Прыгажосць, радасць, шчасце, усмешкі.
Вось такі быў канцэрт. Усе малайцы. Арганізатары. публіка і, само-сабою, музыкі. Усім нізенька кланяюся. ЗА БЕЛАРУСЬ!!!
2 Slaver
Дык канешне сыры и увогуле..., але ж ён быу створаны, кали мы ну зусим маленькия были.Але кали руки даудуць- усё будзе чотка!
А як мы выступили., таксама сыра?:)
Хто пойдзе у Графіці?
Дарэчы, наступны канцэрт N.R.M. у «Графіці» фан-клюб ігнаруе. Альбо як сказаў hondurazian, «злосна байкатуе з дэманстрацыяй, сьцягамі і дэклямацыямі ў мэгафон!» Акустыка за 25 тысячаў — занадта! Скажам Пашу НЕ!
Slaver wrote:Дарэчы, наступны канцэрт N.R.M. у «Графіці» фан-клюб ігнаруе. Альбо як сказаў hondurazian, «злосна байкатуе з дэманстрацыяй, сьцягамі і дэклямацыямі ў мэгафон!» Акустыка за 25 тысячаў — занадта! Скажам Пашу НЕ!
Андрэй, не, чаму. Вунь на Акеан Эльзы квіток 26 тыс на танцпляц. Гэта, канешне, не расейскае лайно, але замежны гурт Справа ў тым, што ня ўсе могуць дазволіць сабе набываць квіткі па такіх коштах. Замежныя гурты выступаюць у нас раз на год, а НРМ зараз - адзін/два разы на месяц. І сапраўдным фэнам хочацца патрапіць на кожны канцэрт. А дзе студэнту ўзяць грошы, калі яшчэ й сям'я не багатая? Нават у Лявона вочкі пачалі закатвацца, калі я яму кошты квіткоў агучваю.
Alonka wrote:АндрэйВунь на Акеан Эльзы квіток 26 тыс на танцпляц.
што такое Акеан Эльзы для Беларусі і што такое НРМ... і потым, 26 тыс > 25 тыс.
як гледачу мне канешне болей спадабаюцца танныя квіткі. тым больш, што 2 тыдні таму слухаў амерыканскага блюзавага выканаўцу Terry Man у Беластоку, дык квіток каштаваў 15 злотых (10 тыс на беларускія).
але, мы усе павінны разумець бягучую сітуацыю і праявўляць якую кольвек салідарнасць. бо зараз, такія канцэрты, адна з апошніх магчымасцяў падзарабіць для нашых улюбеных музыкаў.
Андрэй, усё зразумела. Я вось не прапусьціў ніводнага менскага канцэрту N.R.M. болей чым за год, нават у Полацак на "Рок-кола" езьдзіў. Мне даволі цяжка грошы адрываць, але на канцэрты атрымліваецца. Пры гэтым я сам зарабляю. Простым школьнкам-студэнтам яшчэ цяжэй! А ў "Графіці" разьвіваецце нездаровая тэнэнцыя, калі за пару месцаў кошт квіткоў з 15 тысячаў да 25 дайшоў (і гэта на акустыку)! Інфляцыя?
Ня будзе Гіршы, будзе чорт іншы. Нас ня будзе, ўсё роўна назьбіраецца клюб...
вось, цяпер усім зразумела, чаму лука так баіцца партыяў. спачатку проста зьбіраюцца разам піва папіць, а потым пачынаюць свае ўмовы выдвігаць. кошты на квіткі ім не падабаюцца бачыш яшчэ страйк зрабіце
мм, графіці зусім барзець пачынае, тым больш.. што сам па сабе клюб графіці мне ня вельмі падабаецца(менавіта гук).. хаця на НРМаўскіх канцэртах там ня быў.. мо на акустыцы там і добра.. ды й адміністрацыя ў гэтага клюбу мне ня вельмі падабаецца.. вось..