Page 2 of 3

Posted: 6.12.2005 - 00:26
by QzWeR
няўжо так???
Хочым прадаўженьня банкету!!!

Posted: 6.12.2005 - 10:51
by Iкс
QzWeR wrote:няўжо так???
Хочым прадаўженьня банкету!!!
Нажаль зараз (на мой погляд) гэтыя падзяленнi на ZET, Крамбамбулю, NRM, Гарадзкiя, ПiтПафф не спрыяюць нiкому з гэтых гуртоу. :cry:

Posted: 6.12.2005 - 12:38
by Alonka
QzWeR, на жаль, Маньяк пакінуў гурт. А шукаць новага барабулю і рэпетаваць зь ім - няма часу. Таму, здаецца, што гамон. Можа, яно й да лепшага, бо вельмі цяжка цягнуць адразу тры пасьпяховыя гурты.

Posted: 6.12.2005 - 12:48
by macie3k
Iкс, а мне здаецца, што ёсьць зусім інакш. тое, што часу для кожнага праекту менш - праўда. але ж музыкам трэба разьвівацца! калі хлопцы будуць граць увесь час адно і тое ж - іх музычнае разьвіцьцё застанеся ў месцы. а хто застаецца ў месцы - той адступае :)

такая колькасьць і разнастайнасьць (хардкор, этнафольк) гуртоў уплывае і на майстэрства музыкоў, і на іхняе чуцьцё музыкі. і далей - уплыне на гук і прыгожасьць новага альбому НРМ :) такім чынам - лепей крыху пачакаць і мець сапраўды добры і цікавы матэрыял.

Posted: 7.12.2005 - 02:28
by Kascjuszka
знайсьці барабулю - не праблема...
Гэта ўсё адмазкі, адмазкі..;)

Posted: 7.12.2005 - 12:24
by Alonka
Kascjuszka, знайсьці не праблема, але вось узьняць зь ім усю праграму - вялікая праца. На гэта зараз проста няма часу.

Posted: 7.12.2005 - 20:35
by QzWeR
Навошта рэпітаваць? Паклікаць найпрост Юрыка ды той злабае палачкай па чыгунцы :lol: файна

Posted: 8.12.2005 - 11:35
by Iкс
Тады зноу NRM атрымаецца

Posted: 9.12.2005 - 01:54
by Kascjuszka
Iкс wrote:Тады зноу NRM атрымаецца
:lol:
ціпа хацелась як лучшэ, а выйшло як всягда...

Posted: 10.02.2006 - 23:12
by Kascjuszka
Як Zet маглі ліквідавацца, калі яны заяўлены на Рок-Херанацыю?

Posted: 10.02.2006 - 23:17
by Zap
Заяўлены, але таму ім карону й не дадуць.

Posted: 11.02.2006 - 15:29
by Alonka
Kascjuszka, незразумелая лёгіка. Па-першае, заяўлены ня ЗЭТ, а іх песьня. Тое ж самае, што заявіць на песьню году што-небудзь з супольных праектаў. Па-другое, прачытайце ўмовы РК: разглядаюцца дасягненьні гуртоў за апошнія два(!) гады, т.б. 2004-2005. ЗЭТу ня стала пры канцы 2005-га.

Posted: 14.02.2006 - 00:10
by Kascjuszka
Дык яны гэтую песьню выканаюць?
дарэчы, заўжды, калі гляджу на твой аватар, неяк адразу настрой падвышаецца:)

Posted: 14.02.2006 - 11:05
by Alonka
Kascjuszka, дзякую за аватар :)
Пераможцы не абавязкова будуць выступаць. Сьпіс намінантаў і сьпіс выступаючых - розныя.

Posted: 2.05.2006 - 18:07
by Мікалай
Дзе можна знайсці песьню "Твая Айчына"?

Posted: 22.05.2006 - 16:32
by Kascjuszka
Лявон нядаўна ў якімсьці інтэрв'ю казаў, што ВЕЛЬМІ хутка выйдзе альбом Зэта...
ці так гэта?

Posted: 22.05.2006 - 16:39
by Slaver
Kascjuszka, ага, і Алёна казала тое самае. А яшчэ і канцэрт Зэт хутка будзе... ў Транідадзе і Табага!

Posted: 22.05.2006 - 18:55
by Kat
Яны ўсё абяцаюць, абяцаюць, а мы, як дурні, чакаем...

Posted: 22.05.2006 - 19:14
by QzWeR
Kat, а што чакаць? Напэўна выдадуць "Чорны альбом" які ўжо й так ва ўсіх ёсьць. Калі гэта ня так, то будзе супэр.

Posted: 22.05.2006 - 22:04
by Slaver
QzWeR, канечне, "чорны", які ж яшчэ!