Page 2 of 3

Posted: 25.03.2006 - 09:26
by Dzik
Якое яго прозьвішча?

Posted: 25.03.2006 - 23:55
by Slaver
Dzik, ён у Жодзіне, на жаль :( А прозьвішча ягонае - Неткачоў.

Posted: 3.04.2006 - 14:34
by Dzik
Мля, зь мяне піва стопудова:))

Posted: 5.04.2006 - 00:45
by Kascjuszka
так, яго таксама затрымалі.. павезьлі ў жодзіна на 15 сутак, як я чуў..

Posted: 23.08.2006 - 09:26
by Guest
“Ураджай-06”

24 жніўня а 21-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar – 99,5 FM; on-line трансьляцыя – www.unistar.by) лепшыя складанкі году “Песьні свабоды” й “Дыхаць!”. У трэклісьце:
- Л.Вольскі – Ул.Караткевіч;
- сьвежае ад “:B:N”, “Indiga”, “Нэйра Дзюбеля”;
- Альтанка (першы запіс у прафэсійнай студыі);
- новыя вэрсіі гітоў ад “Ulis” і “Мроі”.

Posted: 24.08.2006 - 23:52
by Kascjuszka
Дарэчы, ваш Яўген Неткачаў паехаў каліноўцам у Польшчу вучыцца пасьля адлічэньня...
а вы тут сядзіце!

Posted: 24.08.2006 - 23:55
by Alonka
Kascjuszka, даўно паехаў, здаецца, усе ўжо ведаюць...

Posted: 25.08.2006 - 00:06
by Kascjuszka
ну дык.. а мы тут сядзім:) у сваім балоце:))

Posted: 25.08.2006 - 00:09
by Alonka
Kascjuszka, мне і тут нармальна...

Posted: 25.08.2006 - 00:12
by Kascjuszka
мне таксама:)
усе так звыклі да свайго балота, як у ''ліст да сястры'' лявона:)

Posted: 25.08.2006 - 00:13
by Alonka
Kascjuszka, ня ў тым справа. Калі ўсе зьедуць, хто ж застанецца. "Тут нарадзіўся я, тут застануся - я ганаруся сваёй Беларусьсю" (с)

Posted: 25.08.2006 - 00:18
by Kascjuszka
я ж несур'ёзна..
проста блага ад таго, што туды з'ехала некалькі дарагіх мне людзей і проста сяброў... і наўрадці яны вернуцца..

Posted: 30.08.2006 - 21:57
by Kat
Kascjuszka, уехаць- вярнуцца...эх... вось вярнулася я з нямеччыны... і ведаеце што??? мне сорамна за нас! за тое, што нават тыя, хто заве Беларусь Бацькаўчшшынай, толькі гавораць пра тое, што трэба штосьці рабіць.... і мы сядзім і нічога не робім, а потым гаворым:" там добра...яны туды з'ехалі....". ужо пяем хорам пра тое, што "жывем нібы на дзве сям'і". а вось немцы зараз сапраўды жывуць адной сям'ёй. мабыць культура іншая, а мабыць..
гэта я так, прабачце....

Posted: 30.08.2006 - 22:50
by drapeznik
Kat wrote:Kascjuszka, уехаць- вярнуцца...эх... вось вярнулася я з нямеччыны... і ведаеце што??? мне сорамна за нас! за тое, што нават тыя, хто заве Беларусь Бацькаўчшшынай, толькі гавораць пра тое, што трэба штосьці рабіць.... і мы сядзім і нічога не робім, а потым гаворым:" там добра...яны туды з'ехалі....". ужо пяем хорам пра тое, што "жывем нібы на дзве сям'і". а вось немцы зараз сапраўды жывуць адной сям'ёй. мабыць культура іншая, а мабыць..
гэта я так, прабачце....
Цалкам згодны. Вось толькі параўнаць нашую краіну зь Нямеччынай - нельга. Дзьве розныя дзяржавы, іншая ментальнасьць ды культура. Ды й дэмакратыі ў іх паболей будзе.

Posted: 30.08.2006 - 23:32
by QzWeR
Немцы заўжды жылі адной сям'ёй. Вельмі свайасаблівая нацыя і жыццёвыя ідыялы ў йіх іншыя. Тых людзей зь кім я меў зносіны можна падзяліць на 2 катэгорыі: тых якім пох на палітыку і "русакоў". Вынік: у эўрапейскага народу свае погляды на "пытаньне демакратыі ў РБ". Нельга сказаць што йім пох на "апошнюю дэктатуру Эўропы", але гэтымі думкамі яны ня маюцца (хаця самі жылі ў ФГР/ГДР)...

Posted: 31.08.2006 - 09:53
by Kat
Эх... згодна. проста пасьля месяца на нямеччыне вяртаньне на радзіму стала шокам. Зараз адчуваю і абураючае жаданьне бегчы і хоць штосьці змяніць у краіне, і жудасную дэпрэссію наконт таго, што нават кроплі таго, што я бачыла, мы зрабіць не зможам. Ментальнасьць іншая зусім. Такая ў нашага народа нялёгкая праца.... ((((

Posted: 31.08.2006 - 11:57
by Alonka
Kat, ужо была прапанова занесьці беларускую мэнтальнасьць у сьпіс хваробаў, што перадаюцца паветрана-кроплявым шляхам :lol:

Posted: 31.08.2006 - 13:26
by PsHEDOC
ТАДЫ ЛЕПШ ПАЛАВЫМ

Posted: 31.08.2006 - 19:43
by DeXta
Я тоже за свабоду.
У меня даже подпись про это дело!

Posted: 1.09.2006 - 05:30
by Alena
Kat wrote:Эх... згодна. проста пасьля месяца на нямеччыне вяртаньне на радзіму стала шокам. Зараз адчуваю і абураючае жаданьне бегчы і хоць штосьці змяніць у краіне, і жудасную дэпрэссію наконт таго, што нават кроплі таго, што я бачыла, мы зрабіць не зможам. Ментальнасьць іншая зусім. Такая ў нашага народа нялёгкая праца.... ((((
Калі б вы пажылі ў Нямеччыне, ці Англіі, ці Амерыцы.... не месяц, а хаця б з паўгады (ці год), вы хутка зразумелі б, што ў іх таксама існуюць свае праблемы, якія не менш значныя і сур'ёзныя за нашыя... Да гэткіх высноў прыходзіць большая частка адукаванай і добравыхаванай моладзі, кваліфікаваных спецыялістаў і іншых эмігрантаў. Добра там, дзе нас няма. Зьмены патрэбныя, але банальная калька заходне-эўрапейскіх свабод немагчыма ў нашай краіне. Патрэбна ўлічваць наш кантэкст і дрэнны вопыт замежных краін-сяброў. :!: