Page 2 of 2

Posted: 29.09.2005 - 21:08
by Slaver
Anonymous wrote:Міністры маглі б падыйсьці да кавярні, растлумачыць людзям сітуацыю, параздаваць аўтографы, даць інтэрв`ю(там нейкі замежны журналюга ашываўся), прасьпяваць з народам што-небудзь а-капэлло, хоць у фэнаў было б не так паскудна на душы. а так скруха і самота..
Сябра! Дык амаль так і было. Кожны мог зайсьці ў клюб і пагутарыць з музыкамі. Мы нават зрабілі невялічкую фэн-прэс-канфэрэнцыю: былі пытаньні і адказы, былі здымкі з музыкамі, былі аўтографы. Ўсё было, але, зразумела, што гэта не заменіць канцэрту :(

Posted: 29.09.2005 - 21:57
by Slaver
Эпапея з N.R.M. працягнулася й сёньня…

А 2-й гадзіне тэлефоніць мне прэс-аташэ гурту і кажа, што можна сустрэцца зь N.R.M., каб яны падпісалі кнігі для фэнаў. Акрамя таго, прыяджае НТБ, каб зрабіць рэпартаз пра гурт, пра праблемы беларускай музыкі, пра тое, як забараняюць канцэрты. Для іх музыкі павінны былі зыграць некалькі песьняў.

З гэтага часу пачаўся цікавы працэс скліканьня людзей. Усім гаворачы, што N.R.M. спэцыяльна для нас зыграюць нелегальны канцэрт, атрымалася назьбіраць чалавек 50. Калі нас убачыў Піт, ён быў проста ў шоку. Мы трошкі пагутарылі і ўсе яны пайшлі з журналістамі на сваю кропку. Мы ж чакалі, калі яны вернуцца, каб раздаць аўтографы :)

Прайшла гадзіна і з’явіліся яны! Аўтограф-сэсія цягнулася хвілінаў 30. Акрамя кніг падпісваліся і плякаты, якія толькі што з’явіліся — першымі яны дасталіся фэнам. Ну, зразумела, добра не магло ўсё скончыцца, таму напрыканцы прыехалі прадстаўнікі мужнай міліцыі. Але… добра, што добра ўсё скончылася :)

Posted: 30.09.2005 - 06:57
by VaLaDaR
Затое зараз мы ведаем, што міліцыянты не любяць фотаграфавацца. І неяк сумна было ўчора, песень не спявалі...

Posted: 30.09.2005 - 10:54
by Alonka
Ну так, трэ было пасьпяваць, сцягі разгарнуць, пакрычэць "НРМ" і "Жыве Беларусь"... Толькі вось пра сам гурт ніхто не падумаў!!! Хлопцы там неафіцыйна рэпэтуюць! Трэба ж ня толькі пра сябе клапаціцца!!!

Posted: 30.09.2005 - 15:57
by VaLaDaR
Ну , будзем спадзявацца, нічога дрэннага не будзе

Posted: 30.09.2005 - 21:50
by Slaver

Posted: 3.10.2005 - 22:34
by RoskolnikOFF
Народ скінце калі ласка фотаздымкі і відэё

Posted: 4.10.2005 - 07:50
by VaLaDaR
RoskolnikOFF wrote:Народ скінце калі ласка фотаздымкі і відэё
Крыху фота ёсць на на "Воке"