N.R.M. выступіць з канцэртамі ў Германіі

Усе апошнія навіны, абмяркаваньні канцэртаў гурту N.R.M. і іх будучыні.

Moderators: Мікалай, Alonka

Post Reply
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

N.R.M. выступіць з канцэртамі ў Германіі

Post by Slaver »

Напачатку кастрычніка ў Германіі пройдуць гастролі "N.R.M.": 3 кастрычніка адбудзецца канцэрт гурта ў берлінскім клубе "Kato", 7-га — у дрэздэнскім "Sprungschanze". 4 кастрычніка лідэр калектыва Лявон Вольскі выступіць перад студэнцкай аудыторыяй у Берліне з сольнай праграмай.

У інтэрв'ю "Белорусским новостям" Лявон Вольскі адзначыў, што ініцыятарам і арганізатарам міні-турнэ выступіў нямецкі журналіст Інго Пец. Ен пазнаёміўся з творчасцю "N.R.M." падчас свайго візіта ў нашу краіну. "Мы спачатку не былі ўпэўненыя, што арганізацыяй канцэрта можа займацца непрафесіянал, — распавядае музыка. — Аднак пакуль што ўсё складваецца вельмі добра, мы ўжо атрымалі візы і рыхтуемся да дэбюту на нямецкай сцэне".

Тым часам 28 і 29 верасня "N.R.M." плануе выступіць у менскай інтэрнэт-кавярні "Союз ON line" у межах акцыі "Жывы гук On Line". Падчас канцэртаў адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі Віктара Дзятліковіча "Іх МРОЯ. Іх N.R.M.". Выступы будуць праходзіць у адпаведнасці з апісанай у афіцыяльнай біяграфіі храналогіяй творчасці гурта.

У першы дзень музыкі прыгадаюць творы "Мроі" і выканаюць хіты з першых трох альбомаў "N.R.M." — "ЛаЛаЛаЛа", "Одзірыдзідзіна" і "Пашпарт грамадзяніна N.R.M.". А 29 верасня выканаюць песні з альбомаў "Тры чарапахі" і "Дом культуры", дапоўніўшы выступ новымі творамі. Завершыць другі канцэртны дзень вялікая аўтографсэсія з удзельнікамі гурта і Віктарам Дзятліковічам.

Новы сезон акцыі "Жывы гук On Line" распачаўся 22 верасня выступленнем яшчэ аднаго калектыва Лявона Вольскага — гурта "Крамбамбуля". "Атмасферу выступленняў у інтэрнэт-кавярні можна ахарактарызаваць як кухонную, — дзеліцца сваімі ўражаннямі суразмоўца "Белорусских новостей". — Гэта не паўнавартасны рок-канцэрт, але ёсць у такім фармаце штосьці цёплае, сяброўскае. Ёсць і свае асаблівасц. Напрыклад, шоу складалася з дзвюх частак, каб у перапынку гледачы мелі магчымасць пакаштаваць піва".

Што тычыцца доўгачаканага альбома "Крамбамбуля сьвяточная", то, па словах Лявона Вольскага, праца над ім ідзе марудней, чым хацелася б. Тым ня менш музыкі пастараюцца зрабіць усё, каб паспець выпусціць дыск да канца года.

Паведамляе партал Naviny.by
Post Reply