Канцэрты 28 і 29 верасьня

Усе апошнія навіны, абмяркаваньні канцэртаў гурту N.R.M. і іх будучыні.

Moderators: Мікалай, Alonka

User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Канцэрты 28 і 29 верасьня

Post by Slaver »

Уявіце сабе вялікі выступ гурта. Уявілі? А зараз падзяліце на дзьве часткі :) Менавіта гэта адбудзецца ў "СаюзOnline" (вул. Чырвонаармейская 3, тэл. 226 02 79) 28 і 29 верасьня. У межах прэзэнтацыі кнігі Віктара Дзятліковіча "Іх МРОЯ. Іх N.R.M." прыхільнікі гурту змогуць нацешыцца ня толькі выступам улюблёнае каманды, а таксама ўдосталь паразамаўляць і з самімі спадарамі міністрамі - пачынаючы зь сёняшнега вечару і на працягу тыдня на сайце Kraina.By кожны жадаючы можа задаць любое пытаньне аднаму з N.R.M. і Віктару Дзятліковічу. Канцэрты N.R.M. будуць праходзіць у храналёгіі з падзеямі кнігі. У першы дзень гледачы разам з гуртом павяртаюцца да часоў легендарнае МРОІ і прыгадаюць падзабытыя творы і хіты зь першых трох альбомаў N.R.M. "ЛаЛаЛаЛа", "Одзірыдзідзіна" і "Пашпарт грамадзяніна N.R.M.". А 29-га верасьня гурт выканае песьні з "Трох чарапахаў" і "Дома культуры", дапоўніўшы выступ новымі творамі. Завершыць другі канцэртны дзень вялікая аўтографсэсія з міністрамі Незалежнае Рэспублікі Мроя і Віцяй Дзятліковічам.
Last edited by Slaver on 1.10.2005 - 14:16, edited 1 time in total.
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Дакладна вядома, што квіткі каштуюць 10 тысячаў... Мабыць, у панядзелак, разам пойдзем набываць?
User avatar
QzWeR
Сябар
Posts: 352
Joined: 22.09.2005 - 20:42
Location: Менск

Post by QzWeR »

я таксама зьбіраюся ў панядзелак
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
User avatar
RoskolnikOFF
Сябар
Posts: 80
Joined: 23.09.2005 - 15:05
Location: Зь Менску
Contact:

Post by RoskolnikOFF »

У колькі гадзін пойдзіце за квіткамі??
Старажытнай Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

А каму ў які час зручней? Можна ўвечары, а 7, напрыклад...
User avatar
QzWeR
Сябар
Posts: 352
Joined: 22.09.2005 - 20:42
Location: Менск

Post by QzWeR »

Я пайду пасьля вучобы. Недзе ў 14 гадзін. А на які канц вы пойдзеце?? Я на другі. Наконт 1 яшчэ не вырашыў
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

QzWeR, я й на той, і на другі :) Ня ведаю, як астатнія. Трэ ж разумець, што 2 - працяг 1-га :)
Baza

Post by Baza »

Я на другi набыу, сёння мабыць набуду на першы дзень
User avatar
RoskolnikOFF
Сябар
Posts: 80
Joined: 23.09.2005 - 15:05
Location: Зь Менску
Contact:

Post by RoskolnikOFF »

Я ў аўтарак пайду за білетам на другі дзень браць буду, 28 не атрымліваецца пайсці :(
Старажытнай Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...
User avatar
RoskolnikOFF
Сябар
Posts: 80
Joined: 23.09.2005 - 15:05
Location: Зь Менску
Contact:

Post by RoskolnikOFF »

А-а-а-а-а-а-а-а, яя ведаў, што нам ўсім гамон, білетаў на 29 няма!!! Прыходзіцца выкручвацца каб пайсці хоць 28.... Усю адкладваць... Хаця гэта ж канцэрт НРМ'а грэх не схадіць, а астатняе хай чакае!!!!!!!!!!
Старажытнай Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

N.R.M.: “запойны” канцэрт

Два дні (28-га і 29-га верасьня) ў інтэрнэт-кавярні “СоюзOnline” будзе праходзіць прэзэнтацыя кнігі вядомага журналіста Віктара Дзятліковіча “Іх МРОЯ. Іх N.R.M.”. Але на прадстаўленьні твора празаіка-публіцыста ўся справа ня скончыцца. Гэта будзе толькі малая частка заплянаванага дзеяньня.

