Code: Select all
Em Hm
вось мая зямля пад нагой бяжыць.
Em Hm
вось мая зямля ў сьнягох ляжыць,
Am C
закаваная лютым холадам,
Em Hm
падуладная чужым волатам
вось мая зямля запаветная,
занядбаная, непрыкмтная.
хоць багатая на малiтвы,
а крывёю шчодра палiтая.
а сыны яе незьлiчоныя
бесклапотныя, нехрышчоныя
не турбуюцца, не хвалююцца,
толькi пiць ды спаць не лянуюцца.
як пачнеш сьпяваць - не абудзяцца.
як пачнеш крычаць - не дачуюцца.
а спытаеш пiць - не дадуць вады,
а захочаш бегчы - няма куды.
я iду наперад па узбочыне
я пяю свае песьнi змрочныя
а зямля мая пад нагой бяжыць
а зямля мая ў сьнягох ляжыць.
Em F# G Am
Hm C D E