Вялікі электрычны канцэрт N.R.M.

Усе апошнія навіны, абмяркаваньні канцэртаў гурту N.R.M. і іх будучыні.

Moderators: Мікалай, Alonka

LULU

Post by LULU »

Праблема на мой погляд у тым, што няма новага альбома. Я амаль два гады слухаў толькі NRM, здаецца ўсе песьні напамяць ведаю, кніжку іх МРОЯ іх NRM прачытаў з захапленьнем. Але мне ўжо надакучыла слухаць адно і тое. Калі быў у Графіці ў кастрычніку канцэрт вельмі спадабаўся, але вырашыў што больш не пайду, таму что прыелася. Хлопцы, рабіце новы альбом, такі ж якасны, як і папярэднія і вашы залі зноў будуць поўныя!
User avatar
Bacian
Сябар
Posts: 11
Joined: 20.11.2005 - 18:42
Location: Менск

Post by Bacian »

Клясны быў канцэрт, заля была поўная нягледзячы ні на што, з хлопцамі пагутарылі ды сфоткаліся. Я думаў, будзе горш. Але ж Лявон сказаў, што хутка прыйдзе час, калі мы ізноў будзем зьбірацца ў вялікіх залях і ўсё будзе супэр! :) Недзе пасьля 19 сакавіка
Усё роўна мы пераможам, бо іначай быць проста ня можа!
User avatar
RoskolnikOFF
Сябар
Posts: 80
Joined: 23.09.2005 - 15:05
Location: Зь Менску
Contact:

Post by RoskolnikOFF »

Канцэрт кляс!!! Да таго ж НРМ прызентавалі новую песню, чакаем яе ад Слаера!!!!
Старажытнай Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

А ну спаць усім!:))
irc.by #nrm
User avatar
QzWeR
Сябар
Posts: 352
Joined: 22.09.2005 - 20:42
Location: Менск

Post by QzWeR »

Блукаў я зараз па бязьмежных прасторах Інтэрнэту і знайшоў даволі цікавы сайт! Нажаль ён працуе шчэ не ў поўную моц, але я знайшоў на йім дзьве цікавыя песьні:
1.
2.
Паслухайце, мо спадабаецца
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

QzWeR, дзякуй!
А ў Славы якасьць мабыць лепей будзе?
irc.by #nrm
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Zap, лепей ня будзе!
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Андрэй, справа ў тым, што спрачацца тут ды нешта даказваць адзін аднаму - бэссэнсоўна. Бо гэта пазыцыя, перш за ўсё, саміх НРМ:)

А канцэрт атрымаўся! У апошні момант натоўп падваліў:) Быў амаль аншляг. Дзякуй усім, хто прыйшоў, і ад мяне, і ад гурту.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Zap, у мяне, як я і думаў, якасьць яшчэ горш. Чым бліжэй да калёнак, тым горш гук. Каб нармалёва на канцэрце запісаць, трэба стаяць недзе ў цэнтры залі...
ZEUS
Сябар
Posts: 44
Joined: 23.09.2005 - 16:08
Location: Менск

Post by ZEUS »

Было крута...:)Дзякуй усім!!!
Slaver, а дзе фоты з канцэрту?????????
І нехта бяжыць, каб спакойна пражыць,
А нехта згаджаецца моўчкі служыць...
Незалежны Беларус

Post by Незалежны Беларус »

Дзякуй НРМ за надзвычайный канцэрт, "Ліберум Вета" як сказалі хлопцы з НРМ -- новая хваля і надзея беларускага року, мне спадабаліся. Ну , а пра выступ НРМ ... Проста супер! А Лявон проста жжот "Пачынаем наш канцэрт За Беларусь!... толькі мы за апазіцыйную Беларусь+))" голас з залу "А дзе растяжка "За Беларусь"?" Лявон: "Ну... Рас тяжка, два тяжка і ўсё, За Беларусь!"=))

Яшчэ раз дзякуй хлопцам за канцэрт і цябе Alonka за добра і якасна зробленую працу.

Жыве Беларусь!

Жыве НРМ!
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

ZEUS, будуць фоты хутка на сайце!
Незалежны Беларус, жыве!
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Незалежны Беларус, асноўнае дзякуй трэ казаць непасрэдным арганізатарам. Я толькі трошкі дапамагла :)
And I'm sorry for just being me...
User avatar
RoskolnikOFF
Сябар
Posts: 80
Joined: 23.09.2005 - 15:05
Location: Зь Менску
Contact:

Post by RoskolnikOFF »

Да, дзякуй усім, хто меў хоць якое дачыненне да канцэрту. І гэта... За Беларусь!!!!
Старажытнай Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...
User avatar
krapachino
Сябар
Posts: 116
Joined: 22.11.2005 - 22:58
Location: Менск

Post by krapachino »

Малавата будзе... А мейсца мне спадабалася - такая нізенькая шырокая сцэна ды яшчэ паўкругам выступае, шмат людзей перад сцэнай могуць стаяць і без даўкі, не тое што ў клюбе. І прысесьці можна ў любы момант :)
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

krapachino, яшчэ б каб дыхаць было чым, проста выдатнейшае месца было б! :)
User avatar
QzWeR
Сябар
Posts: 352
Joined: 22.09.2005 - 20:42
Location: Менск

Post by QzWeR »

ага. покуль падлога вытрымае ;)
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

КАЙФ!
ALINA
Сябар
Posts: 4
Joined: 17.01.2006 - 17:31
Location: Менск
Contact:

Post by ALINA »

Файны кынцэрт быу!Жыве NRM!
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

ALINA, жыве! :) І вам, дарэчы, асобна дзякуй :)
Post Reply