Праблема на мой погляд у тым, што няма новага альбома. Я амаль два гады слухаў толькі NRM, здаецца ўсе песьні напамяць ведаю, кніжку іх МРОЯ іх NRM прачытаў з захапленьнем. Але мне ўжо надакучыла слухаць адно і тое. Калі быў у Графіці ў кастрычніку канцэрт вельмі спадабаўся, але вырашыў што больш не пайду, таму что прыелася. Хлопцы, рабіце новы альбом, такі ж якасны, як і папярэднія і вашы залі зноў будуць поўныя!
Клясны быў канцэрт, заля была поўная нягледзячы ні на што, з хлопцамі пагутарылі ды сфоткаліся. Я думаў, будзе горш. Але ж Лявон сказаў, што хутка прыйдзе час, калі мы ізноў будзем зьбірацца ў вялікіх залях і ўсё будзе супэр! Недзе пасьля 19 сакавіка
Усё роўна мы пераможам, бо іначай быць проста ня можа!
Блукаў я зараз па бязьмежных прасторах Інтэрнэту і знайшоў даволі цікавы сайт! Нажаль ён працуе шчэ не ў поўную моц, але я знайшоў на йім дзьве цікавыя песьні: 1. 2.
Паслухайце, мо спадабаецца
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
Zap, у мяне, як я і думаў, якасьць яшчэ горш. Чым бліжэй да калёнак, тым горш гук. Каб нармалёва на канцэрце запісаць, трэба стаяць недзе ў цэнтры залі...
Дзякуй НРМ за надзвычайный канцэрт, "Ліберум Вета" як сказалі хлопцы з НРМ -- новая хваля і надзея беларускага року, мне спадабаліся. Ну , а пра выступ НРМ ... Проста супер! А Лявон проста жжот "Пачынаем наш канцэрт За Беларусь!... толькі мы за апазіцыйную Беларусь+))" голас з залу "А дзе растяжка "За Беларусь"?" Лявон: "Ну... Рас тяжка, два тяжка і ўсё, За Беларусь!"=))
Яшчэ раз дзякуй хлопцам за канцэрт і цябе Alonka за добра і якасна зробленую працу.
Малавата будзе... А мейсца мне спадабалася - такая нізенькая шырокая сцэна ды яшчэ паўкругам выступае, шмат людзей перад сцэнай могуць стаяць і без даўкі, не тое што ў клюбе. І прысесьці можна ў любы момант