Нiхто wrote:Хто-небудзь ведае, цi iснуе яшчэ Zet? Дауно iх не чутна. А гурт вельмi рульны!
гурт існуе. толькі ў падпольлі...

Posted: 9.11.2005 - 20:01
by Alonka
Нiхто, яны зноў у Паўднёвай Амэрыцы :)

Posted: 11.11.2005 - 11:05
by Нiхто
Здаецца, там вельмi добра:), але гэта не спрыяе творчасцi.
Зразумела, што на усё часу не хапае.

Posted: 2.12.2005 - 19:37
by Kascjuszka
а іх новы альбом (нявыдадзены) зашбісьны!!!
год ці два яго слухаю:))))

Posted: 4.12.2005 - 20:19
by Dzik
Нядаўна надыбаў ЗЭтаўскі нявыдадзены ''Чорны альбом''. Месцамі кранае, шчыры такі.

Posted: 5.12.2005 - 00:13
by Zap
А дзе б яго ўзяць?

Posted: 5.12.2005 - 04:47
by Alonka
Zap, у мяне ё.
Чамусьці падаецца, што гэты нявыдадзены альбом - апошняе, што засталося ад ЗЭТа...