Безумоўна, выданьне кнігі аб амаль легендарных асобах – зьява, вартая асаблівай увагі. З моманту выданьня кнігі Віктара Дзятліковіча “Іх МРОЯ. Іх N.R.M.” мінула больш за два месяцы. Твор атрымаў шмат станоўчых водгукаў як з боку прэсы, так і ад шматлікіх незалежных чытачоў. Кнігу ўжо пасьпелі прэзэнтаваць ў Польшчы. Нарэшце, сьвята прыйшло на вуліцу менскіх прыхільнікаў легендарнае айчыннае рок-каманды.

Без музычнай падтрымкі ў гэтым выпадку абысьціся проста не магчыма. Так палічылі самі музыкі. Таму абодва дні прэзэнтацыю кнігі будуць суправаджаць вялікія электрычныя канцэрты N.R.M. Улічваючы тое, што ня толькі “рок-каралі” зьяўляюцца “вінаватымі” ў гэтых мерапрыемствах, музыкі вырашылі не забывацца ў гэтыя вечары і на спадчыну “Мроі”. Адмыслова да прэзэнтацыі N.R.M. падрыхтавалі эксклюзыўную канцэртную праграму зь песень, якія ўжо шмат гадоў не выконваліся перад шырокай аўдыторыяй. 28-га верасьня наведнікі “СаюзOnline” старыя “мроеўскія” песьні, а таксама гіты і паўзабытыя рэчы з “ЛаЛаЛаЛа”, “Одзірыдзідзіны” і “Пашпарту грамадзяніна N.R.M.”. На другі дзень гурт выканае песьні з “Трох чарапахаў” і “Дому культуры”.

З нагоды прэзэнтацыі кнігі міністры Незалежнае Рэспублікі Мроя падрыхтавалі адмысловыя акцыі для прыхільнікаў гурту. Ужо зараз на сайце Kraina.by праходзіць online-тусоўка з N.R.M., падчас якой усе жадаючыя могуць задаць пытаньні як удзельнікам каманды, так і аўтару кнігі Віктару Дзятліковічу, адказы на якія зьявяцца ў сеціве 28-га верасьня за некалькі гадзінаў да пачатку канцэрту. А 29-га, пасьля заканчэньня музычнае частцы мерапрыемства, на працягу паўгадзіны прыхільнікі змогуць паразмаўляць з N.R.M. ужывую, а таксама сфатаграфавацца і атрымаць аўтографы. Чакаецца, што на імпрэзе будзе прысутнічаць адзін з заснавальнікаў “Мроі” Ўладзімер Давыдоўскі.

28 і 29 верасьня, інтэрнэт-кавярня “СаюзOnline” (вул. Чырвонаармейская, 3), пачатак а 19-й. Кошт уваходу 10000 р. Тэлефоны для даведак: 2260279, 7788549, 6894048.
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

RoskolnikOFF, я таксама не паспеў на 29 купіць, пайду заўтра:)
irc.by #nrm
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

RoskolnikOFF, Zap, насамрэч, ажыятаж...
User avatar
QzWeR
Сябар
Posts: 352
Joined: 22.09.2005 - 20:42
Location: Менск

Post by QzWeR »

а я вырашыў яшчэ і ў сераду схадзіць!!
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
User avatar
Predatorre
Сябар
Posts: 103
Joined: 20.09.2005 - 14:32
Location: Менск
Contact:

Post by Predatorre »

