Page 1 of 5
НРМаўскія «рарытэты» ў «Графіці»!?
Posted: 9.01.2006 - 19:16
by Slaver
24 студзеня 2006 адбудзецца
першы канцэрт гурту ў новым годзе ў Беларусі і ўвогуле першы электрычны канцэрт N.R.M. у клюбе «Графіці»! З той нагоды, што канцэрты гурту сталі зараз рэдкай з’явай для нашай краіны і мы ня можам пачуць усе нашы любыя песьні, фан-клюб прапануе вам прыняць удзел у апытанке
«Якую з «рарытэтных» песень гурту вы б хацелі пачуць на бліжэйшым канцэрце?»
Спадзяемся, што Лявон і К згадзяцца зграць пераможцу апытаньня
P.S. Апытаньне цягнецца толькі
10 дзён (з 9.01.2005)!
P.P.S. Чым болей песень атрымае аднолькавую колькасьць галасоў, тым больш НРМаўцы вымушаныя будуць выконваць
Незарэгістраваныя карыстальнікі ня маюць магчымасьць галасаваць. Таму - зарэгіструйцеся! На гэта патрэбныя толькі 2 хвіліны!
_______________________________
Апытаньне скончылася!
У ім прынялі ўдзел 51 чалавек і яшчэ некалькі чалавек, якія не зарэгістраваліся (іх галасы не ўлічваліся)!
Тройка пераможцаў выглядае так:
- Я еду (16 галасоў)
- Белыя лебедзі (11 галасоў)
- Чыстая-сьветлая (10 галасоў)
Такім чынам на канцэрце 24 студзеня 2006 у клюбе «Графіці» гурт N.R.M. сярод розных песень абавязкова выканане «Я еду»!
Да сустрэчы на канцэрце!
Posted: 9.01.2006 - 19:49
by warkus
Я выбраў "Твой партрэт", але ж хачу пачуць усе 7 песень!:)
Posted: 9.01.2006 - 20:52
by TeenSpirit
"Я еду" хачу!!!! Больш за усе!
Posted: 9.01.2006 - 21:05
by VOLEPIK
"Усё на крывi, усё на касцях,
Усё шматзначна i адназначна,
Я маю свой ГЕРБ, я маю свой СЦЯГ,
Я маю свой КРАЙ, дзе дыхаць мне смачна..."
Хачу!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Posted: 9.01.2006 - 21:46
by Zap
"Я еду" здаецца ж граюць. І мне песьня ў апрацоўцы "Сьцяны" куды больш падабаецца:)
Posted: 9.01.2006 - 21:51
by macie3k
галасаваць ня буду - шанцы патрапіць у Графіці ў мяне менш чым нулявыя - але напісаць магу
я б вельмі хацеў пачуць "Белыя лебедзі" - першую песьню NRM якую я ў жыцьці пачуў.
Posted: 9.01.2006 - 22:06
by andrэй
Я хацеў бы паслухаць " Я еду " , але ўсероўна не патраплю на канцэрт у " Графіці " , бо я жыву далёка ад Менску
Posted: 9.01.2006 - 23:11
by Slaver
галасаваць ня буду - шанцы патрапіць у Графіці ў мяне менш чым нулявыя - але напісаць магу я б вельмі хацеў пачуць "Белыя лебедзі" - першую песьню NRM якую я ў жыцьці пачуў.
Я пакуль адзіны, хто за яе прагаласаваў
"Радуйцеся, людзi, добра жывем,
Дабра мы нажывем.
Танчым, весялiмся, нiякiх праблем.
Нiякiх праблем!"
Posted: 9.01.2006 - 23:35
by warkus
Slaver wrote:галасаваць ня буду - шанцы патрапіць у Графіці ў мяне менш чым нулявыя - але напісаць магу я б вельмі хацеў пачуць "Белыя лебедзі" - першую песьню NRM якую я ў жыцьці пачуў.
Я пакуль адзіны, хто за яе прагаласаваў
"Радуйцеся, людзi, добра жывем,
Дабра мы нажывем.
Танчым, весялiмся, нiякiх праблем.
Нiякiх праблем!"
Такая файная песьня!.. Галасуйма!:)
Posted: 10.01.2006 - 00:41
by Alonka
Slaver, а "Павешаным" тут пры чым?! Гэта ж не НРМ. І ў любым выпадку яе не зграюць! Я вось вельмі хачу "Чыстую-сьветлую", вельмі даўно не было.
Posted: 10.01.2006 - 00:46
by Slaver
Alonka, на пасяджэньні вырашылі ўключыць! Сьпіс рэдакцыі не падлягае - ўжо пісаў
Posted: 10.01.2006 - 00:49
by Alonka
Slaver, ну дык параіцца трэ было... Адразу папярэджваю, што выкананьне "Павешанным" - 1% са 100.
Posted: 10.01.2006 - 00:52
by Slaver
Alonka, ну песьня зусім не электрычная, але вельмі-вельмі-вельмі добрая! Хай толькі ня выканаюць песьню-пераможцу - заб'ем!
Posted: 10.01.2006 - 10:36
by Zap
Блін, забыўся на Чыстую-Сьветлую.. Сапраўды, вельмі добрая песьня:((
Posted: 10.01.2006 - 12:18
by Alonka
Slaver, справа ня ў тым, добрая песьня ці не, электрычная ці акустычная, а ў тым, што гэта - не НРМ. Тое ж самае, калі б у сьпісе былі польскія "4 танкісты" ці нешта з Гарадзкіх. Не згадзяцца яны.
Posted: 10.01.2006 - 13:18
by Slaver
Alonka,
а акалічнасьці нас не датычацца
Posted: 10.01.2006 - 14:01
by Zap
Слава, дадавай Сьветлую ў апытаньне!
Posted: 10.01.2006 - 14:05
by Slaver
Zap, замест "Калі ідуць..."? Хм, не зьбірўся нічога зьмяняць... падумаем-с... Што скажа прэзыдыюм?
Posted: 10.01.2006 - 14:37
by Alonka
Я за "Сьветлую". Бо "Павешанным" - гэта дохлы нумар. І апытаньне наноў пачаць:)
Posted: 10.01.2006 - 14:45
by Slaver
Alonka, вось толькі рэклямай наноў займайся сама