Page 1 of 3

24.01.2006 "Графіці", электрычны канцэрт!

Posted: 26.12.2005 - 16:23
by Alonka
24 студзеня ў клюбе "Графіці" (зав. Калініна, 16) а 20-й адбудзецца эксклюзіўны электрычны канцэрт нашага ўлюбёнага гурту НРМ!!! Адмыслова для мерапрыемства клюб раcпрацаваў плян памяшканьня, дзякуючы якому зьявіўся хай і невялікі, але ўсёж-такі танцпол. Наперадзе будуць арганізаваныя некалькі столікаў для тых, хто жадае атрымліваць асалоду ад музыкі седзячы. Для тых, хто ідзе скакаць і адрывацца, будуць прапанаваныя мейсцы за маленькімі столікамі бліжэй да дзьвярэй клюбу. Там вы зможаце ня толькі адпачыць і папіць піва ў перапынках, а яшчэ й патанчыць на вольнай плошчы падчас выступу НРМ! Квіткі наперад на сядзячыя мейсцы каштуюць 25 000 р., на сядзяча-стаячыя - 22 000 р. Тэл. 671 58 65. КОЛЬКАСЬЦЬ КВІТКОЎ ВЕЛЬМІ АБМЕЖАВАНАЯ!

А зараз прапанова для ўсіх сяброў ф/к. Учора, 25 сьнежня, НРСМ споўнілася паўгады. Падзея гэтая засталася неадзначанай. Прапаную пайсьці на канцэрт усім скопам і там выпіць за нашае здароўе і прыняць віншаваньні ад міністраў НРМ, тым больш, што 25 студзеня (на наступны дзень пасьля канцэрту) НРСМ стукне роўна 7 месяцаў:) Такім чынам, паведамляйце, хто ідзе ў складзе ф/к і якія квіткі вы жадаеце. Па завядзёнцы, я адразу буду замаўляць на ўсіх.

Posted: 26.12.2005 - 17:45
by Gwendelin
Ну ідзем, зразумела ж... +1 квіток

Posted: 26.12.2005 - 18:28
by Slaver
Alonka, ну, канечна, ідзем :) Вось я толькі думаю, дзе лепей быць. Хочацца папрыгаць, але хочацца і бачыць гурт... А ў "Графіці" цяжка сумясьціць гэтыя дзьве рэчы :)

Posted: 26.12.2005 - 20:19
by Alonka
Толькі што Паша паведаміў, што было вырашана ўсталяваць усёж-такі адзіны кошт на квіткі ў 25 000 р. Таксама паменшылі колькасьць квіткоў, таму настойліва рэкамэндую вызначыцца з жаданьнем ісьці на канцэрт і паведаміць пра гэта тут.

Posted: 26.12.2005 - 22:04
by Zap
Пайду.. На якія мейсцы таксама ня ведаю..

Posted: 26.12.2005 - 22:11
by Peter
2 квiтка для Пятра plz (т. 6747925)

Posted: 26.12.2005 - 22:14
by Peter
лепей паблiжэй бо скакаць ужо цяжка :)

Posted: 26.12.2005 - 22:24
by Андрэй
8 квіткоў за столік вазьму. калі і каму можна аддаць грошы?

Posted: 26.12.2005 - 23:24
by Alonka
Карацей, калі кошт квіткоў усё роўна аднолькавы, давайце я вазьму 20 квіткоў за столікі (пэўна, мы ўсе мейсцы й зоймем), а там разьбярэмся.

Андрэй і, увогуле, усе, грошы, калі ласка, прынясіце на паседжаньне 8 студзеня.

Posted: 26.12.2005 - 23:27
by Zap
8-га я напэўна не змагу.. Неяк стэлефануюсь са Славай ці што..

Posted: 27.12.2005 - 00:17
by warkus
Калі ласка, забейце 3 квіткі ўсё роўна дзе, абы былі:)
для мяне, baza ды jutca... Дзяк!..:)

Posted: 27.12.2005 - 11:37
by Predatorre
О, блін, як шмат постаў ужо.
На мяне так сама квіток калі ласка

Posted: 27.12.2005 - 22:34
by Akimi
мне таксама калі ласка квіток пакіньце

Posted: 28.12.2005 - 17:59
by MAMont
А я по привычке позвонил Паше и заказал себе билет отдельно....

Posted: 29.12.2005 - 10:20
by Alonka
Андрэй, а табе дакладна 8 квіткоў трэба? Можа, памыліўся? :)

Калі Андрэй усёж-такі бярэ оптам, дык у мяне засталося 2 квіткі.

Posted: 29.12.2005 - 12:38
by Sergi
Alonka, як можна набыць гэтыя 2 квіткі ?

Posted: 29.12.2005 - 12:44
by Sergi
Alonka, пакідаю каардынаты.
Сяргей, м. 6666869
Яўген, м. 7081857

Posted: 29.12.2005 - 14:18
by TeenSpirit
I я, i я хачу пайсцi!!!!!!!

Posted: 29.12.2005 - 15:03
by Alonka
TeenSpirit, шмат хто хоча:) Але паведаміце дакладна, ці ўключаць Вас у канчатковы сьпіс?

Posted: 29.12.2005 - 22:19
by TeenSpirit
Уключайце абявязкова!