Зараз мне цяжка казаць, вельмі цяжна, але ж тое, што сёння адбылося неверагодна: упершыню забаранілі канцэрт NRM (менавіта NRM-у) усяго за дзве гадзіны да яго пачатку (але такое ўжо здаралася з фэстам "Рок пасля вакацыяў" у 2004-ым годзе). Я ў шоку! Нібыта ледзяной вадой акацілі, калі я даведаўся пра гэта.
Зусім неразумнае паясненне чаму забаранілі. Канцерт Крамбамбулі адбыўся, а вось перад канцертам NRM улады ўзгадалі, што Дом афіцэраў на рэканструкцыі (перад ім кладуць, не нават ужо паклалі плітку), а ў выпадку пажару пажарныя не здолеюць пад'ехаць да яго. Цьфу блін. Я амаль не ўжываю спіртныя напоі, а вось зараз такое жаденне напіцца, якога я не іспытваў ужо вельмі вялікі час.
Лявон у Саюзе ўсіх супакойваў нібыта ўсё нармалёва, гурт працягвае існаваць, працягвае працу над новым альбомам, але нейкая нэрвознасць чулася у ягоным голасе падчас звароту да фэнаў.
Гэх!!! гамон! што тут яшчэ казаць ...
НАХфіг подпісы!
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Ну, што сказаць наконт сёньняшняга канцэрту… Ну, не было яго! Афіцыйная прычына — немагчымасьць забясьпечыць бясьпеку… Ну, ну… А цяпер сапраўдная гісторыя: прыкладна за дзьве гадзіны ад пачатку канцэрту, ў клюб «Саюз Online» прыйшлі людзі з КДБ, якія сказалі, што канцэрту ня будзе. Калі я даведаўся аб гэтым, яшчэ нават музыкі ня ведалі. Я быў у шоку! А Вы ўявіце шок музыкаў, калі яны прыйшлі на прэс-канфэрэнцыю і даведаліся, што канцэрту ня будзе…

Адмена імпрэзы ўсё роўна не спыніла спараўдных фэнаў, якія трапілі ў клюб і пагутарылі зь Лявонам. Атрымалася такая фэнаўская прэс-канфэрэнцыя. Пакуль будзем чакаць канцэрту на прэзэнтацыі фан-клюбу НРсМ.

Пасьля гэтага мы вялікім гуртам, чалавек 20, пайшлі сьпяваць. Прыкладна дзьве гадзіны новыя і старыя сябры НРсМ стаялі ля сьценаў гандлёвага дому «На Нямізе» і проста пілі піва й гарлапанілі песьні Мроі і N. R. M.. Атрымалася вельмі добра. Хоць такім чынам мы сабе палепшылі сапсаваны настрой. У гэты ж час N. R. M. недзе <i>залівалі</i> свой сапсаваны настрой…

Дарэчы, заўтра НРсМ зноў сустрэніцца на былым месцы ў былы час. На гэты раз замест канцэрту…

Арыгінал…
User avatar
VaLaDaR
Сябар
Posts: 33
Joined: 27.09.2005 - 07:46
Location: Мiнск
Contact:

Post by VaLaDaR »

ДА класна паспявалі . Сёння падыходзьце ў 18.45 да Саюза
Усё на крыві, усё на касцях,
Усё шматзначнае адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

З КДБ ніхто не прыходзіў. Навошта яшчэ хадзіць кудысьці, калі хапае аднаго тэлефанаваньня? А тэлефанаваньняў было адразу тры: з КДБ, Адміністрацыі прэзыдэнта і Мінгарвыканкаму.
А канцэртаў шкада:( Прыехаў кіеўскі фан-клюб, з Польшчы прыехала дырэктарка НРМ Ёля разам з прафэсыйнымі апэратарамі, каб паздымаць выступ гурту... Потым усе разам сядзелі і заліваліся півам. Дырэктар "Саюзу" таксама займаўся гэтым жа.
And I'm sorry for just being me...
Guest

Post by Guest »

Міністры маглі б падыйсьці да кавярні, растлумачыць людзям сітуацыю, параздаваць аўтографы, даць інтэрв`ю(там нейкі замежны журналюга ашываўся), прасьпяваць з народам што-небудзь а-капэлло, хоць у фэнаў было б не так паскудна на душы. а так скруха і самота..
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Алёнка wrote:З КДБ ніхто не прыходзіў. Навошта яшчэ хадзіць кудысьці, калі хапае аднаго тэлефанаваньня?
Ой, прабач, зусім захлусіўся! :)
Post Reply